Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.04.2010

Білеты для экзаменаў за курс базавай школы (экстэрнат)

Білеты для правядзення экзаменаў ў парадку экстэрната (узровень агульнай базавай адукацыі) па беларускай літаратуры, рускай літаратуры, замежным мовам, сусветнай гісторыі, грамадазнаўству, фізіцы, інфарматыцы, геаграфіі, хіміі, біялогіі, працоўнаму навучанню, чарчэнню. Хоць на вокладцы дапаможніка, размешчанага на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі, пазначана, што білеты прызначаныя для школ з рускай і беларускай мовай навучання, беларускамоўны варыянт білетаў па ўсіх прадметах (акрамя, уласна, беларускай мовы і літаратуры) адсутнічае.

Спампаваць дапаможнік


02.04.2010


Прэзентацыя да ўрока літаратуры 9 класа, прысвечанага Бібліі

Матэрыял да ўрока беларускай літаратуры «Біблія як помнік старажытнага пісьменства і крыніца літаратуры», падрыхтаваны гомельскімі настаўнікамі, асвятляе структуру Бібліі, асноўныя моманты, датычныя яе зместу, а таксама ўплыў на еўрапейскае мастацтва, літаратуру, у тым ліку на творы Васіля Быкава, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча.

Спампаваць прэзентацыю (5,8 МБ)



02.04.2010

Матэрыял да ўрока беларускай літаратуры «Біблія як помнік старажытнага пісьменства і крыніца літаратуры», падрыхтаваны гомельскімі настаўнікамі, асвятляе структуру Бібліі, асноўныя моманты, датычныя яе зместу, а таксама ўплыў на еўрапейскае мастацтва, літаратуру, у тым ліку на творы Васіля Быкава, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча.

02.04.2010

Стыпендыі для навучання ў Еўрапейскім каледжы

Еўрапейскі Каледж прапаноўвае для выпускнікоў універсітэтаў з Беларусі стыпендыі для паслядыпломнай адукацыі ва ўніверсітэцкіх мястэчках у Брюгге (Бельгія) альбо Натолін (Варшава).


Стыпендыя кампенсуе акадэмічныя выдаткі, пражыванне, харчаванне і праезд.


Умовы паступлення можна ўдакладніць на вэб-сайце Каледжа: http://www.coleurope.eu/


Кандыдаты мусяць зарэгістравацца на сайце: http://www.coleurope.eu/template.asp?pagename=admisapform

Мовы навучання – англійская і французская. Кандыдаты мусяць мець сертыфікат ведання моваў на ўзроўні B2: http://www.coe.int/T/DG4/Portfolio/?L=E&M=/main_pages/levels.html



Дадатковая інфармацыя – па спасылцы: http://www.coleurope.eu/template.asp?pagename=admisscholar_ENPR



Апошні тэрмін падачы заявак: 15 красавіка.


Паводле adukacyja.info



01.04.2010

Міжнародная студэнцкая алімпіяда па кіраванні банкам

Алімпіяда Banks Battle – гэта першае ў СНД адукацыйнае спаборніцтва, дзе тваёй камандзе трэба будзе кіраваць камерцыйным банкам ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных.


Цябе чакаюць:

– бескампрамісная бітва банкаў за фінансавую перавагу;

– увага вядучых працадаўцаў фінансавага сектара;

– шырокая база ведаў аб фінансах, эканоміцы і банкаўскай справе;

– знаёмства з лепшымі студэнтамі СНД.


У якасці канкурэнтаў на віртуальнай банкаўскім рынку выступяць лепшыя студэнцкія каманды з чатырох краін СНД. Унікальнасць алімпіяды заключаецца ў тым, што яна будуецца на базе інавацыйнай адукацыйнай тэхналогіі – бізнес-сімуляцыя, якая дазваляе ў рэальным часе мадэляваць ключавыя працэсы банкаўскай дзейнасці і справядліва ацэньваць якасць кіравання віртуальным банкам.



31.03.2010


Трэнінг па праграме «Моладзь у дзеянні"



Трэнінг для моладзевых лідэраў і асобаў, якія працуюць з моладдзю, адбудзецца 22–28 лістапада ў Польшчы.


