Як з дапамогай гексаў навучыць сямікласнікаў: цікавы вопыт настаўніц гісторыі

З пункту гледжання геаметрыі, гексы – гэта звычайныя шасцікутнікі. Але для творчага настаўніка – гэта класны інструмент для замацавання матэрыялу на занятку і спосаб незвычайна арганізаваць урок, заахвоціўшы нават самых абыякавых да тэмы вучняў. Сваімі практычнымі і карыснымі метадамі падзяліліся настаўніца гісторыі Глыбоцкай раённай гімназіі Іна Шымко і Галіна Руціч, настаўніца гісторыі СШ №1 з г. Бяроза.
 
Іна Шымко распавяла пра вопыт вывучэння тэмы «Эпоха Асветніцтва» у 7 класе.
Методыка наступная: вучням раздаюцца гексы, спіс ключавых слоў, падручнік у дапамогу. Клас дзеліцца на 5 груп па чатыры чалавекі. Заданне для кожнай з іх – падабраць ключавыя словы да паняцця або асобы асветніка.
Асноўнае пытанне для ўсіх: «Якую пагрозу неслі ідэі асветнікаў для краін, дзе панавала абсалютная манархія?»
Першая група адказвае на пытанне адносна асветніцтва, з другой па чацвертую – адносна асветнікаў, вучні пятай групы – адносна асветнага абсалютызму.
У выніку на дошцы атрымоўваюцца «соты» па тэме. Пасля гэтага дэлегаты ад кожнай групы прэзентуюць сваю работу, тлумачаць сутнасць ідэй асветнікаў, аналізуюць погляды.
 
Што падабаецца вучням у гэтай методыцы? Іна Шымко вылучыла наступныя прычыны:
1. Творчасць
2. Можна абмяркоўваць
3. Перапытаць незразумелыя моманты з тэмы ўрока ў больш дасведчаных удзельнікаў каманды
4. Дзякуючы метаду гексаў лягчэй успрымаецца матэрыял
 
А вось што, па словах аўтаркі, можа быць цікава ў гэтым вопыце настаўніку:
1. Вучні працуюць
2. Працуюць з захапленнем (праўда, не ўсе)
3. Абдумана прэзентуюць сваю частку работы
4. Разважаюць па праблеме, выказваюць сваю пазіцыю па ідэях Асветніцтва
 
Якія могуць быць праблемы ў вучняў пры працы з гексамі:
1. Не ўсе вучні адразу ўключыліся ў работу
2. Не заўжды прыслухоўваліся да думкі адзін аднаго (але гэта добрая падстава для развіцця навыкаў працы ў камандзе)
 
«Пры ліквідацыі пэўных недахопаў пры арганізацыі, дадзены від работы дае свой станоўчы вынік», – падагульніла аўтарка ўрока, настаўніца гісторыі Іна Шымко.
 
А вось якім вопытам выкарыстання гэтага метада падзялілася Галіна Руціч, настаўніца гісторыі СШ №1 з г. Бяроза. Тэмай урока стала «Еўрапейская літаратура і мастацтва 17-18 ст.ст». для сёмага класа.
 
Ход урока наступны. На дошцы знаходзяцца дошцы розныя гексы, у цэнтры кожнай з іх напісана «Асветніцтва», «Барока», «Класіцызм». Мэта вучняў – знайсці асаблівасці барока і асаблівасці класіцызму. Яны чытаюць параграф, а затым, зразумеўшы адказ на пастаўленае пытанне, падымаюцца з месцаў і выстройваюць гексы каля «Барока» або «Класіцызм».
Калі праца зроблена, вучні пераправяраюць, ці ўсё правільна атрымалася, прагаворваюць асаблівасці барока і класіцызму, замацоўваюць іх на прыкладах шэдэўраў Берніні, Рубенса, Веласкеса, Версаля і г.д.
 
Якія назіранні заўважыла для сабе настаўніца Галіна Руціч? Вось, што яна кажа:
1. Заўважыла, што ўсё гэта робіцца хутка
2. Выходзілі да дошкі вучні, якіх складана ўцягнуць у навучальны працэс
3. Усе працуюць
4. Думаюць, каментуюць, куды лепей размясціць гэкс
5. Калі ўсе гексы размешчаны, глядзім, што ў нас атрымалася. Адзін з трох класаў сказаў, што гэта – ментальная карта. Астатнія шукаюць нейкую фігуру
6. У канцы ўрока дзеці робяць здымкі на свае гаджэты. На пытанне «Для чаго?» адказваюць: «Па-першае, каб паказаць бацькам, чым мы тут займаемся. Па-другое, лёгка паўтараць вучэбны матэрыял»
7. Дзецям вельмі падабаецца такая мадэль навучання, вочы гараць, актыўныя. Выходзілі да дошкі па тры вучні.
8. Цяпер я разумею, што магу арганізаваць у групах працу з гексамі. Мяркую, што вучні самастойна будуць запісваць асноўныя моманты і бачыць сувязі.
9. Дзеці пачалі разумець, што лепей выстройваць мастакоў каля мастакоў, а пісьменнікаў каля пісьменнікаў, асаблівасці каля архітэктурна-мастацкага стылю, спачатку І. Баха, а потым В. Моцарта і г. д.
 
На фотаздымках ніжэй: У кожным класе (тры сёмых класы) атрымліваліся свае фігуры. Таму гексы выстройваліся па-рознаму.
 
 
 
 
 
Вось іншы досвед з вопыту настаўніцы. Тэма «Англійская буржуазная рэвалюцыя» (7 клас). Пакуль вучні самастойна вывучалі новы параграф, на дошцы былі гексы «Абсалютызм», «Цюдоры», «Сцюарты». Потым Галіна запрасіла растлумачыць тое, што яна размясціла. «Астатнія гексы былі хаатычна размешчаны на дошцы. На працягу ўрока мы працавалі з параграфам і выстройвалі соты, тлумачылі сувязі. У трох класах вынік працы быў розным. Мая задача была навучыць дзяцей новай мадэлі навучання», – каментуе Галіна Руціч, – Магчымы і варыянт хатней працы: калі вучні не змаглі размесціць на дошцы вялікі аб’ем інфармацыі, я прапанавала першаму варыянту зрабіць дома ў сшытках пра Олівера Кромвеля, а другому – пра «Біль аб правах».