Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
27.05.2010

Валантэрскі летнік “Фестываль у Забор’і”

Летнік ладзіцца ў Расонскім раёне ў межах праекта “Развіццё вясковага турызму ў Расонскім раёне”.

Летнік размясціўся на тэрыторыі ландшафтнага заказніка “Сіньша” грамадскім аб’яднаннем “БелАЮ” і ГПУ “Экаросы”.

Пражыванне ў экалагічным цэнтры на беразе возера Опціна ў спальніках.
Харчаваннем забяспечваюць арганізатары.

Віды дапамогі: уборка турыстычных стаянак у заказніку, нескладаныя будаўнічыя працы па падрыхтоўцы фестывальных пляцовак, арганізацыйная дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні “Фестываля беларускага каня” і “Фестываля вясковага турызму “Заборскі фэст”.



27.05.2010

Семінар аб структуры і працы Еўрасаюза

Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, лад, перспектывы развіцця Еўрасаюза»


У рамках семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з гэтай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў.



25.05.2010

Матэрыял да ўрока, прысвечанага біяграфіі і творчасці паэта, зроблены гомельскімі настаўнікамі.

25.05.2010


Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага Рыгору Барадуліну

Матэрыял да ўрока беларускай літаратуры, прысвечанага біяграфіі і творчасці нашага выдатнага паэта, зроблены гомельскімі настаўнікамі.

Спампаваць прэзентацыю (0,9 МБ)



20.05.2010

Рыхтуецца форум экалагічных арганізацыяў-2010


Галоўнай мэтай Форуму з'яўляецца ўзмацненне грамадскага экалагічнага руху Беларусі, выпрацоўка кансалідаваных рашэнняў па актуальных экалагічных праблемах ды партнерскіх механізмаў іх вырашэння.


Плануемыя тэмы Форуму-2010:

– Біяразнастайнасць.

– Орхуская канвенцыя.

– Здароўе і ахова навакольнага асяроддзя.


Таксама плануецца правядзенне прэзентацыяў і круглых сталоў па Зялёнай эканоміцы і адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.


Арганізацыйны камітэт зацікаўлены ў атрыманні прапановаў па правядзенні паралельных мерапрыемстваў у межах Форуму.


Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі экалагічных грамадскіх арганізацыяў Беларусі, незалежныя эксперты ды актывісты.


Кантактная інфармацыя аргкамітэту: greenforum.by@gmail.com, www.greennforumby.info


Рэгістрацыя ўдзельнікаў форума пачнецца ў чэрвені.


Паводле ngo.by




20.05.2010

Трэнінгі па правах студэнтаў

У межах адукацыі і асветы моладзі па правах чалавека і студэнтаў МПГ «Студэнцкая Рада» праводзіць 22 і 23 мая заключныя трэнінгі, тэматыкай якіх будзе вывучэнне правоў студэнтаў і методык іх абароны.


Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: treningi.studrada@gmail.com, дзе пазначыць свае імя ды прозвішча, месца навучання, тэлефон, эл.адрас.


Апошні тэрмін падачы заявак: 21 мая.


З пытаннямі зьвяртайцеся да арганізатараў праз тэл.: +375 29 221 06 97 Aлякcaндpa Дзікaн, + 375 29 3144 375 Яўгeнія Aндpэюк.


Удзельнікі, якія прайшлі адзін з трэнінгаў «Студэнцкай Рады», аўтаматычна запрашаюцца на студэнцкую канферэнцыю, якая пройдзе ў чэрвені гэтага году. Тэмай канферэнцыі будзе студэнцтва і праблемы, з якімі студэнты сутыкаюцца.

Паводле рассылкі belngo.info




20.05.2010

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека

Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Базавым (пачатковым) курсе для адукатараў у галіне правоў чалавека (чэрвень-лістапад 2010 года).


Cпрыянне ўключэнню кампанента адукацыі ў галіне правоў чалавека ў праграмы сацыяльна-гуманітарнага накірунку фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Беларусі праз правязенне тэарэтычных і практычных заняткаў па правах чалавека і знаёмства з дзейнасцю арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у гэтай галіне ў Рэспубліцы Беларусь і Літоўскай Рэспубліцы.

Курс будзе складацца з уводнага (адборачнага) семінара, Летняй школы, выніковага семінара, а таксама выканання ўдзельнікамі заданняў паміж усімі этапамі навучання як на сваім працоўным месцы, так і сумесна з іншымі ўздзельнікамі навучання.

Мэтавая група Курса: настаўнікі, педагогі і выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якія працуюць у школах, пазашкольных установах, ПТВ і ССНУ, ВНУ, курсах павышэння кваліфікацыі, а таксама трэнеры і адукатары грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных установаў. Колькасць удзельнікаў кожнага з уводных (адборачных) семінараў – 15 чалавек, колькасць удзельнікаў Летняй школы – 20–25 чалавек. Заняткі ў межах Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).



Тэрміны і месцы правядзення навучальных мерапрыемстваў:

– уводны (адборачны) семінар для ўдзельнікаў з грамадскіх аб’яднанняў і са сферы нефармальнай адукацыі: 11–13 чэрвеня (Мінск);

– уводны (адборачны) семінар для ўдзельнікаў з устаноў адукацыі: 18–20 чэрвеня (Гродна);

– Летняя школа: 19–28 жніўня (Вільня);

– выніковы семінар: 5–7 лістапада (Гродна).


шую інфармацыю можна знайсці тут.




20.05.2010

Вершаваныя п'есы Алены Церашковай: Хорам-харамок (паводле С. Маршака) і Мужык і жонка (паводле беларускай народнай казкі) рэкамендуюцца для пастаноўкі ў дзіцячых садках і пачатковай школе.
Спампаваць Хорам-харамок
Спампаваць Мужык і жонка



20.05.2010

Вершаваныя п'есы Алены Церашковай: Хорам-харамок  (паводле С. Маршака) і Мужык і жонка (паводле беларускай народнай казкі) рэкамендуюцца для пастаноўкі ў дзіцячых садках і пачатковай школе.
Спампаваць Хорам-харамок
Спампаваць Мужык і жонка





20.05.2010

Абвешчаны конкурс адукацыйных праектаў, накiраваных на грамадзянскую і метадычную адукацыю, разьвіццё крытычнага мысленьня дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва.
Да удзелу у конкурсе запрашаюцца настаўнікі, педагогі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькі, выхавальнікі, а таксама настаўніцкія клубы, грамадскія агранізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі, моладдзю, настаўнікамі і мясцовай супольнасцю.
Перавагу будуць мець праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці, досвед якіх можа быць карысны для калег, распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, а таксама нізкабюджэтныя праекты.
Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі для навучэнцаў, калег, мясцовых жыхароў, краязнаўчыя праекты, распрацоўка і распаўсюд аўтарскіх інавацыйных методык, стварэнне метадычных дапаможнікаў і г.д.
Агульнае палажэнне конкурсу:
– час правядзення праектаў: 20.06.2010 – 31.12.2010;
– cправаздача па праекце мусіць быць здадзеная не пазней за 31.12.2010;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі, аплата валанцёрскай працы.
Каб прыняць ўдзелу ў конкурсе, запоўніце анкету, " і дашліце яе на электронны адрас: adukacyja2010@gmail.com  Апошні тэрмін падачы праектаў: 10 чэрвеня 2010 года. Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 20 чэрвеня.
Паводле рассылкі belngo.info



Старонкі