Фотаздымак як медыятэкст

Аўтар: Алена Чарнова,
метадыст аддзела метадычнага забеспячэння
гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі НІА

Прэзентацыя “Фота як медыятэкст” (тут)
Цалкам артыкул (тут)

З'яўленне фотаздымкаў значна пашырыла межы нашага ўспрымання рэчаіснасці. Фатаздымкі маюць функцыю дакументальнага пацверджання, доказаў таго, што падзеі ці людзі, якія паказаны існавалі, адбываліся або працягваюць існаваць і адбывацца. Мы ўспрымаем фатаздымак як найбольш дакладную выяву фактаў рэальнасці ў параўнанні з іншымі медыятэкстамі. Аднак, неабходна заўсёды памятаць ад тым, што нават тады, калі фатограф імкнецца да найбольш дакладнага рэпрадукавання жыццёвых з'яў, ён кіруецца (свядома ці несвядома) меркаваннямі ўласнага густу і сваім сумленнем.
Таму, разглядаючы фатаздымак ў якасці медыятэксту, мы павінны не проста разглядаць яго з пункту гледжання відовішчнасці, прыгажосці, эпатажу, арыгінальнасці, выбару сюжэту, але і спрабаваць знайсці ў ім схаваны сэнс – зразумець, “прачытаць” здымак. Пры аналізе фатаздымкаў мэтазгодна карыстацца наступнай формулай: «Апроч таго, ШТО паказана на здымку, трэба ўбачыць, ЯК гэта паказана, ЧАМУ менавіта так, і што НЕ паказана».
Алгарытм аналізу фота досыць просты. Першыя пяць пытанняў ставяцца да так званага яўнага зместу фота:
1. Апішыце, што вы бачыце. Трэба выдаткаваць дастаткова часу такому апісанню – нават самая маленькая дэталь можа мець вялікае значэнне.
2. Якія аб'екты адлюстраваны на фота? Якія з іх, на вашую думку, аўтар хацеў вылучыць? Чаму?
3. Што робяць людзі, якія бачныя на фота?
4.Ці змешчана на фотаздымку тэкставая інфармацыя: плакаты, подпісы, рэклама?
5. Калі час здымка невядомы, паспрабуйце ўсімі магчымымі спосабамі высветліць магчымы час яго з'яўлення.
Далей могуць быць пастаўлены пытанні, якія як раз і спрыяюць ўспрыманню фатаздымка як медыятэксту.
6. Звярніце ўвагу на людзей, якія спецыяльна прымаюць позу. Падумайце, чаму менавіта ў гэтым месцы і менавіта ў гэты час з'явіўся чалавек з фотаапаратам?
7. Якую максімальную інфармацыю можна атрымаць, разглядаючы фота? На якія пытанні фота не можа адказаць? Якая інфармацыя адсутнічае?

Паспрабуйце прааналізаваць фатаграфію Генры Брэсона "Інфарматар гестапа» па гэтым алгарытме.

 

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/1e6a9e86c4771ae3db6acf738b7c8781.png
Для больш дэталёвага аналізу можна прапанаваць такі алгарытм чытання фотаздымку:
1. Яўны змест фота:
– Што фатограф хоча прымусіць вас адчуваць у канкрэтных эпізодах сюжэту?
– Чаму фатограф хоча, каб вы гэта адчувалі?
– Ці ўдалося яму гэта?
2. Няяўнае ў фатаздымку. Паспрабуйце апісаць адносіны персанажаў на фота.
– Якія адносіны паміж персанажамі на фота?
– Якія прычыны дзеянняў персанажаў?
– Да чаго прыводзяць наступствы гэтых дзеянняў?
– Ці можна па фота адчуць сутнасць чалавека або толькі яго знешні выгляд?
3. Форма выбару сюжэту фотаздымка:
– Што было адабрана, каб атрымаўся менавіта такая выява на здымку?
– Як суадносяцца розныя прадметы (рэчы) якія мы бачым на здымку?
– Як суадносяцца людзі і прадметы на здымку?
– Ці ёсць на фота візуальныя сімвалы, знакі? Калі ёсць, то якія?
– Калі на фота ёсць людзі, то апішыце, як яны выглядаюць?
– Пра што кажа фон? Як гэты фон суадносіцца з дзеяннем?
– Чыімі вачыма ўбачаны (кім расказаны) падзеі на фатаграфіі?
– Ёсць на фота элементы, якія візуальна ствараюць адчуванне небяспекі або нечаканасці?
Для даследчых работ з фатаздымкамі можна выкарыстоўваць наступныя прыёмы.
– вядомы прыём параўнання фотаздымкаў мінулага і сучаснасці. Напрыклад, можна прасачыць, як змянялася вуліца або архітэктурная забудова горада (фатаграфія вуліцы Камсамольскай у Мінску злева фотаздымак першай паловы 1960 гг, справа – нашы дні).
Скарыстаўшыся фотаархівам старых фотаздымкаў, знайсці месца здымкі, кропку здымкі і захаваць на здымку сучасны стан аб'екта. Акрамя таго, можна правесці даследаванне, што гэта за будынак, хто ў ім жыў, якія арганізацыі размяшчаліся ў гэтым будынку і г.д., якія змены адбыліся з таго часу, як быў зроблены гэты фатаздымак?

