Ці гатовы настаўнік падзяліцца на ўроку сваёй уладай

Вядомы прадстаўнік гуманнай педагогікі Шалва Аманашвілі, які наведаў летась Мінск і сустрэўся як з вопытнымі настаўнікамі, так і з будучымі педагогамі, студэнтамі БДПУ, на адной з такіх сустрэч параўнаў школьную адзнаку з «вінтоўкай, нацэленай у лоб дзіцяці». Уладальніца звання «Лепшы настаўнік свету 2015 года» Нэнсі Этвел прызнаецца, што не верыць у адзнакі. Яны, на яе, думку, бессэнсоўныя, таму што не могуць паказаць рэальны ўзровень паспяховасці дзіцяці. Але, на жаль, школьная адзнака застаецца неад'емным атрыбутам нашай сістэмы адукацыі. Што звычайна жадаюць школьніку? Добрых адзнак...

Між іншым, у Беларусі пашыраецца кола педагогаў, якія прапагандуюць актыўную ацэнку. У дак­ла­дзе Ад­кры­та­га ўні­вер­сі­тэ­та Вя­лі­ка­бры­та­ніі бы­лі вы­лу­ча­ны 10 най­больш знач­ных но­ва­ўвя­дзен­няў, якія іс­тот­на па­вы­ша­юць эфек­тыў­насць аду­ка­цый­най прак­ты­кі. Ад­но з та­кіх но­ва­ўвя­дзен­няў — ак­тыў­ная ацэн­ка. 

Поль­ская на­стаў­ні­ца Ялан­та Аку­неў­ска, якая вы­ка­рыс­тоў­вае ў сва­ёй прак­ты­цы ак­тыў­ную ацэн­ку і ме­ды­я­а­ду­ка­цыю, увай­шла у топ-50 прэ­тэн­дэн­таў на атры­ман­не Між­на­род­най прэ­міі най­леп­ша­му на­стаў­ні­ку — 2016 (Glоbаl Tеасhеr Рrіzе 2016).

Каб даведацца больш пра новую стратэгію ў навучанні, мы запрасілі да ўдзелу ў дыскусіі аўтараў дапаможніка «Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі» прафесара кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Мікалая ЗАПРУДСКАГА, начальніка Цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі АПА Алену РАДЗЕВІЧ, метадыста аддзела метадычнага забеспячэння гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Алену ПАЛЕЙКА, кіраўніка партала nаstаunіk.іnfо, намесніка старшыні Таварыства беларускай школы Тамару МАЦКЕВІЧ, старшага выкладчыка кафедры педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ Міхаіла КУДЗЕЙКУ, а таксама настаўніцу пачатковых класаў сярэдняй школы №17 горада Барысава Святлану ЛОКІС і маці пяцікласніцы адной са сталічных школ Святлану ПАЛЯНСКУЮ.


«ЗВЯЗДА»: Сёння ўвогуле без адзнак у беларускай школе навучаюцца толькі вучні першых і другіх класаў. Праўда, адзнакі многія настаўнікі ўсё роўна замяняюць на зорачкі, сонейкі, флажкі і гэтак далей, каб зафіксаваць наперад рух у вучобе сваіх вучняў. Кажуць, што без выстаўлення адзнакі ў дзённіку цяжка растлумачыць бацькам, на якім узроўні развіцця знаходзіцца іх дзіця. Вось і атрымліваецца, што ў аднаго дзіцяці шмат зорачак, а ў другога іх увогуле няма. Прычым гэта дзіця разумее, што ніколі не дагоніць сваіх больш паспяховых аднакласнікаў, і цікавасць да вучобы ў яго знікае. Як вы лічыце, ці магчыма адмовіцца ад мадэлі канкурэнтных адносін у школе?

Міхаіл КУДЗЕЙКА:

— Пакуль у школе дзейнічае рэйтынгавая сістэма, ад канкурэнцыі нам не пазбавіцца. Нельга скідваць з рахункаў і стэрэатыпы, якія склаліся ў дзяцей і дарослых у дачыненні да школы. Давайце прызнаемся: мы не ўяўляем сабе школу без адзнак. Вучыцца — азначае для нас атрымліваць адзнакі. Ацаніць працу вучня — значыць, абавязкова паставіць яму адзнаку. Каб пакараць ці падтрымаць дзіця — выстаўляецца адзнака ў дзённік і журнал. Бацькі пытаюцца ў дзяцей аб тым, што яны атрымалі ў школе. А ў гутарках з сябрамі ці калегамі цікавяцца, як вучацца іх дзеці...

Але­на РА­ДЗЕ­ВІЧ.

Але­на РА­ДЗЕ­ВІЧ.

Алена РАДЗЕВІЧ:

— Адзнака ператварылася ў нашым грамадстве ў сімвал паспяховасці, як новая мадэль машыны, дарагі гадзіннік ці адзенне вядомага брэнда. Добрымі адзнакамі дзяцей можна пахваліцца перад знаёмымі і суседзямі, як, напрыклад, новай мадэллю смартфона. Што маюць на ўвазе дарослыя, калі пытаюцца ў дзіцяці, як ты вучышся? Натуральна, якія адзнакі атрымліваеш? Нікога, насамрэч, не хвалююць веды вучня. Галоўнае — мець добрыя адзнакі. І гэтыя чаканні перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Дзеці прызвычайваюцца працаваць за ўзнагароду — адзнаку, пахвалу, значок выдатніка...

Ужо ў пачатковай школе пачынаецца падзел вучняў на паспяховых і непаспяховых, такім чынам у дзіцячым калектыве ўзнікае канкурэнцыя. А ў любой спаборніцкай сітуацыі ёсць як пераможцы, так і аўтсайдары.

