Архіў навін
Роўна 5 год таму, 29 жніўня 2005 года, з'явілася першая навіна на нашым сайце. З тых часоў сайт папоўніўся чатырмя тысячамі артыкулаў, большасць з якіх даслалі для агульнага карыстання беларускія педагогі. Больш за 400 наведнікаў штодня завітвае да нас, каб паглядзець адукацыйныя навіны ды павітацца з нашай настаўніцай Ірай – «тварам» і «візітоўкай» нашага сайта.
Віншуем усіх аўтараў і наведнікаў!
Заставайцеся з намі!
Ваш Настаўнік.інфо
P.S. Пра гісторыю сайта можна пачытаць тут
Пакінуць сваё віншаванне
ФОТАКОНКУРС “БЕЛАРУСЬ ШМАТЛІКІХ КУЛЬТУРАЎ”
Працягваецца фотаконкурс «Беларусь шматлікіх культураў" адрасаваны вучням старэйшых класаў і студэнтам.
Ідэя конкурсу – пазнёміцца з беларускаю культураю з дапамогаю фатаграфіі. Мы хочам каб удзельнікі конкурсу на сваіх здымках прадставілі рэлігійныя і гістарычныя помнікі, абарончыя збудаванні, замкі і палацы.
Пераможца конкурсу паедзе на экскурсію ў Брусэль.
У журы конкурсу ўдзельнічаюць
Агнешка Рамашэўская-Гузы, тэлежурналістка, дырэктарка тэлеканалу «Белсат»;
Марэк Каміньскі – палярнік, падарожнік, мараплавец, пісьменнік, фатограф, прадпрымальнік;
Мацей Стаберскі – фотамастак, чалец Саюза польскіх фотамастакоў.
Конкурс адбываецца пры падтрыманні тэлеканала «Белсат» і Цэнтру Культуры Катовіцэ імя Крыстыны Бохэнэк.
Адбылася онлайн-канферэнцыя з рэдактарам Nastaunik.info
На сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Тамарай Мацкевіч, намесьніцай старшыні “Таварыства беларускай школы”, рэдактаркай сайту Nastaunik.info, каардынатаркай праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадзтва”.
Адказы на пытанні чытайце тут.
Семінар па Еўрапейскім Саюзе
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых педагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў 18–19 верасня 2010 гады прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Пра Еўрапейскі Саюз у школе».
Удзел у гэтай праграме дазволіць:
– даведацца пра гістарычныя перадумовы ўзнікнення і асноўныя этапы развіцця Еўрапейскага Саюза;
– зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюза;
– прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза;
– атрымаць уяўленне пра ўзаемадзеянне ЕС і РБ у рамках «Усходняга партнёрства»
– пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, формамі і метадамі працы з гэтай тэмай;
Удзельнікам семінара будуць прапанаваны камплект інфармацыйна-метадычных матэрыялаў (кампакт-дыскі, наборы паштовак, літаратура), які можна будзе выкарыстоўваць у сваёй педагагічнай дзейнасці пры правядзенні ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.
Онлайн-канферэнцыя з рэдактарам Nastaunik.info
1 верасня пачынаецца новы навучальны год. Паводле статыстыкі, колькасьць беларускамоўных школаў у краіне зноў скарацілася. Ці сапраўды ў беларускамоўных школах пануе беларускае слова? Наколькі палітызаваная сёння праца настаўніка?
У пятніцу, 27 жніўня, а 14-ай гадзіне рэдактар Nastaunik.info Тамара Мацкевіч адкажа на пытанні ў онлайн-канферэнцыі на Радыё Свабода. Задаць пытанні і выказаць свае меркаванні можна тут.
Метадычны дапаможнік «Трэнінгі на падставе Я-канцэпцыі"
Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні выхаваўчай працы па развіцці крытычнага мыслення з вучнямі 7–9 класаў.
Паводле азначэння Стэйнса (1954 г.), Я-канцэпцыя фармулюецца як існая ў свядомасці індывіда сістэма ўяўленняў, вобразаў і адзнак, якія адносяцца да самога індывіда.
Сцэнары трэнінгаў скіраваныя на самаўсведамленне вучняў у грамадстве, разуменне сваіх правоў і абавязкаў, а таксама на ўсталяванне эфектыўных камунікацыяў для класных кіраўнікоў.
Аўтар – настаўніца Гарадоцкай ДАБШ Т.А. Гаравая
Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.
“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info. Задума зрабіць мультымедыйную складанку для беларускіх настаўнікаў паўстала некалькі год таму, пасля візіту рэдактара Тамары Мацкевіч у беластоцкую школу: “Каб пацешыць прэзентам калегаў, я прыдумала запісаць для кожнага настаўніка дыск з карыснымі для выхавання беларусаў матэрыяламі. Ідэя спадабалася, беластачане назбіралі свае напрацоўкі – прыехаўшы дахаты, я мела ўжо ўдвая болей матэрыялаў!”
