Архіў навін
Краязнаўчыя сустрэчы з Таварыстам аховы помнікаў гісторыі і культуры
17 студзеня ў Бабруйску адбудзецца круглы стол па праблемах аховы гістарычнай спадчыны Бабруйскага раёну. З дакладамі выступяць старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч і загадчык аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі Зміцер Яцкевіч.
Пачатак а 16.00.
Месца правядзення круглага стала — вуліца Кастрычніцкая, 33.
18 студзеня вялікая імпрэза, прысвечаная праблемам захавання помнікаў Пухавіцкага раёну, адбудзецца ў касцёле ў Мар’інай Горцы. Чакаецца ўдзел Антона Астаповіча, мясцовага краязнаўцы Барыса Мухі і хору Нацыянальнай акадэміі навук “Акадэмія”. Напрыканцы сустрэчы — прагляд фільму “Палякі”. Ён распавядае пра жыццё польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Рэжысёрам выступіў сам Антон Астаповіч.
Пачатак імпрэзы — а 12.00.
Паводле budzma.org
КОНКУРС У МЕЖАХ ПРАГРАМЫ ПАДТРЫМКІ МІЖНАРОДНЫХ ПРАЕКТАЎ
Нагадваем, што падыходзіць апошні тэрмін падачы заявак на праграму „Europeans for Peace. Looking back and moving forward“. Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» падтрымлівае міжнародныя сумесныя праекты школаў і пазашкольных аб'яднанняў краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якія супрацоўнічаюць з Германіяй. Падтрымку атрымліваюць як праекты па крытычным алізе гісторыі, так і праекты, якія тычацца сучаснасці і прысвечаныя тэмам дэмакратыі, правоў чалавека, барацьбы з дыскрымінацыяй. Мэтавую групу складае моладзь ва ўзросце ад 14 да 21 году. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2009 году. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце тут: http://nastaunik.info/news/801
«Выпаў грук паэтаў з рук»
У мінскім выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшла кніжка дзіцячых вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Выпаў грук у грома з рук”, у якой сабраныя як дзіцячыя вершы мінулых гадоў, гэтак і сённяшнія вершы Барадуліна для маленькіх, дзе з'яўляюцца такія сучасныя рэаліі, як інтэрнэт, мабільнік, ролікі… Пра кніжку распавядае яе выдавец Уладзімер Сіўчыкаў.
«Птушкі на кармушцы»
17—18 студзеня грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) правядзе ў гарадах Беларусі акцыю «Птушкі на кармушцы».
Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік АПБ Сямён Левы, асноўная мэта акцыі — нагадаць жыхарам краіны пра неабходнасць падкормліваць птушак зімой, а таксама прыцягнуць іх да вырабу кармушак для птушак.
Апрача таго, акцыя з’яўляецца часткай дзесятага нацыянальнага зімовага ўліку птушак, які праводзіцца з 10 па 31 студзеня. Беларусы, якія захочуць узяць у ёй удзел, павінны 17—18 студзеня паназіраць за птушкамі, якія прылятаюць на кармушкі, адзначыць колькасць і іх віды, прааналізаваць, чаму птушкі аддаюць перавагу тым ці іншым кармушкам.
Інфармацыю пра колькасць і відавы склад птушак прапаноўваецца высылаць на адрас каардынатара зімовага ўліку птушак — Мядзельскага раённага аддзялення АПБ або па e-mail info@ptushki.org
Паводле слоў С.Левага, на кармушкі ў гэты час года часцей за ўсё прылятаюць вялікія сініцы, звычайныя блакітніцы, палявыя і дамавыя вераб’і, іншы раз снегіры, зелянушкі, дубаносы, а ў горадзе таксама шызыя галубы, галкі і вароны. У асобныя гады на кармушках былі заўважаныя і рэдкія віды птушак — зялёны дзяцел і юрок.
Паводле БелаПАН
Праграма экзамена па сусветнай гісторыі (экстэрнат)
Для тых, хто збіраецца здаваць іспыты экстэрнам, будзе карыснай праграма па сусветнай гісторыі (узровень базавай агульнай адукацыі), размешчаная на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі adu.by.
Канцэрт Таццяны Беланогай у Воршы
10 студзеня таленавітая бардаўская спявачка Таццяна Беланогая выступіць з сольным канцэртам у Воршы. Імпрэза адбудзецца ў памяшканні Доме культуры сляпых. Спявачка прэзентуе публіцы свой новы альбом і выканае ўжо вядомыя кампазіцыі са сваёй ранейшай творчасці. Распачнецца імпрэза а 17.00.
Паводле budzma.org
Выстава ў гонар Васіля Быкава
9 студзеня ў Віцебскай гарадской карціннай галерэі Беларускага саюза мастакоў адкрыецца выстава, прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву. Выстава арганізаваная сябрамі суполкі “Пагоня” разам з культурна-асветніцкім цэнтрам імя Язэпа Драздовіча.
У экспазіцыі будуць прадстаўленыя творы Міколы Купавы, Аляксея Марачкіна, Ігара Марачкіна, Яўгена Шатохіна, Віктара Крука, Міколы Таранды, Захара Кудзіна, а таксама маладых мастакоў-удзельнікаў мастацкага пленэру, што адбыўся летам 2008 года ў Бычках, на радзіме Васіля Быкава. Сярод іх навучэнцы Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка Хрысціна Аушава, Зміцер Буглак, Злат Марачкін.
Паводле budzma.org
Віншуем вас з надыходзячымі Калядамі ды Новым годам!
Зычым гармоніі ў сям'і і на працы, моцы ў пераадоленні пераменаў.
Жадаем добрага адпачынку ў калядныя выходныя.
Будзьма разам!
Ваш Nastaunik.info
Прапануем вам пазнаёміцца з сайтам, распрацаваным настаўнікам Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Аляксандрам Саковічам.
На старонках можна знайсці электронныя версіі каталогпў часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання», газеты «1 верасня. Фізіка», актуальныя артыкулы, датычныя пазакласнай і даследчай працы, іспытаў нарматыўныя дакументы.
Таксама змешчаны спіс кніг, электронную версію якіх можна знайсці ў Інтэрнэце, звесткі аб камп’ютэрных праграмах на дысках, аўтарскі рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял і багата іншага.
Адукацыйны інтэрнэт-рэсурс «Школьная фізіка ад Саковіча»
Прапануем вам пазнаёміцца з сайтам, распрацаваным настаўнікам Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Аляксандрам Саковічам.
На старонках можна знайсці электронныя версіі каталогпў часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання», газеты «1 верасня. Фізіка», актуальныя артыкулы, датычныя пазакласнай і даследчай працы, іспытаў нарматыўныя дакументы.
Таксама змешчаны спіс кніг, электронную версію якіх можна знайсці ў Інтэрнэце, звесткі аб камп’ютэрных праграмах на дысках, аўтарскі рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял і багата іншага.
На кожнай старонцы сайта ёсць магчымасць пакінуць каментарыі да матэрыялаў.
Адрас сайта – www.alsak.ru



