Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
20.05.2010

Вершаваныя п'есы Алены Церашковай: Хорам-харамок  (паводле С. Маршака) і Мужык і жонка (паводле беларускай народнай казкі) рэкамендуюцца для пастаноўкі ў дзіцячых садках і пачатковай школе.
Спампаваць Хорам-харамок
Спампаваць Мужык і жонка





17.05.2010

Міжнародны Моладзевы Тыдзень у Румыніі

19–26 ліпеня ў горадзе Цімашара (Румынія) у 17 раз адбудзецца штогадовы Міжнародны Моладзевы Тыдзень пад назвай “Заплюшчы вочы, адкрый розум”.


Гэты фестываль – пляцоўка для моладзі з розных краін, якая дае магчымасць сустрэць новых людей, паўдзельнічаць у дэбатах, а таксама здабыць новыя веды падчас розных семінараў і канферэнцый.


Арганізатары таксама прапануюць для ўдзельнікаў разнастайную культурную праграму.


Кошт удзелу – 80 еўра, які пакрывае ўдзел у фестывалі, пражыванне, трохразовае харчаванне.


Усю інфармацыю можна знайсці тут.


Заяўку трэба падаць да 20 мая.




14.05.2010


Сёлета споўнілася 100 гадоў выдатнаму беларускаму навукоўцу Барысу Кіту, які, маючы сусветную вядомасць і удзельнічаючы ў міжнародных касмічных навуковых праграмах даследаванняў, трывала захоўваў нацыянальная каштоўнасці. Прапануем вам артыкул Лідзіі Савік аб жыцці нашага вялікага, але амаль невядомага ў сваёй айчыне навукоўца.


Спампаваць артыкул (doc, 100 КБ)



Паводле Народнай Волі




14.05.2010


Артыкул пра беларускага навукоўца Барыса Кіта

Сёлета споўнілася 100 гадоў выдатнаму беларускаму навукоўцу Барысу Кіту, які, маючы сусветную вядомасць і удзельнічаючы ў міжнародных касмічных навуковых праграмах даследаванняў, трывала захоўваў нацыянальная каштоўнасці. Прапануем вам артыкул Лідзіі Савік аб жыцці нашага вялікага, але амаль невядомага ў сваёй айчыне навукоўца.


Спампаваць артыкул (doc, 100 КБ)



Паводле Народнай Волі




14.05.2010

Прэзентацыя «Скандынаўскія навучальныя гурткі як метад нефармальнай адукацыі дарослых Швецыі"


30 мая ў Мінску ў 13.30 адбудзецца презэнтацыя метаду навучальных гурткоў, якую арганізуе група шведскіх экспертаў у сферы нефармальнай адукацыі.


Прэзентацыя разлічаная на аўдыторыю, якая не знаёмая з метадам альбо мае невялікі досвед удзелу ў падобных гуртках. Шведскія эксперты распавядуць аб асаблівасцях правядзення навучальных гурткоў для дарослых ды іх ролі ў жыцці Швецыі.


Прэзентацыя адбудзецца на англійскай мове з перакладам на рускую і будзе цягнуцца 3 гадзіны. Тыя, каго зацікавіць гэты метад, змогуць падаць заяўку на ўдзел у семінары па навучальных гуртках, які адбудзецца ўвосень.


Запісацца на прэзентацыю можна па тэл.: 029–6450612 (Алёна) альбо праз эл. пошту: velichko.alena@gmail.com з пазнакай у тэме «прэзэнтацыя».


Паводле n-europe.eu




14.05.2010

Моладзевы летнік па традыцыйных рамёствах


Напрыканцы ліпеня ў вёсцы Дунаева адбудзецца міжнародны моладзевы намётавы летнік, падчас якога удзельнікі будуць супольна будаваць печку, праходзіць майстар-класы па рамёствах, дзяліцца сваімі ведамі ці набываць новыя ў галіне традыцыйных рамёстваў разам з моладдзю з Польшчы і Германіі.


Мова летніку англійская, але валоданне польскай ці нямецкай вітаецца.


