Святлана Локіс, настаўніца пачатковых класаў СШ №17 г. Барысава
Літаратурнае чытанне. Апошні ўрок па тэме “Чудесное путешествие Нильса с дикими гусями”.
Для даведкі:
Гексы - шасцівугольнікі, выразаныя з паперы ці пластыка.
На гексах можа быць напісана, намалявана, раздрукавана ўсё, што заўгодна, па тэме ўрока. Таксама гексы могуць быць пустыя, каб вучні маглі самі напісаць на іх паняцці і скласці логіка-сэнсавую мадэль.
Ідэя гэтага метаду заключаецца ў тым, што, каб веды былі трывалымі, яны павінны лагічна абапірацца на раней засвоеныя веды вучняў, лагічна выцякаць і вырошчвацца з іх.
Складаючы з набору гексаў малюнак (пазл), дзеці ўсталёўваюць лагічную сувязь паміж тымі карткамі, якія сутыкаюцца сваімі бакамі, і гэтыя сувязі становяцца бачнымі. Кожнае паняцце, запісанае на асобным гексе, можа быць звязана з іншымі. Відавочна, што няма адзінага правільнага спосабу скласці ўзор. Вучні могуць некалькі разоў перакладаць карткі, каб паказаць глыбокае разуменне, па іншаму патлумачыць логіку і сувязі на карціне, якую яны яны стварылі.
|
Вучні атрымліваюць заданне ўстанавіць прычынна-выніковыя сувязі паміж пунктамі, якія запісаны на дошцы.
На гексах запісаны лічбы адпаведна нумарам пытанняў, якія запісаны на дошцы (ад 1 да 5). Гексы раскладзены лічбамі ўніз. Па чарзе кожны ўдзельнік групы бярэ гекс і расказвае ўсё, што ведае па адпаведным пытанні. Другія вучні робяць аналагічна, але яны яшчэ павінны, прыставіўшы фігуру да папярэдняй, вызначыць і абгрунтаваць іх узаемасувязь (напрыклад, гекс 2 прыстаўляецца да гекса з нумарамі 5 і 3). Выбар за тым, да якога гекса далучыць сваю фігуру (толькі да адного ці да двух-трох), застаецца асабістым выбарам кожнага вучня. Чым больш граняў закранае гекс, тым больш пытанняў трэба вучню асвятліць.
У кожнай групы атрымліваецца свой ўзор з гексаў.
Паглядзіце, як гэта выглядае на відэа: