Архіў навін
Прапануем відэазапісы лекцый і майстар-класаў, а таксама матэрыялы, якімі падзяліліся ўдзельнікі Фестывалю педагагічных ідэй "Медыяадукацыя ў сучаснай школе: вопыт, праблемы, перспектывы".Фестываль адбыўся 5-6 сакавіка 2018 г.
4 сакавіка 2018 г. святкуе 60-годдзе Лявон Баршчэўскі. Педагог Коласаўскага гуманітарнага ліцэя, палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання, філолаг, перакладчык, паліглот, які ведае каля трох дзясяткаў моў.
Мэта фестывалю: выяўленне і распаўсюджванне інавацыйных ідэй у сферы развіцця медыяпісьменнасці як ключавой кампетэнцыі навучэнцаў; абмен педагагічным вопытам выкарыстання эфектыўных медыяадукацыйных практык і пашырэнне прасторы прафесійных зносін.
Чарговы артыкул "Настаўніцкай газеты" пра вынікі дыстанцыйнага курса "Актыўная ацэнка". Мікалай Запрудскі аналізуе модуль, прысвечны зваротнай сувязі.
Эмілія Эдуардаўна Хазановіч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ў сярэдняй школе №1 г. Калінкавічы, прапануе дзве цікавыя ідэі для настаўнікаў гісторыі – медыявіктарыны па тэмах «Полацкае княства» і «Славяне ў сярэднявеччы».