Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 красавіка
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае паўдзельнічаць у праграме, скіраванай на стварэнне і падтрымку дзейнасці Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў.
З дапамогай актыўных і ініцыятыўных грамадзян мы плануем стварыць у трох гарадах Беларусі мясцовыя інтэрнэт-рэсурсы (блогі альбо сайты), якія стануць пляцоўкай для інфармавання насельніцтва пра важныя мясцовыя падзеі, пра магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства (дабрачынных акцыях, грамадска-карысных праектах, навучальных і культурніцкіх мерапрыемствах і г.д.).
2 красавіка, пачатак а 15-й гадзіне
Запрашаем дзетак і іх бацькоў на прэзентацыю дзіцячай кніжкі «Яська і конік ягоны Грыўка». Кніга прысвечаная гістарычнай падзеі – Грунвальдскай бітве – і з’яўляецца першай з адмысловай серыі гістарычных кніг для дзяцей.
Прэзентацыя з аўтарам Юрасём Усціновічам ператворыцца ў сапраўдны сярэднявечны тэатр у суправаджэнні старадаўняй дуды.
Неўзабаве дэдлайн!
31 сакавіка – МЗС Польшчы: онкурс супольных польска-беларускіх праектаў
31 сакавіка – Конкурс на найлепшы кінасцэнар
31 сакавіка – «Памяць, адказнасць, будучыня», «Цайт»: стыпендыі беларускім студэнтам
31 сакавіка – Шацілкаўскія чытанні – ІІІ
31 сакавіка – Стыпендыя Фонду Бадэн-Вюртэмберга: Вучоба і практыка ў Германіі
1 красавіка – Праграма студэнцкіх грантаў
Апошні тэрмін падачы заявак – 25 красавіка
Фундацыя імя Генрыха Бёля абвяшчае прыём заявак ў «Летнюю школу для маладых людзей з Беларусі", якая пройдзе ў Берліне 7–21 жніўня 2011 г.
Праграма скіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія працуюць у грамадскіх арганізацыях і супольнасцях, удзельнічаюць у сацыяльных, экалагічных і моладзевых грамадскіх рухах. Да ўдзелу запрашаюцца рэзідэнты РБ ва ўзросце 19 – 28 гадоў з паглыбленым веданнем англійскай мовы.
Андрэй Елісееў, Еўрарадыё
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт правёў чарговы Дзень адкрытых дзвярэй. Беларуская ВНУ ў выгнанні існуе ўжо больш за 5 год.
«Гэта самая танная сталоўка ў Вільні! Звярніце ўвагу – кава за 50 цэнтаў, другое – за два літы. Параўнайце хоць з цэнамі сталоўкі БДУ, і цэны на навучанне таксама параўнайце!» – казалі на экскурсіі па ЕГУ.
Зрэшты, далёка не толькі нізкімі коштамі студэнцкай сталоўкі вабіць універсітэт, а сваёй ідэалагічнай незалежнасцю. Вось ужо 5 год зачынены беларускімі ўладамі ўніверсітэт працягвае працу ў Вільні, акрэдытаваны як літоўская ВНУ.
“Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”
Аўтар – Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.
Адрас для паштовага пераводу!
Звольненую настаўніцу Талькаўскай школы вырашылі падтрымаць калегі і грамадскія актывісты Слуцка.
Случанка Зінаіда Цімошак – пенсіянерка, колішняя настаўніца гісторыі і замежнай мовы з 28 гадамі педагагічнага стажу. Спадарыня Зінаіда мае намер «паставіць на вушы Пухавіцкі райвыканкам» і заклікае ўсіх неабыякавых людзей падтрымаць звольненую настаўніцу матэрыяльна.
Чытачы незалежных медыяў актыўна рэагуюць на гэты заклік да салідарнасці. Раней калегі прапанавалі Наталлі Ільініч некалькі кампутараў наўзамен канфіскаванага, а былы вучань склаў з іх адзін працоўны.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 сакавіка!
Cultural and Educational Enrichment Project (CEEP) прапануе пяць тыдняў побыту ў амерыканскіх сем’ях для старшакласнікаў з Беларусі. Удзельнікаў чакае праграма, якая дасць уяўленне пра мясцовую супольнасць, штат і краіну; бізнес-тыдзень на тэрыторыі ўніверсітэта; валанцёрская дзейнасць і выкананне праектаў з прымаючай сям’ёй.
Белсат ТВ
Гарадзенскія чыноўнікі прапаноўваюць развязваць школьныя пытанні он-лайн.
На абмеркаванне выносяцца актуальныя пытанні, бацькі на форуме могуць выказаць свае ідэі, задаць пытанне адмыслоўцам і нават выказаць прэтэнзіі наконт якасці адукацыі ды выхавання дзяцей у школе.
Дырэктар першай гарадзенскай гімназіі Барыс Сяброўскі: “Звычайна мы праводзім бацькоўскія сходы адразу ва ўсіх класах адначасова, каб бацькі маглі прыйсці яшчэ і на агульны школьны сход, а толькі пасля ў клас да свайго дзіцяці. Дык вось, на такіх сходах у нас збіралася максімум 200 бацькоў. А вось у інтэрнэце ў першы ж раз адразу 400 чалавек выявілі цікавасць да абмеркавання”.
Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.
“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info.