Галоўная мэта трэнінгу – палепшыць уменні ўдзельнікаў у рэалізацыі праектаў у межах праграмы «Моладзь у дзеянні". Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацыяў, якія мелі досвед працы ў галіне міжнародных моладзевых праектаў (не абавязкова па праграме «Моладзь у дзеянні") і маюць жаданне рэалізоўваць праекты ў межах акцыяў «навучанне і стварэнне сеткі людзей, якія працуюць з моладдзю і ў моладзевых арганізацыях» і «супраца з суседнімі з Еўрапейскім Саюзам краінамі". Беларускім удзельнікам арганізатары пакрываюць кошты падарожжа, пражывання і харчавання.
Працоўная мова – англійская.


Падаць заяўку на ўдзел можна праз онлайн-форму. Апошні тэрмін – 12 верасня 2010 г.


Паводле n-europe.eu





31.03.2010

Чароўны свет. Дзіцячая паэзія вачыма дзяцеў і моладзі

Конкурс ілюстрацый для паэтычных твораў нямецкіх, польскіх, беларускіх і ізраільскіх аўтараў


МЭТА КОНКУРСА:


Прыцягненне ўвагі дзяцей і моладзі да беларускай, ізральскай, нямецкай і польскай літаратуры і мастацтва, падтрымка маладых талантаў.


УМОВЫ ЎДЗЕЛУ:


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў. Работы будуць ацэньвацца па дзвюх намінацыях: 12–15 гадоў і 16–20 гадоў.


Удзельнікам конкурса прапаноўваецца зрабіць ілюстрацыі да наступных твораў беларускіх, ізраільскіх, нямецкіх і польскіх аўтараў: Рыгор Барадулін «Павуцінне» і «Падманка», Ян Бжэхва «Клей» і «На Гарызонцкіх выспах», Аўраам Шлёнскі «Вярблюд Гамліэль» і «Я і Талі ў Дагарынагаміі», а таксама да двух вершаў з народнай нямецкай паэзіі «Блытаніна» і «Пра краіну Шларафландыю». Тэксты твораў прыкладаюцца.


Адзін ўдзельнік можа ілюстраваць не больш за 4 творы па свайму выбару. Сумарная колькасць прац ад аднаго ўдзельніка – не больш за 10.




30.03.2010

Міжнародны конкурс эсэ для моладзі


Цэнтр міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва абвесціў чарговы Міжнародны конкурс эсэ для моладзі з мэтай даць маладым людзям магчымасць падзяліцца сваімі ідэямі пра тое, як стварыць умовы для ўмацаваньня дэмакратыі і прыватнага сэктару ў сваіх краінах.


Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя прафесіяналы ва ўзросце 18–30 год.


Тэмы эсэ:

• Дэмакратыя, якая спрыяе разьвіцьцю.

• Прадпрымальніцтва і грамадства.

• Удзел жанчын у прадпрымальніцтве.



Даўжыня эсэ: 2000–3000 словаў.


Пераможцы (1–3 месцы) будуць узнагароджаныя грашовым прызам.


Апошні тэрмін падачы заявак: 18 чэрвеня 2010 г.


Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце: www.cipe.org/essay

Паводле рассылкі belngo.info



29.03.2010

Рэсурсная праграма навучальных гурткоў пачынае новы набор у Школу адукатараў.
Гэта серыя навучальных мерапрыемстваў для тых, хто жадае быць лідэрам навучальных гурткоў па разнайстайных тэмах (такіх, як, напрыклад, культура Беларусі, правы чалавека, экалогія, сям'я, кар’ера, пытаньні гендэру, а таксама рэалізоўваць свае праекты на гэтыя тэмы).
Семінары прызначаныя на красавік і паралельна пройдуць у розных гарадах Беларусі:
17 красавіка – Гомель,
24 красавіка – Горадня, Магілёў, Берасьце, Віцебск ды Менск.
Ахвотныя прыняць удзел у сэмінарах могуць зьвяртацца да рэгіянальных каардынатараў:



  • Марына Малініна, каардынатар па Менскай вобласьці, e-mail: minsk.hurtki@mail.ru

  • Ніна Кекух, каардынатар па Гомельскай і Магілёўскай абласьцях, e-mail: gomel.hyrtki@mail.ru

  • Тацяна Ларына, каардынатар па Гарадзенскай ды Берасьцейскай абласьцях, e-mail: hrodna.hurtki@tut.by, brest.hurtki@tut.by

  • Вольга Лукiна, каардынатар па Віцебску й Віцебскай вобласьці, e-mail: vitebsk.hurtku@mail.ru

Паводле hurtki.info




Старонкі