Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
10.05.2012

Яўген Лівянт, kp.by

У школах існуе прэйскурант заахвочванняў за наведванне розных мерапрыемстваў.
Раніцай 9 траўня мяне разбудзіў званок майго сябра, выкладчыка матэматыкі і фізікі Аляксея Васілеўскага. «Я ўжо прывык, што ў тэатр, у музей, на хакей ходзяць за адзнаку. Але каб на святкаванне Дня Перамогі вучня ўгаворвалі пайсці за 10 па гісторыі, а калі не пойдзе, то абяцаюць праблемы ў школе»…

10.05.2012

13 мая 

У гэтую нядзелю ў праекце ОНТ «Обратный отсчёт» будзе яшчэ раз паказаны фільм «Беларускі Робін Гуд...» – пра антыбальшавіцкі супраціў ва Усходняй Беларусі у 1919 – 1924 гг.
Гэтым разам ён будзе дэманстравацца адразу адной вялікай серыяй на 40 хвілін, 13 мая у 15:10.  

07.05.2012

З нагоды Дня Еўропы ў мінскім кінатэатры «Победа» адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно, які ўжо становіцца традыцыяй.
Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасадамі краін ЕС.
Праграма ўключае пятнаццаць фільмаў з трынаццаці краін.
Паказы пройдуць з 11 па 17 мая.
На выходныя дні запланаваныя паказы двух поўнаметражных мультфільмаў для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў.
Уваход на ўсе паказы вольны.

07.05.2012

Наша Ніва

У гомельскай гімназіі №36 імя І. Мележа працягваецца набор у першыя класы, у тым ліку з беларускай мовай навучання. На дадзены момант пададзена каля 4 заяваў, прыём дакументаў працягнецца да 15 чэрвеня. У гімназіі дзейнічае тры музея, шэраг гурткоў — фальклорныя, тэатральныя, этнаграфічныя спартыўныя. Пры гімназіі традыцыйна ладзяцца «Мележаўскія чытанні».
У брэсцкай пачатковай школе №34 летась у першы клас з беларускай мовай навучання пайшлі вучыцца 5 дзяцей. Сёлета набор яшчэ не пачаўся. «Заявы будуць прымацца з 2 чэрвеня па 28 жніўня», — паведамілі ў школе.

05.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 мая

«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай установай «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Тбілісі (Грузія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: «Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам». 
Падчас візіту беларускія спецыялісты змогуць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Тбілісі, азнаёміцца з досведам мясцовых універсітэтаў у пераходзе на Балонскую сістэму, сустрэцца з прадстаўнікамі арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.
Запрашаем да ўдзелу выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і даследчыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі, а таксама прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Усе падарожныя выдаткі, уключаючы квіткі і пражыванне, арганізатары візіту бяруць на сябе.

05.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая (да 18.00)

РГА «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» абвесціла набор удзельнікаў для беларуска-гішпанскага моладзевага абмену «Volintegration».
Тэрміны правядзення: 03–12 ліпеня 2012 г. Месца правядзення: Мінск. Патрабаванні да ўдзельнікаў: 15–18 гадоў, валоданне гутарковай англійскай мовай, зацікаўленасць у валанцёрскай працы (тэма праекта: Volintegration: We make it together).
У праграме абмену: знаёмства з працай РГА БелАЮ, навучальныя трэнінгі (тэматыка: прафілактыка здаровага ладу жыцця, праца з дзецьмі з парушэннямі развіцця), сумесная валанцёрская праца, насычаная культурна-забаўляльная праграма.

03.05.2012

Белсат ТВ

Спіс з 11 прадметаў. Рахунак – 10 тысяч рублёў за кожны іспыт... Пачалася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне. Заяву на ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні кожны абітурыент мусіць падаць самастойна – у любы пункт рэгістравання, дзе атрымае пропуск на іспыты. Адкрые тэставанне 13 чэрвеня беларуская мова. У апошнюю чаргу дзяржава спраўдзіць веды абітурыентаў па геаграфіі – 27 чэрвеня.
Паводле намесніцы старшыні Таварыства беларускай школы, 11 прадметаў – гэта зашмат.
«Лепей, каб быў адзін тэст, але вельмі якасны. У сувязі са зменаю патрабаванняў школаў, ім патрэбныя не толькі прадметныя веды ў нейкай галіне, але яшчэ і набор кампетэнцыяў. Таму тэст, напрыклад, амерыканскі – скіраваны на выяўленне кампетэнцыі, то бок спецыялізаванасці ў сваёй галіне. Ён складаецца з чатырох частак. Там ёсць і мова, і матэматыка, і іншыя навукі, але ва ўсіх раздзелах правяраюцца не толькі веды, але і здольнасць разумець і рабіць высновы. Гэткая сістэма была б значна лепшая і для нашай школы, і для краіны ў перспектыве», – кажа Тамара Мацкевіч.

28.04.2012

 Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая 

Конкурс малых праектаў разлічаны на падтрымку адукацыйных ініцыятыў з боку настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных груп і адукацыйных арганізацый.
Перавагу будуць мець праекты, скiраваныя на пашырэнне ідэяў дэмакратыі ды правоў чалавека, самаарганізацыю дзеля самаадукацыі і стварэння нефармальных ды інавацыйных адукацыйных асяродкаў, адстойванне прафесійных правоў, падвышэнне грамадзянскай кампетэнтнасці, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, захаванне і абуджэнне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці. Таксама прыярытэт будуць мець праекты, досвед якіх можа быць карысны для шырокай педагагічнай супольнасці.
Праекты могуць выконвацца ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар-класы, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і медыя-праектаў, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыя школьных і тэматычных фэстаў ды інш.

28.04.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 мая

Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) абвяшчае набор ахвотных паўдзельнічаць у трэнінгах для трэнераў, прысвечаных інавацыйным метадам навучання, асаблівасцям падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека. Трэнінгі адбудуцца ва Украіне:
- Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй: 9–13 ліпеня 2012 г.
- Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: 16–20 ліпеня 2012 г. 
Да ўдзелу ў абодвух трэнінгах запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, ВНУ, іншых навучальных установаў, прадстаўнікі юрыдычных клінік, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, якія зацікаўленыя ў набыцці новых ведаў і ўменняў для ўдасканалення сваёй адукацыйнай дзейнасці ў сферы пашырэння правоў чалавека.  

27.04.2012

27, 30 красавіка

У мінскім клубе «Йо-ма-йо» (ДК МТЗ, вул. Даўгабродская 24) пройдуць творчыя сустрэчы-канцэрты з Алегам Хаменкам (27 красавіка) і Аляксандрам Памідоравым (30 красавіка).
Удзельнікаў чакаюць размова пра музыку, жыццё, конкурсы з каштоўнымі прызамі, акустычны выступ у кампаніі сяброў!
Уваход вольны!

Старонкі