Тым дзецям, хто адстае ў вучобе, даводзіцца не салодка, асабліва, калі яны зноў і зноў атрымліваюць дрэнныя адзнакі. Такі вучань можа назаўжды страціць веру ў сябе. На­ўрад ці дрэн­ныя ад­зна­кі, асаб­лі­ва ў па­чат­ко­вай шко­ле, ма­ты­ву­юць дзя­цей да ву­чо­бы. Шко­лу мож­на па­раў­наць з лес­ві­цай, па якой ка­рас­ка­ец­ца ву­чань. Усе дзе­ці — роз­ныя, та­му і ка­рас­ка­юц­ца яны з роз­най хут­ка­сцю... Яны рас­туць, раз­ві­ва­юц­ца і ча­сам здзіў­ля­юць нас, да­рос­лых, сва­і­мі раз­ва­га­мі і дум­ка­мі. Але ім па­тра­бу­юц­ца на­ша пад­трым­ка, лю­боў і ве­ра ў іх маг­чы­мас­ці. Менавіта таму ў многіх краінах свету ў пачатковай школе адзнак увогуле не выстаўляюць (у тым ліку і ўмоўных значкоў, якія насамрэч выконваюць тую ж мэту, што і адзнакі), замяняючы ацэньванне ў балах актыўнай ацэнкай.

Святлана ЛОКІС:

— Я цудоўна памятаю, што калі ў першым і другім класах толькі ўводзілася безадзнакавае навучанне, рэакцыя з боку настаўнікаў была вельмі негатыўная. Адзнака настолькі важны для нашай школы атрыбут, што адмовіцца ад яе педагогі былі на той момант не гатовыя. Прайшоў час, але педагагічная грамадскасць па-ранейшаму «бурліць»: ёсць настаўнікі, упэўненыя, што без адзнак школа існаваць не можа, і яны выступаюць за іх вяртанне, але шмат настаўнікаў перакананыя, што адзнак, асабліва ў пачатковай школе, увогуле не павінна быць. Я адношуся да апошняй катэгорыі.

11 гадоў «школьнага зняволення»

«ЗВЯЗДА»: І ўсё ж такі хто, на вашу думку, у школе галоўная фігура: вучань з яго патрэбамі ці настаўнік, у руках якога маецца ўвесь арсенал для пакарання? Не сакрэт, што «дзясятка» ці «дзявятка», атрыманыя ў аднаго настаўніка, могуць быць нераўназначныя «дзявяткам» і «дзясяткам», атрыманым у іншага настаўніка. А некаторыя настаўнікі прынцыпова не выстаўляюць «дзясятак». Наколькі ўвогуле адзнака можа быць аб'ектыўнай?

Мі­ха­і­л КУ­ДЗЕЙ­КА.

Мі­ха­і­л КУ­ДЗЕЙ­КА.

Міхаіл КУДЗЕЙКА:

— На сённяшні дзень, галоўным застаецца настаўнік са сваім арсеналам «каральных» інструментаў. Адзнака — адзін з іх. Часта гэты інструмент выкарыстоўваецца суб'ектыўна, эмацыйна і безрэфлексіўна. Для настаўніка адзнака — вельмі зручная: яна заўсёды пад рукой, мае цану ў вачах бацькоў, уплывае на сярэдні бал атэстата, а значыць, можа выкарыстоўвацца як рычаг для ўзмацнення ўздзеяння на вучня, яго паводзіны і паспяховасць. Для педагога яна зручная яшчэ і тым, што не патрабуе рэфлексіі, зваротнай сувязі (з вучнямі, бацькамі), дадатковай працы. Усе праблемы лёгка перакладаюцца на плечы вучняў: не вывучыў, не зразумеў, не паспеў — сам вінаваты, іншы раз рабі лепш, паспявай, задавай настаўніку пытанні.

Галоўнае ў сюжэтна-ролевай гульні пад назвай «Школа» ўсім развесіць ярлыкі — «выдатнік», «харашыст», «гультай», «дурань» — і зняць з сябе адказнасць.

На жаль, але нярэдка можна пачуць ад настаўніка і фразу кшталту «Ну як можна быць такім гультаём?» ці яшчэ горш «Як можна быць такім дурнем?». Але ж ці вінаватае дзіця ў тым, што ў яго ад прыроды няма здольнасцяў да тых ці іншых навук? Не!!!

Трэба, нарэшце, зразумець, што ўсе мы — розныя. Ад прыроды розныя. У нас розныя цікавасці і магчымасці. Дык чаму мы на працягу ўсяго навучання ў школе фарміруем у многіх дзяцей комплекс «двоечніка» і тым самым адбіваем у іх жаданне вучыцца? Пра­вя­дзі­це па­ра­лель. Уя­ві­це ся­бе, што ваш кі­раў­нік на пра­цы па­ста­ян­на ва­мі не­за­да­во­ле­ны, увесь час ро­біць вам ней­кія за­ўва­гі, вы­каз­вае прэ­тэн­зіі. Упэў­не­ны, што на та­кую пра­цу вас і "но­гі не па­ня­суць", і ўсе дум­кі бу­дуць скі­ра­ва­ны на по­шук ін­шай пра­цы з ін­шы­мі ўмо­ва­мі. Да­рос­ла­му ча­ла­ве­ку пра­сцей — не спа­да­ба­ла­ся тут, мож­на пе­рай­сці ў ін­шае мес­ца... А як быць вуч­ням? Вось і даводзіцца ім хадзіць у школу, як на катаргу, каб атрымаць атэстат. «Тэрмін зняволення», між іншым, складае 11 гадоў!

Ус­пом­ні­це ся­бе ў шко­ле і па­га­дзі­це­ся, што ад­зна­кі ад­люст­роў­ва­лі аса­біс­тыя ад­но­сі­ны на­стаў­ні­ка да вуч­ня, уз­ро­вень за­ці­каў­ле­нас­ці вуч­ня прад­ме­там, ста­тус і жа­дан­ні баць­коў, мес­ца вуч­ня ў рэй­тын­гу кла­са, яго па­спя­хо­васць у гра­мад­скай дзей­нас­ці, уз­ро­вень вы­ха­ва­нас­ці, ад­но­сі­ны кла­са да на­стаў­ні­ка і да яго прад­ме­та і на­стаў­ні­ка — да кла­са, ад­но­сі­ны на­стаў­ні­ка да сва­ёй спра­вы і, у рэш­це рэшт, уз­ро­вень ве­даў па прад­ме­це. Дык на­коль­кі яны аб'­ек­тыў­ныя?

Свят­ла­на ЛО­КІС.

Свят­ла­на ЛО­КІС.

Святлана ЛОКІС:

— Працуючы ў пачатковых класах больш як 25 гадоў, я разважала над тым, чаму ў пачатковай школе бацькі ахвотна прыходзяць на бацькоўскія сходы, а ў сярэдняй і старшай школе шэрагі бацькоў радзеюць... Прычым на запрашэнні настаўніка завітаць у школу хутчэй адгукаюцца бацькі паспяховых дзяцей.

Мяркую, таму, што ў першыя гады вучобы дзіцяці бацькі максімальна зацікаўленыя ў тым, каб атрымаць ад настаўніка зваротную сувязь. Але што адбываецца далей? Настаўнік сістэматычна выстаўляе пэўнаму вучню нізкія і сярэднія адзнакі. Наколькі яны інфарматыўныя для бацькоў? Упэўнена, што вельмі інфарматыўныя, таму што праз адзнаку бацькі атрымліваюць ад настаўніка негатыў пра сваё дзіця. І навошта ім ісці на бацькоўскі сход, каб яшчэ раз пачуць тое, пра што яны і так ужо здагадваюцца.

А калі няма пасярэдніка, у ролі якога выступае адзнака, у дарослых узнікае патрэба асабіста даведацца аб праблемах і поспехах вучобы свайго дзіцяці ў школе. Адзнака на пэўным этапе адсякае ўзаемадзеянне бацькоў з настаўнікам.

Алена РАДЗЕВІЧ:

— У цэнтры ўсяго адукацыйнага працэсу адназначна павінен быць вучань з яго індывідуальнымі патрэбамі і магчымасцямі. А задача настаўніка — выбудаваць адукацыйную траекторыю з улікам магчымасцяў кожнага дзіцяці, падзяліцца сваёй уладай з вучнямі, прыцягнуць іх да планавання ўрока, аналізу і ацэнкі. Сучасны настаўнік не павінен заставацца манапалістам адукацыйнага працэсу, а менавіта гэта мы сёння і назіраем. Настаўнік — ключавая фігура ў стварэнні атмасферы адкрытасці, падтрымкі і матывацыі да навучання. Актыўная ж ацэнка (АА. — Аўт.) дае зваротную сувязь, дае дзіцяці інфармацыю, якая дапамагае яму вучыцца, пераадольваць цяжкасці...

Алена ПАЛЕЙКА:

— ...І браць адказнасць за сваё навучанне. А калі ў цябе няма адказнасці, то аб якім самастойным прыняцці рашэнняў і праектаванні ўласнага жыцця можа весціся гаворка?

Сярод ключавых кампетэнцый чалавека, на фарміраванне і развіццё якіх павінна працаваць сучасная школа, ёсць такія, як уменне сумесна вырашаць праблемы, супрацоўнічаць у камандзе.

І менавіта ад таго, наколькі мы навучымся гэта рабіць, і будзе залежаць у выніку канкурэнтаздольнасць нашага грамадства
і нашай эканомікі. Адзначым, што з 2015 года гэта кампетэнцыя дадаткова маніторыцца падчас правядзення міжнароднага даследавання якасці адукацыі РІSА. А стратэгія актыўнага навучання якраз і стымулюе супрацоўніцтва: супрацоўніцтва настаўніка і вучня, супрацоўніцтва навучэнцаў паміж сабой, супрацоўніцтва адміністрацыі і настаўнікаў, бацькоў і настаўнікаў.

Па­вод­ле на­шай да­ку­мен­та­цыі, у школь­най ацэн­кі ёсць не­каль­кі функ­цый: аду­ка­цый­ная, якая ары­ен­туе пе­да­го­га на вы­ка­ры­стан­не роз­ных фор­маў, ме­та­даў і срод­каў кант­ро­лю вы­ні­каў на­ву­чан­ня; сты­му­ля­цый­ная, якая за­клю­ча­ец­ца ў вы­зна­чэн­ні ды­на­мі­кі да­сяг­нен­няў вуч­няў у за­сва­ен­ні ве­даў; ды­яг­нас­тыч­ная, што за­бяс­печ­вае ана­ліз і апе­ра­тыў­нае рэ­гу­ля­ван­не і ка­рэк­цыю аду­ка­цый­на­га пра­цэ­су, і кант­роль­ная (вы­зна­чэн­не ўзроў­ню за­сва­ен­ня ву­чэб­на­га ма­тэ­ры­я­лу). Але ўся гэ­та ін­фар­ма­цыя пры­зна­ча­на для на­стаў­ні­ка. Да­во­дзіц­ца кан­ста­та­ваць, што ў нас пе­ра­ва­жае кант­роль­ная функ­цыя ацэн­кі — і гэ­та ад­на з га­лоў­ных праб­лем шко­лы. Па­тра­бу­ец­ца пэў­ная коль­касць ад­знак, каб вуч­ня мож­на бы­ло атэс­та­ваць. Але ад­зна­ка і ацэн­ка — роз­ныя рэ­чы...

Та­ма­ра МАЦ­КЕ­ВІЧ.

Та­ма­ра МАЦ­КЕ­ВІЧ.

Тамара МАЦКЕВІЧ:

— Актыўная ацэнка прынцыпова пазбягае канкурэнцыі. Настаўнікі, якія яе выкарыстоўваюць, перакананы, што кожны вучань можа дасягнуць многага, і робяць акцэнт на яго поспехах у навучанні без параўнання з іншымі вучнямі.

