«Краязнаўчая казка»

Праект штотыднёвіка «Аргументы і факты» ў Беларусі, створаны пры дапамозе чытачоў, з падтрымкай мабільнага аператара velcom і радыёстанцыі «МІР».

10 выдатных беларусаў агучылі казкі, прысвечаныя ўзнікненню беларускіх гарадоў і рэк. Галасамі «Краязнаўчых казак» сталі Сяржук Доўгушаў - спявак, музыка (этна-гурт «VuRaj», сацыяльны праект «Спеўны сход»), Іван Кірчук - лідар этна-трыа «Троіца», Іван Падрэз - вядучы Агульнанацыянальнага тэлебачання, спявачка Рэспубліка Паліна, Руся - спявачка гурта «Shuma», Андрусь Такінданг - мастак, музыка гурта «Recha», Святлана Цімохіна - актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, а таксама акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы: Раман Падаляка, актрыса і тэлевядучая канала «СТВ» Юлія Шпілеўская, актрыса і лідар гурта «Sounduk» Ганна Хітрык.

Аўдыяверсіі можна праслухаць або спампаваць на kazka.aif.by

СПIС КАЗАК

Горад князя, альбо Адкуль пайшла назва «Браслаў»
Дачка Балотніка, альбо Казка аб мінскай рацэ
Як з’явіўся Лепель, альбо Казка аб гаспадары возера
Адважная Смаляна, якая не скарылася Манамаху
Дзіўны горад, альбо Адкуль пайшла назва «Мсціслаўль»
Адкуль назва «Лагойск», альбо Казка аб вавёрчыным логвішчы
Казка аб зачараванай русалцы, або Адкуль пайшла назва «Гродна»
Сказ пра Свіслач, альбо Як падступны Чарнабог з волатамі біўся
Казка пра Людмілу і Багадана, або Адкуль пайшла назва «Дуброўна»
Горад прыгожага дрэва, альбо Адкуль пайшла назва горада Брэста

«Краязнаўчая казка», як і раней, чакае ад сваіх чытачоў новых легенд, паданняў і міфаў пра нашых продкаў і зямлю беларускую. Дасылайце творчыя лісты на адрас: Мінск, 220013, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя «АіФ», на электронны адрас: anna.kruchkova@aif.by.