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/2-carnova.jpg

Гэты прыём можна пашырыць за кошт мантажу старога фотаздымка і рэальнага аб'екта. Выкарыстоўваючы гэты прыём, можна назіраць не проста статычныя аб'екты, але і падзеі, захаваныя на здымку «тады і цяпер». А калі прывязаць яшчэ і геаграфічныя каардынаты (карту мясцовасці, напрыклад, выкарыстоўваючы рэсурс Google Maps), можа атрымаць цікавы экскурс у мінулае.

Можна прапанаваць выканаць даследчую працу з выкарыстаннем сэрвісу Google Maps, напрыклад, на тэму «Абвяшчэнне БНР». Паспрабуйце знайсці месцы, звязаныя з гэтымі падзеямі.

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/3-carnova.jpg

– Выкарыстоўваючы фотаздымкі, можна вывучаць гісторыю краіны, эпохі, або асобна ўзятай сям'і. У якасці прыкладу рэалізацыі дадзенага метадычнага прыёму, прааналізуем фатаграфію Б. Ігнатовіча «1 мая 1927 году, Москва. Пионеры и беспризорники» /«ФотоСоюз» (матэрыял для аналізу запазычаны з сайта Большой город).

У якасці арыенціраў для аналізу былі абраныя некалькі элементаў на здымку, пазначаных маркерамі. Далей, выкарыстоўваючы розныя крыніцы інфармацыі, праводзіцца работа работа па вывучэнні адзення, атрыбутаў піянерскага руху, характэрных прыкмет той эпохі.

Піянерскі гальштук. У скаўтаў гальштукі насілі практычную функцыю - па іх колеры можна было лёгка вызначыць, да якога атраду адносіцца чалавек. У піянерскай арганізацыі гальштукі сталі атрыбутам ідэалогіі. Чырвоны колер – сімвал крыві герояў, якія загінулі за рэвалюцыю, а тры куты – сімвал трох пакаленняў: партыі, камсамола і піянерыі. Піянеры дваццатых гадоў насілі гальштукі пастаянна, гэтак жа як вернікі – нацельныя крыжы. Але пасля таго як уступленне у піянерскую арганізацыю стала абавязковым, гальштук стаў ўспрымацца ўсяго толькі як частка школьнай формы. Прыходзячы дадому, яго здымалі і ішлі гуляць на вуліцу без яго.

 

Карыстаючыся гэтым прыёмам можна прапанаваць навучэнцам выканаць даследаванне: параўнаць стыль хіпі 70-х гадоў у нашай краіне і, напрыклад, за мяжой (вызначыць аддзенне, аксэсуары, прычоскі, абутак і інш.).

Далей, параўнаць гэтыя дакументальныя здымкі з відарысам мастацкіх фільмаў, прысвечаных руху хіпі, напрыклад з фільмам “Hippie Hippie Shake”.

Знайсці аўтэнтычныя дэталі стылю хіпі і тыя дэталі, якія былі выдуманыя рэжысёрам.

Таксама можна выканаць даследванне-параўнанне “Што было тады, і што сёння” (Напрыклад, фотаэвалюцыя Кастрычніцкай плошчы ў Мінску).

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/a6cef7c511d0a011b5ceba0a0b698fa0.png

Ці другое заданне: па спасылцы ў Інтэрнеце паглядзець фотакалаж і прапанаваць да яго пытанні.
Ёсць вядомае выслоўе, якое належыць Артуру Брыстэйну, амерыканскаму газетнаму выдаўцу: «Ёсць фатаграфіі, якія вартыя тысячы слоў». Перадача інфармацыі з дапамогай слоў, як адзін з найбольш распаўсюджаных відаў камунікацыі, здольна дакладна перадаць нашы пачуцці, думкі, адчуванні. Але, часам фотаздымкі, дзе схоплена ўсяго толькі імгненне, здольныя перадаць усю глыбіню нашых пачуццяў лепш, чым шматгадзінныя славесныя перакананні і доказы. Напрыклад, серыя фотаграздымкаў адной пары сталага ўзросту, якая фатаграфавалася перад сваім домам кожны сезон (апублікавана ў часопісе The Sunday Times Magazine ў 1973 годзе // http://newpix.ru). Ніякія словы не могуць перадаць тое, што адчувае чалавек на апошнім фотаздымку ...

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/5-carnova.jpg

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif