Архіў навін
Аўтар: Ала Фёдараўна Гулюк, настаўніца СШ № 207 г. Мінска
Класы: сярэдняя школа
Абсталяванне: прэзентацыі “У лесе”, “Марскія жыхары”, “Рыбы беларускіх рэк і азёр” – з альбому “Гадуем беларусаў”; карткі з заданнямі, алоўкі, ручкі, папера.
Экалагічны дэтэктыў: Сцэнар гульні-конкурсу
Аўтар: Ала Фёдараўна Гулюк, настаўніца СШ № 207 г. Мінска
Класы: сярэдняя школа
Абсталяванне: прэзентацыі “У лесе”, “Марскія жыхары”, “Рыбы беларускіх рэк і азёр” – з альбому “Гадуем беларусаў”; карткі з заданнямі, алоўкі, ручкі, папера.
Апошні тэрмін падачы заявак - 29 студзеня 2011 г.
Варвіцкі Універсітэт (Вялікабрытанія) прапануе стыпэндыі на 2011–2012 навучальны год. Перыяд навучання – 12 месяцаў. Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі.
Сярод дысцыплінаў: сацыяльныя даследаванні, англійская літаратура, кіно і тэлевізія; міжнародныя медыі і камункацыя ды інш.
23 лістапада
Вечарына ў гонар Уладзімера Караткевіча адбудзецца ў бібліятэцы імя Пушкіна а 19 гадзіне.
Перад слухачамі выступіць праект «Купала/Караткевіч», у склад якога ўваходзяць Раман Яраш, Андрэй Касцень і Вiктар Сямашка.
Прагучаць песні на вершы Уладзіміра Караткевіча, а калі публіка не будзе супраць – яшчэ і на купалавы вершы. У якасці музычных інструментаў у праграмме будуць скарыстаныя гітары, драбук, дудкі, кларнэт, акарына, дрэва-дажду, званкі ды іншыя.
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сакавіка 2011 г.
Абвешчаны чарговы адкрыты конкурс для кандыдатаў з шэрагу краін, у тым ліку Беларусі, на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда.
У 2011/12 навучальным годзе праграма Кіркланда разлічана на людзей, гатовых выкарыстоўваць атрыманыя ў Польшчы веды і навыкі для эканамічных і сацыяльных зменаў у сваёй краіне, а таксама на прадстаўнікоў наступных колаў: эксперты, палітыкі, супрацоўнікі інстытутаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання; прадпрымальнікі, менеджары; лідэры НДА, дзеячы культуры і грамадзянскія актывісты, выкладчыкі і навукоўцы; журналісты.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 21 лістапада
Інтэрнэт-выданне Твой стыль i вэб-пляцоўка гродзенскіх раварыстаў абвяшчаюць конкурс на самы цікавы аповед пра летнія раваровыя прыгоды. Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у дзвюх намінацыях: найлепшы аповед; найлепшы фотарэпартаж.
Цікавыя і арыгінальныя матэрыялы будуць змешчаны на t-styl.info. Найлепшыя аўтары атрымаюць каштоўныя для раварыста і турыста прызы.
belsat
Пра гэта старшыня Гарадзенскага аблвыканкама заявіў на нарадзе, прысвечанай адукацыі.
Сёння у вобласці фактычна не засталося гарадскіх школаў, дзе б навучанне праводзілася на беларускай мове. Яскравы прыклад – Ваўкавыск. Апошні клас тут выпусцілі летась, а новыя не набіралі ўжо чатыры гады.
Кіраўніцтва школ наракае, што гэта бацькі не жадаюць, каб іх дзеці навучаліся па-беларуску: “Раней мы прымушалі і дзяцей, і бацькоў, каб былі беларускія класы. А цяпер ім далі свабоду, дык ніхто не хоча”, – кажа завуч ваўкавыскай СШ № 4 Тэрэза Каспяровіч.
Неўзабаве дэдлайн!
19 лістапада – Стыпендыі Чэшскай Амбасады для выпускнікоў сярэдніх школ і ВНУ
19 лістапада – Конкурс грантаў у галіне гуманітарных навук
19 лістапада – Конкурс праектаў Еўракамісіі «Пашырэнне магчымасцяў у сферы культуры»
20 лістапада – YCO: Амерыканская праграма абмену для беларускіх старшакласнікаў
Сцэнар літаратурна-экалагічнай гасцёўні. Даслалі настаўнікі мінскай СШ № 207. Класы: сярэдняя школа.
Сцэнар літаратурна-экалагічнай гасцёўні “Кветкі – сонцавы дзеткі…”
Прадметы і факультатывы: беларуская мова і літаратура, біялогія.
Класы: сярэдняя школа.
Даслалі: настаўнікі мінскай СШ № 207.
Якіх толькі кветак на свеце няма,
На свеце бязмежным, шырокім!
Якая на іх не бывае зіма,-
Вясной весяляць яны вока! (Ул. Дубоўка)