Святлана ПАЛЯНСКАЯ:

— Мяркую, што задача настаўніка — вучыць, а ацэньваць яго працу павінны іншыя. А ён сёння сам выступае ацэншчыкам сваёй працы. Сам навучыў — сам выставіў адзнаку. Лічу, што школьныя адзнакі не павінны заставацца ў цяперашнім выглядзе. Я таксама некалькі гадоў цікавілася, якую адзнаку атрымала ў школе мая дачка. І разважала прыкладна так: калі яна атрымала «шасцёрку», то гэта ўжо дрэнна. А потым да мяне прыйшло разуменне, што, можа быць, тая ж «шасцёрка» майму дзіцяці даецца больш складана, чым камусьці «дзявятка» ці «дзясятка». А калі дачка старалася? Я бачу, што ёй цяжка даецца руская мова. Таму заўсёды пытаюся ў настаўніцы, ці прыкладала намаганні маё дзіця? Калі яна працуе на мяжы сваіх магчымасцяў, значыць, яна малайчынка. Галоўнае, каб у дзіцяці захоўваўся стымул да вучобы і ўласнага росту...

Глядзець не толькі пад ногі

«ЗВЯЗДА»: Ці можна назваць актыўную ацэнку рухам у бок супрацоўніцтва ў школе дарослых і дзяцей? У чым заключаецца яе сутнасць?

Мі­ка­лай ЗА­ПРУД­СКІ.

Мі­ка­лай ЗА­ПРУД­СКІ.

Мікалай ЗАПРУДСКІ:

— Менавіта рухам, бо чым больш мы паглыбляемся ў філасофію актыўнай ацэнкі, тым больш разумеем, што гэта найлепшая мадэль навучання, якая пабудавана на гуманістычных пачатках, на дыялогу і супрацоўніцтве. Не верце тым, хто заяўляе, што і 10, і 20 гадоў таму назад мы вучылі дзяцей менавіта так, проста не ведалі, што гэта называецца актыўнай ацэнкай. Такія заявы — жаданне сябе ўзвысіць. Асобныя прыёмы і сродкі некаторымі педагогамі выкарыстоўваліся, а цэласная тэхналогія, на жаль, не прымянялася.

У чым яна заключаецца? Актыўная ацэнка — тэхналогія навучання, у межах якой вучні маюць магчымаць пастаянна бачыць і разумець свае поспехі і няўдачы (радавацца першым і ліквідаваць прабелы); авалодваць працэдурамі ацэнкі, кіраваць сваім навучаннем.

Міхаіл КУДЗЕЙКА:

— Сучасная школа адстае ў сваім развіцці ад грамадства і яго запытаў, якія ўжо даўно пайшлі наперад, патрабуючы ад адукацыі якасных зменаў у адносінах да асобы і яе ведаў, якія гарантуюць паспяховасць у жыцці. Настаўнік верыць у тое, што ён — адзіная крыніца ведаў і нясе гэтыя веды, як сцяг, патрабуючы да сваёй асобы ўвагі і павагі. Для вучняў такая пазіцыя настаўніка даўно не актуальная, што прывяло да зніжэння матывацыі да навучання ў школе.

Алена РАДЗЕВІЧ:

— Кожны, хто хадзіў у пешыя паходы, ведае, як шмат залежыць ад сцежкі. Камяністая, з каранямі, што тырчаць у розныя бакі, прымушае ўдзельнікаў паходу засяродзіць практычна ўсю сваю ўвагу толькі на тым, каб не ўпасці, не звяртаючы ўвагу на прыгажосць прыроды і змястоўныя складнікі паходу. Падобным чынам атмасфера канкурэнцыі і ўспрымання вучня як аб'екта навучання вымушае дзяцей прыкладаць намаганні, каб адпавядаць толькі знешнім фармальным аспектам навучання і ацэньвання, адцягваючы ўвагу ад унутранай матывацыі і самаразвіцця. Актыўная ж ацэнка спрыяе стварэнню ў класе асяроддзя для эфектыўнай разумовай дзейнасці і навучання.

Калі настаўнік выкарыстоўвае актыўную ацэнку сістэматычна, то вучні пачынаюць разумець, як адбываецца працэс навучання, для чаго яны ходзяць у школу, з мужнасцю прымаюць свае адукацыйныя вынікі, вераць у тое, што яны могуць вучыцца лепш, актыўна супрацоўнічаюць, бяруць адказнасць за сваё навучанне.

Данута Стэрна, польскі эксперт у актыўнай ацэнцы, назвала яе новай адукацыйнай філасофіяй. Актыўная ацэнка складаецца з важных элементаў, якія дапамагаюць зрабіць працэс навучання больш дэмакратычным, скіраваным на асобу кожнага вучня. Чаму філасофія? Таму што патрабуе ад настаўніка прыняць новую ролю і адмовіцца ад стэрэатыпаў, якія склаліся ў традыцыйнай адукацыйнай мадэлі. Па-першае, настаўніку трэба прыняць ідэю, што ўсе вучні могуць вучыцца: кожны на сваім узроўні, паступова пераадольваючы прыступку за прыступкай, пры адпаведнай падтрымцы настаўніка. А памылкі — гэта натуральны складнік навучальнага працэсу. Адна са стратэгій АА — вучымся на памылках. Калі педагог дае магчымасць памыляцца, істотна змяняюцца паводзіны вучня, яны смялей пачынаюць выказвацца, дзяліцца цікавымі ідэямі, задаваць пытанні, агучваць гіпотэзы.

Па-другое, настаўнік прадастаўляе вучням выбар, а выбар — гэта адказнасць. Вучань можа выбіраць: або атрымаць адзнаку за выкананую працу, або замест адзнакі — каментарый ад настаўніка, які з'яўляецца фундаментам актыўнай ацэнкі. Праз каментарый настаўнік паказвае моцныя бакі вучня, прабелы ў засваенні матэрыялу, дае рэкамендацыі, як іх выправіць.

