Прапануем практыкаванне для інфармацыйнай (класнай) гадзіны "Што такое вірусны кантэнт, і чаму мы яго распаўсюджваем".
У інтэрнэце распаўсюдзілася віруснае відэа, у якім заклікаюць ісці на выбары. Ролік дэманструе нам знакамітую троххадоўку: гледача спачатку завабліваюць, потым палохаюць, каб адключыць логіку, і прапануюць лёгкае выйсце з сітуацыі. Нічога новага. Але цікава, што палохаюць расійцаў беларускай рэчаіснасцю: піянерамі, школьнай формай, паборамі ў школах і незаконным прызывам у армію. Менавіта таму гэты ролік мае медыяадукацыйны патэнцыял і можа выкарыстоўвацца ў школе.
Герой роліка спачатку сварыцца з жонкай, якая хоча ісці на выбары, высмейвае яе жаданне ўдзельнічаць у жыцці краіны. Сам ён не верыць у тое, што ў выбарах ёсць нейкі сэнс з-за прадказальнасці вынікаў, але потым мяняе пункт гледжання, убачыўшы ў сне жахі - непрыемныя наступствы няяўкі.
Ёран Андэрсан: Правілы карыстання сацыяльнымі сеткамі
Будзьце свядомымі карыстальнікамі і не распаўсюджвайце вірусны кантэнт
Прэзентацыя да выступа Ёрана Андэрсана тут.
1. Не распаўсюджвайце просьбы пра пошук чалавека.
За выключэннем, калі яны прыходзяць з міліцыі або групы «Анёл» (пошук прапаўшых без вестак). Чаму? Ну, вы не ведаеце ўсю гэтую гісторыю. Часам за вельмі эмацыйнай просьбай знайсці блізкага чалавека (каб тыя, хто чытае адчулі сябе апошнімі людзьмі, калі не націснуць кнопку «Падзяліцца»), можа хавацца звычайны ілгун. Яшчэ горш – той, хто пераследуе ахвяру, ці той, хто хоча некаму адпомсціць.
Тое, што інфармацыя выглядае шчырай, не робіць яе больш праўдзівай. Часам людзі хаваюцца ад хатняга гвалту, уцякаюць ад пераследу, так што раскрыццё асобы, можа азначаць для іх вялікую небяспеку…
2. Не дзяліцеся чужой інфармацыяй пра здарэнні.
Тое ж самае - вы не ведаеце, факты. Пры распаўсюдзе інфармацыі аб прыкметах падазронага або пацярпелага, вы рызыкуеце нашкодзіць нявінным і распаўсюдзіць ілжывыя заявы, якія дэзарыентуюць многіх людзей.
Гаворка ідзе таксама аб абароне тых, хто непасрэдна пацярпеў у сітуацыі. Яны часта не маюць ніякага жадання прыцягваць увагу грамадскасці ў той час, калі яны патрапілі ў складаную сітуацыю або глыбокую трагедыю.
(Прыклад: уявіце пачуцці ахвяры групавога згвалтавання, якое трансліравалі ў фэйсбуку.)
3. Не ўдзельнічайце ў сеткавых конкурсах і розыгрышы прызоў.
Калі вам прапануюць распаўсюдзіць карцінку ці «лайкнуць» слайд, каб выйграць прызы на Facebook, ведайце, што гэта афёра. Такія спаборніцтвы з'яўляюцца незаконнымі.
Некаторыя з паведамленняў Facebook утрымліваюць спасылкі на старонкі, на якіх просяць даць вашу асабістую інфармацыю, каб канкураваць за прыз. Такія конкурсы не з'яўляюцца незаконнымі, але практычна не маюць пераможцаў, уладальнік сайта збірае інфармацыю для продажы яе шматлікім кампаніям, каб яны маглі вам адправіць рэкламу па электроннай пошце ці тэлефоне.
4. Не праходзьце тэсты на Facebook.
На некаторых вэб-сайтах, якія прапануюць тэсты, рэкамендуецца ўвайсці ў сістэму з уліковым запісам сацыяльнай сеткі і даць дазвол, каб размясціць вынікі на старонцы. Гэта заўсёды папераджальны знак, бо клікнуўшы, вы дазваляеце мець поўны кантроль над сваім уліковым запісам.
Вы заўважылі, што ваш профіль Facebook пачаў размяшчэнне інфармацыі без вашага ведама? Ёсць дзве рэчы, якія вы павінны зрабіць: папярэдзьце сваіх сяброў і выдаліце сайт са спісу ў вашым акаўнце ў Facebook.
Як гэта зрабіць: Націсніце на маленькую кнопку з замком у верхнім правым куце і абярыце "Control Privacy» (Налады прыватнасці). Затым націсніце кнопку «Далей» і абярыце «Прыкладанні", дзе знаходзяцца прыкладанні, якія маюць доступ да ўліковага запісу. Затым, націсніце на "х", каб выдаліць непатрэбны сайт.
5. Ніколі не распаўсюджвайце тое, што вы не дачыталі да канца.