З не­пад’­ём­нымі за­плеч­ні­ка­мі бу­дуць «зма­гац­ца»

11.08.2014

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА, Звязда

Як вы ду­ма­е­це: ці час­та баць­кі ці­ка­вяц­ца тым, што но­сяць у сва­іх за­плеч­ні­ках іх дзе­ці ў шко­лу? А вось са­ні­тар­ныя ўра­чы па­ці­ка­ві­лі­ся і прый­шлі ды вы­сно­вы, што ва­га школь­ных за­плеч­ні­каў час­та пе­ра­вы­шае ўсе ўста­ноў­ле­ныя нар­ма­ты­вы, бо, акра­мя пад­руч­ні­каў, дзе­ці кла­дуць у свае сум­кі кніж­кі, цац­кі, цяж­кія пе­на­лы, план­шэ­ты, элект­рон­ныя кні­гі, ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны, фор­му для за­ня­ткаў на фіз­куль­ту­ры, пра­дук­ты для пе­ра­ку­су па­між за­ня­тка­мі і мно­гія ін­шыя прад­ме­ты, ні­як не звя­за­ныя з ву­чэб­ным пра­цэ­сам. І хоць са­ні­тар­ная служ­ба рэ­гу­люе і ва­гу вы­пус­ка­е­мых пад­руч­ні­каў, і ва­гу скур­га­лан­та­рэй­ных вы­ра­баў, тым не менш за­плеч­ні­кі ў школь­ні­каў час­та атрым­лі­ва­юц­ца вель­мі пе­ра­гру­жа­ныя.

Ча­ты­ры га­ды та­му сан­эпі­дслуж­ба ўжо спра­ба­ва­ла ўста­на­віць ва­гу што­дзён­на­га кам­плек­та пад­руч­ні­каў з пісь­мо­вы­мі пры­ла­да­мі. Ме­ды­кі спа­дзя­ва­лі­ся знай­сці пад­трым­ку і ра­зу­мен­не гэ­та­га пы­тан­ня ў пе­да­го­гаў. Мер­ка­ва­ла­ся, што тыя бу­дуць са­чыць за ва­гой школь­ных су­мак і за­плеч­ні­каў і пра­во­дзіць з вуч­ня­мі і іх баць­ка­мі тлу­ма­чаль­ную ра­бо­ту. І вось на­пя­рэ­дад­ні но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да нар­ма­ты­вы да ва­гі за­плеч­ні­каў зноў бы­лі пе­ра­гле­джа­ны, пры­чым у бок іх змян­шэн­ня.

Толь­кі для вуч­няў пер­шых і дру­гіх кла­саў ва­га за­плеч­ні­каў за­ста­ла­ся ра­ней­шай: яна не па­він­на пе­ра­вы­шаць 1,5 кі­ла­гра­ма. А па ас­тат­ніх ка­тэ­го­ры­ях на­ву­чэн­цаў но­вы нар­ма­тыў вы­гля­дае на­ступ­ным чы­нам: 2 кг — для вуч­няў 3–4 кла­саў (бы­ло 2,5 кг), 2,5 кг — для вуч­няў 5‑х і 6‑х кла­саў (бы­ло 3 кг), 3 кг — для вуч­няў 7‑х і 8‑х кла­саў (бы­ло 3,5 кг) і 3,5 кг — для вуч­няў 9–11‑х кла­саў (бы­ло 4 кг).

На­га­да­ем, што ва­га скур­га­лан­та­рэй­ных вы­ра­баў, раз­лі­ча­ных на вуч­няў па­чат­ко­вых кла­саў, па­він­на быць не боль­шая за 700 гра­маў. А за­плеч­нік ці парт­фель, раз­лі­ча­ны на на­ву­чэн­цаў ся­рэд­ніх і ста­рэй­шых кла­саў, па­ві­нен ва­жыць не больш за кі­ла­грам. Зна­чыць, агуль­ная ва­га за­плеч­ні­ка стар­ша­клас­ні­ка па­він­на быць у ме­жах 4,5 кг.

Акра­мя ва­гі, нар­мі­ру­юц­ца так­са­ма шы­ры­ня парт­фе­ля, яго вы­шы­ня і на­ват коль­касць на­клад­ных кі­шэ­няў, бо чым больш бу­дзе кі­шэ­няў, тым боль­шай бу­дзе ў пад­лет­ка спа­ку­са па­клас­ці ту­ды неш­та ліш­няе.