Тамара МАЦКЕВІЧ:

— Актыўная ацэнка падказвае вучню, у якім напрамку рухацца. Няма сэнсу спісваць, бо сябе ж не падманеш. Ядром актыўнай ацэнкі з'яўляецца зваротная сувязь. Пры гэтым актыўная ацэнка не разглядае ацэньванне як кантроль, яна дазваляе эфектыўна матываваць вучняў, прымушае іх браць на сябе адказнасць за сваё навучанне. Да ацэначнай дзейнасці далучаюцца і бацькі вучняў.

Зноў «двойка»?

«ЗВЯЗДА»: А як праходзіць урок у класе, дзе і педагог, і вучні прынялі новую філасофію? І каму ўвогуле прасцей упісацца ў новыя рэаліі: настаўніку ці вучням?

Але­на ПА­ЛЕЙ­КА.

Але­на ПА­ЛЕЙ­КА.

Алена ПАЛЕЙКА:

— Каб зразумець розніцу, я прывяду вынікі маніторынгу ўзроўню навучанасці школьнікаў за мінулы навучальны год, які праводзіць Нацыянальны інстытут адукацыі. Маніторынг праводзіцца па розных прадметах, але я гісторык, таму буду казаць пра прадмет «Сусветная гісторыя». У ходзе анкетавання навучэнцаў было ўстаноўлена, што на вучэбных занятках па суветнай гісторыі амаль дзве трэці вучняў няўважліва слухаюць адказы сваіх аднакласнікаў, не дапаўняюць адказы аднакласнікаў і не выпраўляюць іх памылкі. Палова вучняў не выконваюць усе заданні, што прапануюцца настаўнікам, і не задаюць пытанні, калі штосьці не зразумелі на ўроку. 28% школьнікаў у той час, калі адказваюць іх аднакласнікі, рыхтуюцца да другога пытання, па якім іх могуць выклікаць. Аналагічныя праблемы выяўленыя і па матэматыцы, біялогіі, фізіцы. Паглядзім, ці магчыма такое ў рамках актыўнай ацэнкі?

Ядро актыўнай ацэнкі — гэта пастаянная інтэрактыўная зваротная сувязь. Адна з галоўных памылак многіх настаўнікаў — меркаванне, што зваротная сувязь — гэта любая інфармацыя, якую ён прадастаўляе вучню і бацькам. «Алесь, на жаль ты не справіўся з рашэннем задачы! Зноў «двойка»!» — гэта не зваротная сувязь, бо вучань атрымлівае ад настаўніка не каментар з рэкамендацыямі па паляпшэнні сваіх вынікаў, а адразу — адзнаку.

Добры каментар — гэта майстэрства. Ен заўсёды павінен уключаць чатыры элементы: падкрэсліванне і пахвалу станоўчых бакоў працы вучня, указанне таго, што павінна быць выпраўлена, над чым трэба папрацаваць дадаткова, падказкі, як гэта можна зрабіць, і парады, у якім напрамку вучань павінен працаваць далей. За­мест ад­зна­кі на­стаў­нік ка­мен­туе дзей­насць вуч­ня на ўро­ку. Ажыц­цяў­ляе зва­рот­ную су­вязь, якая па­він­на за­ах­воч­ваць вуч­ня да пра­цы.

Мікалай ЗАПРУДСКІ:

— Усё навучанне ў межах актыўнай ацэнкі пранізана зваротнай сувяззю: ад настаўніка да вучня, ад настаўніка да бацькоў, ад вучня да друга вучня, ад вучня да бацькоў. Зваротная сувязь з'яўляецца асновай мабільнасці ўсіх удзельнікаў працэсу.

Кантракт паміж вучнем і педагогам

Тамара МАЦКЕВІЧ:

— У традыцыйнай школьнай практыцы настаўнік не заўсёды паведамляе вучням крытэрыі ацэнкі іх працы — на што ён будзе звяртаць увагу пры ацэньванні. На пытанне вучняў, што настаўнік будзе пытацца, той адказвае: «Вучыце ўсё!»

Носьбіты філасофіі актыўнай ацэнкі карыстаюцца абрэвіятурай «НаШтоБуЗу» — гэта крытэрыі ацэнкі, інфармацыя для вучняў — на што настаўнік будзе звяртаць увагу. Так бы мовіць, кантракт паміж вучнем і педагогам на канкрэтны ўрок. Калі педагог адразу вызначае крытэрыі поспеху, вучань дакладна ведае, якую працу ён павінен выканаць, якімі будуць чаканні настаўніка, а настаўнік не мае праблем з ацэнкай працы вучня. Такая яснасць — адзін з элементаў стварэння атмасферы, што грунтуецца на даверы да настаўніка і на самастойнасці вучня. З «НаШтоБуЗу» вучань адчувае сябе на ўроку больш упэўнена. Вельмі часта вучань пры адказе ля дошкі кажа: «Я не ведаў, што вы будзеце пра гэта пытацца...» З «НаШтоБуЗу» такія сітуацыі не ўзнікаюць. На практыцы агучванне крытэрыяў можа адбывацца на кожным уроку. Калі настаўнік дзеліцца з вучнямі сваімі «сакрэтамі», тыя перастаюць быць проста сузіральнікамі, а становяцца актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу.

Бываюць урокі, дзе дзеці працуюць па прынцыпе «калі не дабяжым, дык хоць сагрэемся». Ці не ведаюць, куды бегчы. А «НаШтоБуЗу» — гэта маркеры, каб вызначыцца, ці не збіліся са шляху да мэты.

Разам з тым хачу заўважыць, што актыўная ацэнка не выключае выстаўлення адзнак. Але калі выстаўляецца адзнака ў балах, то вучань дакладна ведае крытэрыі, чаму ён атрымаў «8», «9» ці «10» балаў. І ён можа сам сябе праверыць. У настаўніка няма ўлады, каб панізіць яму адзнаку, скажам, за дрэнныя паводзіны.