/каментаваць
Метадычны дапаможнік «Трэнінгі на падставе Я-канцэпцыі"
Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні выхаваўчай працы па развіцці крытычнага мыслення з вучнямі 7–9 класаў.
Паводле азначэння Стэйнса (1954 г.), Я-канцэпцыя фармулюецца як існая ў свядомасці індывіда сістэма ўяўленняў, вобразаў і адзнак, якія адносяцца да самога індывіда.
Сцэнары трэнінгаў скіраваныя на самаўсведамленне вучняў у грамадстве, разуменне сваіх правоў і абавязкаў, а таксама на ўсталяванне эфектыўных камунікацыяў для класных кіраўнікоў.
Аўтар – настаўніца Гарадоцкай ДАБШ Т.А. Гаравая
Спампаваць дапаможнік (2,3 МБ)
Шаноўныя настаўнікі, метадысты, адукатары, школьнікі, бацькі!
Таварыства беларускай школы і інфармацыйна-метадычны сайт “Nastaunik.info” запрашаюць вас на на выставу-прэзентацыю дыска метадычных і дапаможных матэрыялаў «Гадуем беларусаў-2”, прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года.
Выстава-прэзентацыя адбудзецца 26 жніўня з 17:00 да 19:30 у сядзібе Таварыства беларускай мовы па адрасе г. Мінск, вул Румянцава, 13 (ст. метро Плошча Перамогі). У праграме прэзентацыя зместу дыска, сустрэча з аўтарамі і складальнікамі дыска, салодкія пачастункі.
Усе настаўнікі і адукатары атрымаюць дыскі «Гадуем беларусаў-1” і «Гадуем беларусаў-2” у падарунак.
Праектная дзейнасць: Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах
16 – 17 жніўня 2010 г. у Вільні прайшоў метадычны семінар для настаўнікаў “Праектная дзейнасць. Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах”, зарганізаваны Асацыяцыяй міжнародных пытанняў (АМО) і Асацыяцыяй па выхаванні грамадзянскасці і дэмакратыі (SVOD).
Праектная дзейнасць – выкарыстанне ў педагагічным працэсе г.зв. метаду праектаў, распрацаванага ў 20-я гг. ХХ ст. Заснавальнікі метаду, амерыканскія педагогі Дж.Д’юі ды У.Г.Кілпатрык прапанавалі будаваць навучанне на актыўнасці і практычнай дзейнасці саміх дзяцей, з абавязковым улікам і выкарыстаннем іх асабістых інтарэсаў.
Адначасова з даследаваннямі амерыканскіх педагогаў ідэі праектнага навучання ўзніклі і ўкараняліся на нашых землях. Рускі філосаф М.Ф. Фёдараў распрацаваў прынцып адзінства тэарэтычных ведаў і практычнага дзеяння. Педагог Станіслаў Шацкі (паходзіў з этнічна беларускай Смаленшчыны) у 1905 г. зарганізаваў невялікую групу супрацоўнікаў, якая актыўна ўжывала праектныя метады ў навучальна-выхаваўчай практыцы. У 1931 г. у СССР метад праектаў быў забаронены пастановай ЦК ВКП(б), традыцыя была перарваная…
Тым часам, у ЗША і краінах Еўропы метад праектаў плённа развіваўся, здабыўшы заслужаную папулярнасць дзякуючы рацыянальнаму спалучэнню тэарэтычных ведаў і іх практычнага прымянення пры вырашэнні канкрэтных навучальных праблемаў. Вядома, з часам метад праектаў зазнаў пэўную эвалюцыю – але яго сутнасць па-ранейшаму застаецца нязменнай: стымуляваць жаданне вучняў шукаць, выпрабоўваць і ажыццяўляць рашэнні актуальных праблемаў.
«Праект – гэта не даклад, не рэферат і нават не навуковае даследаванне. У сённяшняй педагогіцы праектам прынята лічыць тэхналогію вырашэння пэўнай практычнай праблемы і стварэнне пэўнага прадукту», – зазначаюць беларускія настаўнікі, знаёмыя з метадам.
Рэдакцыя Nastaunik-info паўдзельнічала ў семінары, на якім чэшскія педагогі Марцін Матэйка і Радэк Прохазка дзяліліся з беларускімі калегамі ўласным досведам з абсягу праектнай дзейнасці. Цягам наступных дзён мы будзем выкладаць для вас, шаноўныя сябры, тэарэтычныя асновы метаду праектаў, а таксама свае назіранні і напрацоўкі, здабытыя на гэтым адукацыйным мерапрыемстве.
Прэзентацыя «Метад праектаў": спампаваць