Ме­ды­кі ўпэў­не­ны, што на­сіць поў­ны кам­плект пад­руч­ні­каў з 5–6 кніг стар­ша­клас­ні­кам ня­ма ні­я­ка­га сэн­су — да­стат­ко­ва і ад­на­го пад­руч­ні­ка на пар­ту. У па­чат­ко­вай шко­ле ўво­гу­ле па­він­ны быць пра­ду­гле­джа­ны ін­ды­ві­ду­аль­ныя ша­фы-ячэй­кі або ўбу­да­ва­ныя ша­фы для за­хоў­ван­ня пры­лад для ўро­каў пра­цоў­на­га на­ву­чан­ня, ма­ля­ван­ня, кніг для да­дат­ко­ва­га чы­тан­ня ў кла­се, пад­руч­ні­каў і ву­чэб­ных да­па­мож­ні­каў. Пры пра­ек­та­ван­ні, бу­даў­ніц­тве і рэ­кан­струк­цыі бу­дын­каў агуль­на­аду­ка­цый­ных уста­ноў ін­ды­ві­ду­аль­ныя ша­фы па­він­ны быць пра­ду­гле­джа­ны так­са­ма і для вуч­няў ста­рэй­шых кла­саў.

Па­ста­но­вай Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя быў ад­ка­рэк­та­ва­ны і пе­ра­лік пра­дук­цыі, якую мо­гуць рэа­лі­зоў­ваць у бу­фе­тах уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі. У пры­ват­нас­ці, пі­цу, сма­жан­кі і са­сіс­кі ў цес­це да­зва­ля­ец­ца пра­да­ваць у бу­фе­тах не час­цей, чым два ра­зы на ты­дзень. Да та­го ж з но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да ўсе школь­ныя бу­фе­ты па­він­ны мець умо­вы для па­да­грэ­ву ку­лі­нар­ных вы­ра­баў. У якас­ці агуль­на­ўма­ца­валь­на­га пра­дук­ту ў асар­ты­мент бу­фе­таў уве­дзе­ны ге­ма­та­ген, але ён мо­жа з’яў­ляц­ца ў бу­фе­це не час­цей чым два ра­зы за ву­чэб­ны ты­дзень.

Да вы­ка­ры­стан­ня ў бу­фе­тах за­ба­ра­ня­юц­ца пра­дук­ты з вост­рым сма­кам (хрэн, чыр­во­ны і чор­ны пе­рац, гар­чы­ца, ста­ло­вы во­цат), со­кі і на­піт­кі ў вы­гля­дзе су­хіх кан­цэнт­ра­таў. У рэ­цэп­ту­рах страў ста­ло­вы во­цат за­мя­ня­ец­ца лі­мон­най кіс­ла­той. З тлу­шчаў да­зво­ле­ны да вы­ка­ры­стан­ня сме­тан­ко­вае мас­ла і алей. У якас­ці пры­пра­вы да­зва­ля­ец­ца вы­ка­рыс­тоў­ваць пят­руш­ку, сель­дэ­рэй, кроп, цы­бу­лю, час­нок, ка­ры­цу і ва­ні­лін.

Пры­клад­ны пе­ра­лік асар­ты­мент­най пра­дук­цыі, да­зво­ле­най да рэа­лі­за­цыі ў школь­ных бу­фе­тах, уклю­чае све­жую са­да­ві­ну і га­род­ні­ну, са­ла­ты са све­жай га­род­ні­ны са све­жай зе­ля­ні­най, са­ла­ты з мо­рап­ра­дук­таў, тва­рож­ныя вы­ра­бы (сыр­кі, пу­дын­гі) у пра­мыс­ло­вай пар­цы­ён­най упа­коў­цы, сы­ры, су­хія сня­дан­кі ты­пу мюс­ляў у вы­гля­дзе ба­тон­чы­каў. З кан­ды­тар­скіх вы­ра­баў да про­да­жу да­пус­ка­юц­ца мар­ме­лад, зе­фір, ша­ка­лад, ваф­лі, з ла­сун­каў — жэ­ле, арэ­хі, су­ха­фрук­ты, ка­зі­на­кі, з на­піт­каў — со­кі і нек­та­ры, на­піт­кі з жу­ра­він, шып­шы­ны і ін­шыя ка­рыс­ныя ві­та­мі­ні­за­ва­ныя на­поі. Зра­зу­ме­ла, што ні га­зі­роў­кі, ні чып­саў у школь­ных бу­фе­тах быць не па­він­на.