Алена ПАЛЕЙКА:

— У фокусе актыўнага навучання — не адзнака, а менавіта ацэнка. Вучань прымае актыўны ўдзел ва ўласным навучанні, бо дыягностыка адбываецца ў першую чаргу для яго. Ён мае ад настаўніка каментарый — гэта і ёсць зваротная сувязь. Вучань ведае крытэрыі поспеху і не баіцца рабіць памылкі. У нашай краіне выкарыстоўваецца 10-бальная шкала, дзесьці — 12-бальная ці нават 100-бальная. Але калі ёсць канкрэтныя крытэрыі поспеху, то вучань без праблем упішацца ў любую новую рэчаіснасць.

Святлана ЛОКІС:

— На мой погляд, вучням і сапраўды прасцей упісацца ў новыя рэаліі, таму што дзеці — гэта пластылін. Пры актыўнай ацэнцы ў вучня няма залежнасці ад адзнакі. І гэта вялікі плюс. Ён задаволены тым, як ацанілі працу яго аднакласнікі, і як, у першую чаргу, ён сам сябе ацаніў. Самаацэнка — магутны рухавік навучання.

Мі­ха­іл КУ­ДЗЕЙ­КА:

— На ўро­ку, дзе дзей­ні­ча­юць за­ко­ны ак­тыў­най ацэн­кі, вуч­ні зды­ма­юць з на­стаў­ні­ка ад­каз­насць за вы­стаў­лен­не ад­знак. Ма­ю­чы та­кі ін­стру­мент, як кры­тэ­рыі, яны на асэн­са­ва­ным уз­роў­ні вель­мі лёг­ка мо­гуць не толь­кі аца­ніць са­мі ся­бе і ін­шых, але і пра­па­на­ваць зва­рот­ную су­вязь. Вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы ўза­ем­ную ацэн­ку і са­ма­ацэн­ку, мы да`м вуч­ням маг­чы­масць пры­ме­раць на ся­бе ро­лю на­стаў­ні­ка. Ця­пер вуч­ні на асно­ве вы­зна­ча­ных кры­тэ­ры­яў ацэн­кі пра­вя­ра­юць ра­бо­ты адзін ад­на­го, да­ючы ад­на­клас­ні­кам па­ра­ды. А ка­лі вуч­ні ацэнь­ва­юць, яны і са­мі пры гэ­тым па­ра­лель­на ву­чац­ца.

Тамара МАЦКЕВІЧ:

— У кожнага дзіцяці свая хуткасць навучання, і актыўная ацэнка дазваляе кожнаму выбраць хуткасць, з якой навучацца. Ка­лі ўзяць ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­ны клас, там, як пра­ві­ла, два-тры вы­дат­ні­кі, а ўсе ас­тат­нія — "ха­ра­шыс­ты", "се­рад­няч­кі" ці "сла­быя" вуч­ні. Усе ад­зна­ча­юць, што ак­тыў­ная ацэн­ка дае вель­мі доб­рыя вы­ні­кі ў на­ву­чаль­ных да­сяг­нен­нях "се­рад­няч­коў" і сла­бых вуч­няў. Пры ак­тыў­най ацэн­цы кож­ны мо­жа быць па­спя­хо­вым. А гэ­та вель­мі важ­на, каб на­ша гра­мад­ства скла­да­ла­ся з па­спя­хо­вых лю­дзей, якія ве­да­юць свае маг­чы­мас­ці.

Поспех або няўдача ў балах

«ЗВЯЗДА»: Не магу не пацікавіцца, а наколькі актыўная ацэнка ўпісваецца ў рэаліі і магчымасці нашых настаўнікаў? Адзнакі за кантрольныя работы, за чвэрць, гадавыя адзнакі ніхто ж не адменіць? Да таго ж рэйтынгавая сістэма патрабуе ад настаўніка наяўнасці мноства балаў у класным журнале і дзённіках. І настаўнік вымушаны «на гара» выдаваць патрэбную іх колькасць.

Мікалай ЗАПРУДСКІ:

— Сямігадовы вопыт укаранення актыўнай ацэнкі ў Беларусі сведчыць, што актыўная ацэнка можа паспяхова прымяняцца ў нашай школе. Больш за тое, Інструктыўна-метадычны ліст Міністэрства адукацыі «Аб арганізацыі працы агульнаадукацыйных устаноў па ажыццяўленні кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці...» утрымлівае наступную рэкамендацыю для настаўнікаў: «Змястоўны кантроль і ацэнка будуюцца на аснове крытэрыяў і іх паказчыкаў, якія павінны быць адназначнымі, выразнымі і зразумелымі для навучэнцаў...» Справа ў тым, што крытэрыяльная (дадаткова да бальнай) ацэнка — адзін з асноўных прынцыпаў тэхналогіі актыўнай ацэнкі.

Адзнакі за кантрольныя работы, за чвэрць, гадавыя адзнакі і не трэба адмяняць. Яны павінны быць. Калі вучым, то прымяняем ацэнку па крытэрыях, якая дае і настаўніку, і вучню інфармацыю аб тым, у чым ён паспяховы, чаму ўжо навучыўся, што і як патрэбна ўдасканаліць. Калі ж завяршаецца вучэбны раздзел, чвэрць, ажыццяўляецца грунтоўная праверка і выстаўляюцца балы.

І актыўная, і выніковая ацэнкі робяцца на падставе крытэрыяў «НаШтоБуЗу», якія вядомы не толькі настаўніку, а і вучням. Але актыўная ацэнка (у адрозненне ад выніковай, якая часта служыць толькі для знешняй справаздачы) — больш інфарматыўная. Калі падсумоўваючая ацэньвае поспех або няўдачу вучня ў балах, то актыўная — дае зваротную сувязь: што вельмі добра, што добра, чаго бракуе, што і як трэба палепшыць. Актыўная ацэнка павінна па часе апераджаць выніковую. Калі настаўнік сапраўды імкнецца павысіць матывацыю вучняў і якасць іх адукацыі, ён не можа абысціся без дамінавання актыўнай ацэнкі.

