Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
23.11.2007


Сцэнар «Як дзеці Васю Лайдачкіна ад Нуля выратавалі"

Сцэнар выпускнога ранішніка пачатковай школы, складзены Генадзем Аўласенкам.

Спампаваць тут (doc, 102 КБ)

Паводле часопіса «Пачатковая школа»

21.11.2007

Міжнародная Трэнінгавая праграма па Правах Чалавека
Цэнтр Адукацыі па Правах Чалавека запрашае падаваць заяўкі на ўдзел у 29-ай Міжнароднай Трэнінгавай Праграме па Правах Чалавека, якая будзе мець месца з 8 чэрвеня па 27 чэрвеня 2008 году ў Канадзе, штат Квэбэк.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 3 снежня 2007 году.


Усе неабходныя дэталі і формы заяваў знаходзяцца па адрасе:
http://www.equitas.org/english/programs/IHRTP.php

21.11.2007

Карлсан размаўляе па-беларуску

Група беларускіх інтэлектуалаў распачала выданне сусветнай дзіцячай класікі па-беларуску ў перакладах непасрэдна з арыгіналаў. Першай кнігаю гэтага праекту сталася “Малы і Карлсан-з-даху”, якая выйшла ў недзяржаўным выдавецтве “Колас” напярэдадні стогадовага юбілею аўтаркі, знакамітай шведзкай казачніцы Астрыд Ліндгрэн. Па-беларуску Карлсан загаварыў дзякуючы перакладчыку Юрасю Жалезку.

21.11.2007

Адукацыя і мова

Нягледзячы на тое, што па Канстытуцыi ў Беларусi дзве мовы (руская i беларуская) з'яўляюцца дзяржаўнымi, у рэальным жыццi адна з iх вiдавочна дамiнуе. Дзiўна, але ў Беларусi большасць насельнiцтва ўжывае не беларускую мову, а «русский язык». Чаму так адбываецца? Над гэтым пытаннем разважае старшыня Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны Алег Трусаў.

Чытаць інтэрв'ю

21.11.2007

На Гомельшчыне вучаць шчаслівай сям'і

Сябры Гомельскага грамадскага аб’яднання “Сацыяльныя праекты” распавядуць супрацоўнікам дашкольных установаў пра магчымасці падвышэння аўтарытэта сям’і ў выхаванні дзіцяці.

21.11.2007

17 міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля.
У лістападзе 2007 – студзені 2008 г. праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЕП) праводзіць 17-ы конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля – „Змены клімату: нашыя дзеянні, накіраваныя на змяншэнне негатыўных уплываў”.
Малюнкі мусяць адлюстроўваць канкрэтныя дзеянні, напрыклад: выкарыстанне аднаўляемых крыніцаў энергіі, выкарыстанне энергазберагаючых прыладаў, сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў, падтрымка грамадскага транспарту, пасадка дрэваў і г. д.

20.11.2007

Выйшаў новы нумар бюлетэня «Настаўнік».
Сёння пабачыў свет лістападаўскі нумар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня для настаўнікаў.
У нумары:
- праблемны артыкул «Ці заменіць ідэалогія грамадзянскую адукацыю;
- нарыс Міхася Булавацкага,
- адукацыйныя і метадычныя навіны.
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 358 kB).

16.11.2007

Семінар для мададых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёве


Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднаньне «Розныя-Роўныя» у межах праекту «Цяжкая праца» ладзіць семінар «Лемантар працаўладкавання» для маладых людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Семінар адбудзецца з 5 па 10 снежня 2007 году ў 7 км ад Магілёву на базе санаторыя «Дубровенка». Пачатак у 12.00. Арганізатары забяспечаць харчаванне, пражыванне і праезд удзельнікаў.

16.11.2007

Спабор па мадэляванні гісторыка-культурнай спадчыны

Распачаты міжнародны спабор па мадэляванні культурна-гістарычнай спадчыны.


Спабор дае магчымасць студэнтам і маладым спецыялістам не толькі праявіць свой талент, але і спрычыніцца да захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.


У якасці аб’ектаў прапануюцца помнікі трох тыпаў (па складанасці):


1) Мірскі замак, Царква ў Сынкавічах, Ратуша ў Магілёве.

2) Каложская царква, Кальвінскі збор у Заслаўі.

3) Белая Вежа, Замкавая вежа, Лямус манастыру брыгітак у Гародні.

16.11.2007

Нямецкая адукацыйная праграма для моладзі

Калегія імя Тэадора Хойса (праграма фонду Роберта Боша, Германія) прадастаўляе магчымасць беларусам, якія валодаюць нямецкай моваю, атрымаць навыкі праектнай дзейнасці і здзейсніць свой асабісты праект.


Беларусы ва ўзросце 18–25 гадоў запрашаюцца да ўдзелу ў летніх міжнародных семінарах у ліпені-жніўні 2008 году па наступных тэмах: «Эка! Лпгічна? Абарона навакольнага асяроддзя»; «Нацыянальны! Радыкальны? Экстрэмісты і нацыяналісты»; «Тэма – гэта твая тэма, вырашаеш ты!»; «Рэлігія і грамадcтва».

Старонкі