Падрыхтоўчы семінар для беларускіх удзельнікаў пройдзе ў адукацыйным цэнтры ў Дунаева 5–6 чэрвеня 2010 году.


Праезд і харчаванне будуць забяспечаныя арганізатарамі.


Да ўдзелу запрашаецца моладзь з Беларусі, якую цікавіць тэма традыцыяў і рамесніцтва.



13.05.2010

Школа правоў чалавека для дасведчаных адукатараў


Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека «Крок наперад» (чэрвень-кастрычнік 2010 года). Курс будзе складацца з чатырох навучальных семінараў, а таксама выканання ўдзельнікамі індывідуальных заданняў паміж семінарамі.

Мэта Курса: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы, праз правядзенне цыклу адукацыйных мерапрыемстваў.

Мэтавая група Курса: настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых.

Канцэпцыя Курса базуецца на наступных прынцыпах:

– актыўная стратэгія навучання;
– абмен досведам паміж удзельнікамі;

– узаемнае навучанне;

– планаванне навучання сыходзячы з патрэбаў удзельнікаў.

Фармат Курса: чатыры трохдзённыя семінары (пятніца-субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі (да 3 гадзін у тыдзень).

Тэрміны і месцы правядзення семінараў: 4–6 чэрвеня (Гродна), 2–4 ліпеня (Гродна), 10–12 верасня (Вільня), 15–17 кастрычніка (Вільня) 2010 года.

Удзельнікі Курса: колькасць – 20 чалавек, узрост – не абмежаваны.

Трэнерская група: Заняткі ў рамках Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).

Уводны семінар у рамках Курса адбудзецца 4–6 чэрвеня 2010 года ў г. Гродна.


шая інфармацыя размешчаная тут.

13.05.2010

Навукова-практычная канферэнцыя для краязнаўцаў


14 мая 2010 г. адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Ліпнішкі – 500 гадоў гісторыі (1510–2010 гг.)”, прысвечаная 500-годдзю рымска-каталіцкага прыхода Ліпнішкі і 400-годдзю надання мястэчку магдэбургскага права.

На канферэнцыі будуць разгледжаны пытанні гістарычнага мінулага і сучаснага развіцця мястэчка Ліпнішкі.

Арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і Ліпнішскі раённы выканаўчы камітэт.

Удзел у канферэнцыі прымуць мясцовыя краязнаўцы, навукоўцы з Беларусі і бліжняга замежжа.

Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 14 мая ў 10 гадзін у Ліпнішскай сярэдняй школе.




12.05.2010

Навучанне ад Фонда «Адукацыя для Дэмакратыі"


Мэта навучання – авалоданне ўменнямі і рост матывацыі да стварэння эфектыўных партнерстваў пры дапамозе ІТ-тэхналогіі.


Навучанне ладзіцца ў тры этапы:

1.Навучанне e-learning: 1–30 чэрвеня.
2.Стацыянарнае навучаньне ў адзін з тэрмінаў:

– у Глівіцах (Польшча): 2–4 ліпеня;

– у Львове: 12–14 ліпеня;

– у Львове: 16–18 ліпеня

3. Навучанне e-learning: 1–31 жніўня.


Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаваньне падчас стацыянарнага курса і кампенсуюць выдаткі на дарогу.


Заяўкі дасылайце на эл.адрас: witek@kana.gliwice.pl.


Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 мая.


Паводле adukacyja.info




12.05.2010

Свята выцінанкі ў Дудутках


15 траўня 2010 года Беларускі саюз майстроў народнай творчасці і музейны комплекс “Дудуткі” запрашаюць усіх жадаючых наведаць свята-конкурс выцінанкі “Чароўныя нажніцы”. Свята праводзіцца ўжо другі раз у такім фармаце. Музей прымае каля 30 майстроў з усёй Беларусі. Асноўны склад удзельнікаў – чальцы Саюза майстроў і рэкамендаваныя майстрамі вучні.


шая інфармацыя – тут

Старонкі