Цяж­ка не па­га­дзіц­ца з тым, што ў шко­ле дзей­ні­чае ня­пі­са­нае пра­ві­ла "на­за­па­шван­ня ад­знак". Мно­гія пра­вя­ра­ю­чыя лі­чаць, што, ка­лі на­стаў­нік на ўро­ку не па­ста­віў вуч­ням ад­зна­кі, то ён дрэн­на пра­ца­ваў. Атрым­лі­ва­ец­ца, што га­лоў­нае на ўро­ку — не ву­чыць, а пра­вя­раць. Пры­чым пра­вя­раць асоб­ных вуч­няў. Пры гэ­тым амаль ні­хто не ду­мае пра тое, што пра­слу­хаў­шы ад­ка­зы толь­кі трох-ча­ты­рох вуч­няў, на­стаў­нік не ве­дае, як за­сво­і­лі па­пя­рэд­ні ма­тэ­ры­ял ас­тат­нія 20 вуч­няў у кла­се. Не ве­дае, зна­чыць, не да­па­мог ім лік­ві­да­ваць пра­бе­лы. Але ў жур­на­ле кар­цін­ка доб­рая: ад­зна­кі ста­яць гус­та. Усе за­да­во­ле­ны.

Алена РАДЗЕВІЧ:

— Безумоўна, без адзнак мы не можам абысціся. Бо інакш вучні не будуць ведаць ступень валодання тымі ці іншымі ведамі і ўменнямі. Падсумоўваючая ацэнка заклікана зафіксаваць узровень засваення канкрэтнай тэмы. Ацэнка, выражаная у балах, дае вучню толькі інфармацыю пра тое, наколькі яго праца блізкая або далёкая ад ідэальнай. Атрымаўшы адзнаку ў балах, вучань можа толькі фіксаваць яе наяўнасць, але не мець магчымасці палепшыць.

Толькі ўявіце сабе сітуацыю: вучань дапусціў у дыктоўцы 20 памылак. Ён працаваў над сабой і ў наступную спробу дапусціў ужо 10 памылак. У балах ён атрымае адну і тую ж адзнаку. І толькі ў сваім каментарыі настаўнік зможа ацаніць здзейсненую дзіцём гіганцкую працу, яго рух наперад...

Знайсці агульную мову

«ЗВЯЗДА»: — А як можна пераканаць бацькоў і зрабіць іх сваімі саюзнікамі? Усё ж такі стэрэатыпы, звязаныя з адзнакай, складаліся дзесяцігоддзямі...

Мікалай ЗАПРУДСКІ:

— Многія школьныя навацыі дрэнна ўспрымаюцца бацькамі, паколькі іх так не вучылі, а школа не лічыць патрэбным весці растлумачальную работу.

Недастаткова проста папрасіць бацькоў, каб тыя адмовіліся ад пытання «Што ты сёння атрымаў» (а гэта, насамрэч, важна, каб дзеці не думалі, што ў школу яны ходзяць па адзнакі). Узамен трэба прапанаваць бацькам спіс іншых пытанняў, напрыклад «Чаму ты сёння навучыўся?», «Што для цябе было нечаканым?», «У чым ты сабой задаволены?», «Калі б можна было паўтарыць сённяшні твой школьны дзень, што б ты зрабіў інакш?»...

Можна паказаць на экране на бацькоўскім сходзе дзве працы вучняў: у першай — выпраўленыя памылкі і пастаўлена адзнака, а ў другой — настаўнікам дадзены каментарый па «НаШтоБуЗу» — наконт моцных бакоў і прабелаў у рабоце. Спытайцеся, што і чаму ім больш спадабалася? Так яны ўбачаць, што актыўная ацэнка дапамагае іх дзіцяці лепш вучыцца, і не будуць злавацца на тое, што яны не заўсёды прыносяць са школы адзнакі.

Святлана ЛОКІС:

— З бацькамі вучняў у мяне заўсёды складваюцца добрыя адносіны, я ніколі не адмаўляла ім у стасунках. Паставіўшы бацькоў у пазіцыю вучня, імкнуся аднавіць для іх тую сітуацыю і ўнутраныя перажыванні, якія яны адчувалі, калі былі такімі ж вучнямі. Прымушаю бацькоў паглядзець на праблемы дзяцей больш глыбока, каб яшчэ раз пераканацца ў тым, што патрабаваць прасцей, чым адпавядаць чужым стандартам. Паглядзеўшы ў «люстэрка», прасцей зразумець наша бацькоўскае «эга». На прыкладах распавядаю, што вялікую дапамогу ў «камфортным навучанні» нам можа аказаць методыка актыўнай ацэнкі.

Маг­чы­ма, на­стаў­ні­кам па­чат­ко­вых кла­саў кры­ху пра­сцей знай­сці з баць­ка­мі агуль­ную мо­ву. Я лі­чу, што вель­мі важ­ная лю­бая зва­рот­ная су­вязь: праз тэ­ле­фон, SMS, са­цы­яль­ныя сет­кі. Не шка­дуй­це на гэ­та ча­су...

Свят­ла­на ПА­ЛЯН­СКАЯ.

Свят­ла­на ПА­ЛЯН­СКАЯ.

