Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.05.2010

Імпрэзы ў беларускіх школах


Творчыя сустрэчы з удзелам Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна пройдуць у г.Мікашэвічы Лунінецкага раёну Брэсцкай вообласці 18 мая. А 12-й творцы завітаюць у СШ №2, якая знаходзіцца на вуліцы Маладзёжнай. А 14-й паэты выступяць у гімназіі, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Садовая, 3А.


На працягу мая пройдзе шэраг творчых сустрэч з удзелам Глеба Лабадзенкі і Яўгена Валошына.


12 траўня творцы завітаюць у СШ вёскі Дзешчанка Уздзенскага раёну Мінскай вобласці. Пачатак а 10-й гадзіне.


13 мая творчы тандэм наведае СШ№20 у 9.00, а ў 14.00 СШ№ 21 г. Воршы Віцебскай вобласці.


У СШ в.Якаўлевічы, Аршанскага раёну маладыя таленты зазірнуць у 11.00


14 мая Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын выступяць перад мінскімі школьнікамі СШ №162, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Герасіменка, 10. Пачатак аб 11-й. А 14-й пачуць выступоўцаў можна будзе ў Мінску, у будынку ліцэя Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які знаходзіцца па адрасе: вул. Ульянаўская, 8.


Паводле budzma.org




07.05.2010

Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу.

07.05.2010


Праблемна-модульны падыход пры вывучэнні творчасці Кандрата Крапівы

Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу


Спампаваць прэзентацыю (ppt, 300 КБ)





06.05.2010

Інтэрнэт-алімпіяда для малодшых школьнікаў

З 1 мая па 15 мая – на сайце, створаным настаўнікамі мінскай гімназіі №14, Разумнікі.by праходзіць 2 тур Інтэрнет-алімпіяды па матэматыцы для малодшых школьнікаў «Птушаня-2010». Запрашаем заахвочваць вучняў да ўдзелу!




06.05.2010

Летнік для моладзі “Круглае возера-2010”


Беларускае моладзевае грамадcкае аб’яднанне “Розныя-роўныя” з 10 да 20 ліпеня ладзіць на беразе Плешчаніцкага водасховішча ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці намётавы летнік “Круглае возера-2010”.


Удзельнікі летніка – моладзь ад 18 да 30 гадоў, каля паловы з іх – моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у тым ліку інваліды на вазках.

Цягам 10 дзён моладзь будзе ўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама вясёла і з карысцю адпачыць.

Удзельнікі летніка навучацца працаваць у камандзе, атрымаюць навыкі эфектыўнай камунікацыі, навучацца вырашаць канфліктныя сітуацыі і адстойваць сваю думку.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 25 чэрвеня.




06.05.2010

Міжнародны семінар па міжуніверсітэцкім супрацоўніцтве


Міжнародны семінар “Міжунівэрсытэцкае супрацоўніцтва – ключ да сумеснага поспеху” ладзіцца 27–28 мая ў Гродненскім Дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Мэта правядзення семінара – развіццё сумесных праектных ідэй Еўрасаюзу і беларускіх партнераў.

Тэматыка папярэдніх семінараў, праведзеных у Гродне пры падтрымцы Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора (BSRUN), была прысвечаная супрацоўніцтву ўніверсітэтаў і рэгіёнаў, універсітэтаў і гарадоў. Цяпер тэматыка сэмінара пашыраецца з мэтай абмеркавання пытанняў і накірункаў эфектыўнага ўзаемадзеяння ўніверсітэту з прадстаўнікамі дзяржаўнай, рэгіянальнай і муніцыпальнай уладаў, якія будуць запрошаныя да ўдзелу ў сэмінары.

Семінар накіраваны на прадстаўнікоў ВНУ (перадусім сябраў BSRUN), іншых арганізацый, зацікаўленых у развіцьці супрацоўніцтва з універсітэтамі рэгіёну Балтыйскага мора. Асаблівая ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву з беларускімі партнерамі. Асноўная мэтавая група семінару – тыя, хто працуе альбо збіраецца працаваць над супольнымі праектнымі ідэямі для наступнай падачы заяўкі на фінансаванне з фондаў ЕС, у якім могуць удзельнічаць партнеры з Беларусі.




05.05.2010

Імпрэзы ў беларускіх школах


Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын правядуць шэраг творчых сустрэчаў у Баранавіцкім раёне Берасцейскай вобласці 7 мая. У СШ в.Сталовічы творцы распачнуць сустрэчу а 10-й, у СШ в.Гірматаўцы – а 12-й, а ў СШ в.Гарадзішча – а 14-й.


Васіль Якавенка і Зміцер Хведаровіч правядуць творчыя сустрэчы ў Гомельскай вобласці 7–8 мая.


7 мая сустрэча адбудзецца ў ДК г.п. Шацілкі Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці. Час удакладняецца. Уваход вольны.


8 мая творцы завітаюць у СШ г.п. Васілевічы Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці і распачнуць сустрэчу а 13-й гадзіне.


А ў 17.00 творцы завітаюць у ДК. Уваход вольны.


Паводле budzma.org




05.05.2010

Сем сталічных школ набіраюць беларускамоўныя класы


Набор у першыя класы пачнецца з 1 чэрвеня.
Прапануем падрабязную інфармацыю, адрасы і кантакты.
Гімназія №4 (вул. Кунцаўшчына, 18) прапануе навучанне ў фізіка‑матэматычных, хіміка‑біялагічных і філалагічных класах. Даведка: e‑mail: gymn4.minsk.edu.by, т.258‑49‑71, 258‑49‑74.
Гімназія №9 (вул.Сядых, 10) — вывучэнне ўсіх прадметаў па‑беларуску, паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, факультатыўнае — польскай.

05.05.2010

Конкурс праектаў для падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі
Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у конкурсе міні–праектаў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія накіраваны на рэалізацыю ідэй старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, мэтай якіх з’яўляецца павышэнне і падтрымка актыўнасці школьнікаў, вырашэнне праблемаў у школе, рэалізацыя грамадскіх праектаў, накіраваных на падвышэнне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзенне

04.05.2010

Конкурс відэа YouTube-Cannes Young Lions


Міжнародны фестываль рэкламы “Канскія львы” і відэапартал YouTube абвяшчаюць конкурс відэаролікаў YouTube-Cannes Young Lions.


14 мая на канале конкурсу (http://www.youtube.com/canneslions) будзе абвешчаны брыф для стварэньня хвіліннага роліку. З гэтага моманту ў канкурсантаў будзе 48 гадзінаў для таго, каб зняць відэа на зададзеную тэму.


16 мая прыём конкурсных работ будзе закрыты. Пасля гэтага ўдзельнікі будуць мець тыдзень на тое, каб набраць як мага большую колькасць праглядаў свайго відэа-роліку. Прафесійнае журы абярэ пераможцу, зыходзячы з якасці выканання роліку, ідэі ды колькасці праглядаў.


Удзельнічаць у конкурсе маюць права маладыя людзі ва ўзросце 18–28 год.
Пераможцы будуць абвешчаныя 1 чэрвеня. Яны атрымаюць галоўны прыз – цалкам аплочаную паездку на фестываль рэкламы “Канскія львы”, які пройдзе 20–26 чэрвеня. Апроч таго, пераможцы будуць мець права ўдзелу ў конкурсе Young Lions Film Competition.


Паводле n-europe.eu




Старонкі