Архіў навін
Шчылінны (праточны, фрыкатыўны) гук [г], калі вібруе задняя частка языка – як у словах гэты, год, га! – адна з адметных рысаў беларускага маўленьня, нас дзякуючы ёй пазнаюць.
Перад вачыма рэдактара адукацыйнага сайта вісіць паперка з двума слупкамі. Злева – канчатак роднага склону назоўнікаў мужчынскага роду -а (-я): праекта, урока, семінара, факультатыва, курса. Справа – канчатак -у (-ю): конкурсу, фестывалю, перапынку.
Напярэдадні навучальнага года зноў перагледжаны нарматывы да вагі заплечнікаў. Толькі для вучняў першых і другіх класаў вага заплечнікаў засталася ранейшай: не вышэй за 1,5 кілаграма.
У гродзенскім садку № 45 сёлета адкрываецца другая беларускамоўная група з 12 чалавек і ёсць нават рэзервовы спіс ахвотных аддаць сваіх дзетак у гэтую групу.
«Наша слова»: У Лідзе сёлета на ЦТ па беларускай мове зарэгістраваліся 1070 чалавек, на ЦТ па рускай мове - 1220 чалавек. Такім чынам у Лідскім рэгіёне беларускую мову выбралі для ЦТ 46,72%, што без малога ў два разы больш чым па краіне, але значна горш, чым летась.
Ці дазволілі б вы свайму дзіцяці-дашкольніку карыстацца Tвітэрам? Не? А калі б яно там навучылася чытаць і пісаць без памылак?
Першы званочак у мяне прагучаў, калі мая вучаніца з Арменіі ў прыватнай размове выказала здзіўленне, што беларусы не шануюць родную мову.
Сёлета ў ІV Міжнародным марафоне дружбы Друскінінкай-Гродна трэцяе месца заняў настаўнік беларускай мовы з Магілёва Юрась Каласоўскі. Ён у восьмы раз паспяхова пераадолеў дыстанцыю марафона!
Якія рэчы трапляюць на барахолку? Або састарэлыя, або няякасныя, або непатрэбныя. Гэтак жа адукацыйныя паслугі трапляюць у лік незапатрабаваных з розных прычынаў.
У чэрвені колькасць прынятых на працу ў адукацыі амаль удвая меншая за колькасць звольненых – 5266 супраць 9433! Ці сведчыць гэта пра масавыя ўцёкі спецыялістаў з сістэмы адукацыі?



