Калі ва ўсіх педагогаў надыходзіць адпачынак, знаходзіцца невялікая частка людзей, якія яго прысвячаюць самаадукацыі. Адзін са спосабаў правесці частку адпачынку з карысцю – наведаць аўтарскія курсы Мікалая Іванавіча Запрудскага ў вёсцы Альхоўка. Тэма курсаў ў 2015 годзе – «Фармаванне медыяпісьменнасці педагогаў і навучэнцаў». Тэматыка гэтых курсаў абраная не проста так. Сёння вельмі важна сфармаваць медыяпісьменнае грамадства.
Не сакрэт, што сучаснае грамадства знаходзіцца ў медыяпрасторы, якая ствараецца рознымі спосабамі: інтэрнэт, тэлебачанне, газеты, часопісы... Пры гэтым усе навіны могуць быць пададзены цалкам з розных бакоў. Усё залежыць ад мэты таго ці іншага выдання або журналіста. Вобразна кажучы, у кожнага свая «праўда». І кожны пад сваё бачанне або заказ падае гэтую праўду нам. Менавіта з гэтай прычыны крытычна важнае фармаванне ў навучэнцаў школ прынцыпаў крытычнага мыслення і ўмення аналізаваць інфармацыю.
На курсах у Альхоўцы было ўзнятае пытанне, як сфармаваць гэтую самую медыякампетэнтнасць. Цяжка аспрэчыць, што фармаванне медыяпісьменнасці – задача абсалютна кожнага настаўніка. Праца ў гэтым напрамку можа праводзіцца як на класных ды інфармацыйных гадзінах, так і практычна на кожным уроку па кожным прадмеце. Здавалася б, усё проста на ўроку інфарматыкі. Там ёсць процьма спосабаў займацца гэтым пытаннем. Як жа гэта можна зрабіць на ўроках фізікі? Зноў жа нічога складанага няма. Калі разгледзець гэтае пытанне больш глыбока, для таго, каб нешта сфармаваць, трэба ведаць, што мы фармуем.
Давайце разгледзім элементарны прыклад. Абсалютна кожны з выкладчыкаў фізікі расказвае пра радыеактыўнасць і ядзерныя рэакцыі. Гэтак жа мы не абмінаем пытанне атамных электрастанцый, выкарыстанне якіх мае як станоўчыя, так і негатыўныя наступствы.
Калі мы хочам сфармаваць у вучняў негатыўнае стаўленне да гэтага пытання, то інфармацыю можна паднесці з дапамогай, напрыклад, дадзенага роліка. Калі мы хочам, каб у навучэнцаў з'явілася станоўчае стаўленне да атамных электрастанцый – то мы можам зрабіць вось так.
А цяпер паглядзім на ўсё крыху інакш. Выкладчыкі таксама людзі, і ў кожнага сваё стаўленне да дадзенай тэматыкі. І менш за ўсё трэба, каб мы, як транслятары інфармацыі, навязвалі сваё меркаванне дзецям. Я ўвогуле на сваіх уроках кажу, што дзеці маюць права ставіць тую інфармацыю, якую я ім даю, пад сумнеў. Маюць права адстойваць свой пункт гледжання. І такія дзеці ёсць, няхай іх і не столькі, колькі хацелася б. Дык як жа павінен зрабіць сучасны педагог, даючы любую інфармацыю? Відавочна, нашая задача – паказаць навучэнцам два гэтыя відэафрагменты. І дапамагчы знайсці ім залатую сярэдзіну. Гэта значыць, і ў першым відэа – праўда, і ў другім – праўда. Толькі аўтары як першага, так і другога роліка нешта не агучылі і карцінка атрымалася аднабокай. А ісціна недзе пасярэдзіне. Вось мы і мусім разам з імі знайсці гэтую ісціну. А гэта і ёсць ні што іншае, як развіццё крытычнага мыслення і медыякампетэнтнасці.
Гэта толькі адзін прыклад. А пры жаданні, мы можам практычна на кожным уроку займацца медыяадукацыяй. А для гэтага неабходна толькі адно – пачаць.
Яўген Пархоменка, phisics007.blogspot.com
e-mail: zhenya_parh@tut.by