Святлана ПАЛЯНСКАЯ:

— У пачатковай школе нам было вучыцца прасцей, тым больш што з настаўніцай маёй дачцэ моцна пашанцавала. А ў пятым класе настаўнікаў стала шмат. І мне ўжо складана трымаць руку на пульсе. Калі дзіця не разумее, што ад яго патрабуецца, а настаўнік не хоча яму патлумачыць, як мне кампетэнтна дзейнічаць у гэтай сітуацыі? Для прыкладу, у пачатковай школе дзяцей вучылі пісаць чыста, а цяпер настаўніца дазваляе браць чырвоны аловак і выпраўляць свае памылкі. У мяне пытанняў вельмі шмат. Мяне асабіста не трэба пераконваць у эфектыўнасці актыўнай ацэнкі. Лепш скажыце, што трэба зрабіць, каб яе ўкаранілі ў нашай школе?

Та­ма­ра МАЦ­КЕ­ВІЧ:

— Ле­тась на на­шых дыс­тан­цый­ных кур­сах на­ву­ча­ла­ся на­стаў­ні­ца са Слуц­ка. Ця­гам шас­ці ме­ся­цаў яна прак­ты­ка­ва­ла ак­тыў­ную ацэн­ку, у тым лі­ку і ў ка­дэц­кім кла­се. Дык вось ка­дэ­ты пай­шлі па­тра­ба­ваць у ад­мі­ніст­ра­цыі, каб усе ас­тат­нія на­стаў­ні­кі так­са­ма за­сво­і­лі гэ­ту ме­то­ды­ку.

Але­на РА­ДЗЕ­ВІЧ:

— Са­мыя ак­тыў­ныя ва ўка­ра­нен­ні ак­тыў­най ацэн­кі — на­стаў­ні­кі з ад­да­ле­ных рэ­гі­ё­наў...

Даць каментарый ці запоўніць паперкі?

«ЗВЯЗДА»: А як і дзе можна авалодаць методыкай актыўнай ацэнкі? Ці магчыма зрабіць гэта самастойна? Вы дапускаеце рызыку, што некаторыя з настаўнікаў пачнуць фармальна падыходзіць да актыўнай ацэнкі і дыскрэдытуюць яе? І ўвогуле, ці ўсе могуць авалодаць новым светапоглядам?

Святлана ЛОКІС:

— Адзін з амерыканскіх педагогаў сказаў, што сучасны настаўнік — натхняльнік перамен. Але для таго, каб адбыліся змены ў школе, трэба, каб сам настаўнік пажадаў змяніцца. Актыўная ацэнка вымагае ад педагога на кожным уроку даваць змястоўную ацэнку рабоце кожнага вучня, каб той зразумеў, чаму ён навучыўся. А гэта сур'ёзная праца... Трэба пазбавіць настаўніка мітусні. Пра што мы сёння думаем, чым заклапочаны? Зусім не тым, каб забяспечыць з вучнем зваротную сувязь, а каб у нас усё было аформлена правільна. Вучэбны працэс адышоў за паперкамі, планамі і справаздачамі на дзясяты план.

Святлана ПАЛЯНСКАЯ:

— А каму патрэбныя ўсе гэтыя паперкі? Маёй дачцэ яны непатрэбныя...

Алена ПАЛЕЙКА:

— Як ментар дыстанцыйных курсаў ТБШ па актыўнай ацэнцы адзначу, што нашы педагогі часта наракаюць на вялікую загружанасць, што іх пастаянна кантралююць і дробязна рэгламентуюць, што і як яны павінны рабіць.

Тамара МАЦКЕВІЧ:

— Першыя пазіцыі ў Еўропе па даследаваннях РІSА займаюць Фінляндыя, Нідэрланды, Польшча, Эстонія. І ва ўсіх гэтых краінах шырока выкарыстоўваецца метад актыўнай ацэнкі. Беларускія педагогі ўпершыню змаглі пазнаёміцца з актыўнай ацэнкай у 2009 годзе на сумесных беларуска-польскіх семінарах. А сёння ёсць як мінімум тры спосабы, каб авалодаць актыўнай ацэнкай. Кожную восень Таварыства беларускай школы набірае ахвотных на шасцімесячны дыстанцыйны курс па актыўнай ацэнцы. Але попыт перавышае нашы магчымасці. Мяркуем, што набяром 60 чалавек, а набіраем 90. Першыя нашы выпускнікі ўжо працуюць на курсах ментарамі і навучаюць актыўнай ацэнцы іншых настаўнікаў. За чатыры гады сфарміраваўся «залаты фонд» педагогаў з новым мысленнем.

Да таго ж Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі рэгулярна праводзіць семінар «Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання». На семінары працуюць выкладчыкі і педагогі, якія былі на стажыроўцы і выступаюць у ролі ментараў на дыстанцыйным навучанні. Плюс педагогі-практыкі ладзяць рэгіянальныя семінары, працуюць з маладымі настаўнікамі.

Дзейнічае інтэрнэт-сайт актыўнай ацэнкі (аасеnkа.bу), дзе, напрыклад, бясплатна можна спампаваць кнігу «Актыўная ацэнка ў дзеянні», знайсці прыклады ўрокаў.

Мікалай ЗАПРУДСКІ:

— Мушу канстатаваць, што не кожны настаўнік здольны прыняць філасофію актыўнай ацэнкі, якая ставіць у цэнтр урока вучня з яго патрэбамі. Многім педагогам цяжка адмовіцца ад стэрэатыпаў, якія складваліся дзесяцігоддзямі. Што мы сёння нярэдка назіраем? Нехта спяшаецца абагульніць свой вопыт па актыўнай ацэнцы, хоць даведаўся пра яе год-два назад. Нехта заяўляе адкрыты ўрок па актыўнай ацэнцы, а потым дэманструе нейкую пародыю... Таму мы раім настаўнікам, якіх напружваюць праблемы традыцыйнага навучання, якія ўбачылі магутны патэнцыял актыўнай ацэнкі: вучыцеся, чытайце, камунікуйце з калегамі, спрабуйце, заваёўвайце аднадумцаў — і поспех да вас абавязкова прыйдзе.

Газета ЗВЯЗДА

Надзея Нікалаева,

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА