Маналагічная гаворка настаўніка правакуе гультайства, падчас якога вучань павінен прыняць як дадзенасць інфармацыю. У нумары часопісу «Пачатковая школа» за лістапад 2017 выйшаў артыкул «З актыўнай ацэнкай – да актыўнага ўроку», прысвечаны практыкам узаеманавучання. Аўтарка артыкула, настаўніца пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа №17 г. Барысава» Святлана Локіс прывяла кейсы паспяховага выкарыстання стратэгіі актыўнай ацэнкі і актыўных прыёмаў і метадаў навучання на ўроках. У артыкуле разгледжаны такія практыкі ўзаеманавучання, якія выклікаюць актыўнасць вучняў праз сумесную працу з іншымі:
- Прыём «Святлафор»;
- Работа ў парах (Відэа);
- Прыём «Караблікі»;
- Праца з словамі-карткамі;
- Прыём «Кубікі» (Відэа);
- Прыём навучання ў малых групах (Відэа);
- Арганізацыя ўзаемаправеркі тэсту ў групах (Відэа);
- Прыём «Піла»;
- Прыём «Гексы» (пра яго мы падрабязна пісалі на Nastaunik.info);
- Прыём групавога малявання.
Элементы стратэгіі актыўнай ацэнкі ў еўрапейскіх краінах выкарыстоўваюцца паўсюль у настаўніцкай працы. У Эстоніі і Расіі яна называецца «фарміруючае ацэньванне», у Польшчы - "ацэнка, якая навучае", а ў Беларусі яна вядомая як «актыўная ацэнка». Поўны тэкст артыкула пра спосабы і прыёмы для арганізацыі займальнага і цікавага для вучняў навучальнага працэсу чытайце ў артыкуле ў часопісе «Пачатковая школа».
Дарэчы, у гэтым жа, лістападаўскім выпуску часопісу «Пачатковая школа» выйшаў яшчэ адзін артыкул пра выкарыстанне стратэгіі актыўнай ацэнкі. Прачытаць пра пяць ключавых ідэй гэтай стратэгіі, якія фармуюць паспяховую асобу, можна ў матэрыяле дацэнта БДПУ Міхася Кудзейкі «Магчымасці актыўнай ацэнкі ў выхаванні паспяховай асобы».