Два партрэты адной асобы. Два погляды на адну падзею
Вінаградава Зоя Яўгеньеўна, настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 1 г. Лагойска
На старонках сучасных падручнікаў з’яўляецца ўсё больш ілюстрацый, якія не толькі суправаджаюць тэарытычны матэрыял. Для вучняў рэпрадукцыі карцін, партрэты гістарычных асоб, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі,– важнейшыя навучальныя сродкі, у якіх інфармацыя прадастаўляецца не ў выглядзе гатовага вобраза, а становіцца крыніцай атрымання новых ведаў.
Але гэта працуе толькі ў тым выпадку, калі настаўнік не проста звяртае ўвагу вучняў на ілюстрацыю, але, выкарыстаючы пэўныя прыёмы, мэтанакіравана, планамерна вучыць аналізаваць, бачыць закладзеныя сэнсы, вызначаць, хто і з якой мэтай пакінуў нам менавіта такое ўспрыяцце гістарычнага моманта.
Пры гэтым мы маем на ўвазе, што стваральнікі тага, што зараз мы называем візуальнымі крыніцамі, спрабавалі данесці сваю праўду, сваё меркаванне і сваё разуменне падзей, узаемасувязяў, ацэнкі дзейнасці і ўчынкаў сваіх сучаснікаў ці папаряднікаў. І пры гэтым дапаўнялі, дамалёўвалі, фантазіравалі на тэму гісторыі, а часам скажалі яе або фальсіфікавалі! Але ці захоча сучасны вучань ўзірацца, аналізаваць, шукаць неабходную інфармацыю, а потым яе правяраць і пераправяраць? Я лічу - так, калі падвесці яго да думкі, што прыкмячаць, параўноўваць, рабіць уласныя высновы і аргументаваць ўласную пазіцыю па пытанні - гэта цікава і карысна асабіста для яго. І пачынаць, верагодна, трэба з ўмення адказваць на пытанні (часам досыць нечаканыя) і задаваць пытанні (і самому сабе таксама).
Вельмі цікавай і карыснай можа атрымацца работа з дзвюмя партрэтамі (фота) адной асобы. Напрыклад, партрэты:
- Напісаныя рознамі мастакамі-сучаснікамі
- Створаныя мастаком-сучаснікам гістарычнай асобы і мастаком, які жыў значна пазней;
- Партрэты, створаныя ў разныя перыды жыцця гістарычнай асобы.
У якасці прыкладаў прыведзены вядомыя партрэты Напалеона Банапарта і фота і партрэт Ота фон Бісмарка.
Якія ж прыёмы можна выкарыстоўваць, напрыклад, для працы з партрэтамі гістарычных асоб?
Алгарытм работы з партрэтам гістарычнай персоны:
- Уважліва разгледзьце партрэт гістарычнага дзеяча і апішыце яго знешнасць, адзенне і асяроддзе.
- Падумайце, да якога саслоўя належаў гістарычны дзеяч, чым займаўся, назавіце элементы, якія дапамаглі вам адказаць на гэтыя пытанні.
- Вызначце імя гістарычнага дзеяча, вызначыце час, калі ён жыў, месца, з якім звязана яго дзейнасць, яго найбольш выдатныя дасягненні.
- Даведайцеся, калі быў створаны партрэт, і вызначце, ці быў мастак сучаснікам гістарычнага дзеяча. Падумайце, ці мог ён бачыць гістарычнага дзеяча ў рэальнасці, мець зносіны з ім.
Пры гэтым вучні могуць выконваць як усе, так і асобныя заданні індывідуальна або ў парах, працаваць у групах, абменьвацца атрыманымі ў выніку працы вынікамі або абмяркоўваць іх. Настаўнік вызначае, якая з форм работы будзе найбольш эфектыўная. Такім чынам, вучні будуць ведаць адказы на пытанні, «Што?», «Дзе?», «Калі?».
Зразумела, можна спыніцца і на гэтым. У навучэнца сфармуецца пэўны вобраз гістарычнай асобы, але пакуль яшчэ няма свайго, асобаснага стаўлення да яе. І настаўнік можа прапанаваць наступныя заданні:
- Падумайце, з якой мэтай мастак напісаў партрэт гістарычнага дзеяча. Якое, на вашу думку, стаўленне мастака да намаляванага ім персанажу?
- Раскажыце аб гістарычным дзеяча з пункту гледжання яго сучасніка - саюзніка або суперніка.
- Выкажыце сваё асабістае стаўленне: наколькі партрэт дапамог вам ацаніць вынікі дзейнасці гістарычнай асобы.
Прыём “Дыялог з аўтарам мастацкага твора”.
У гэтым выпадку вучням прапануецца скласці пытанні (у дадзеным выпадку - мастаку). Пасля - знайсці на іх абгрунтаваныя адказы.
Для рэалізацыі прыёму можна выкарыстоўваць розныя формы арганізацыі дзейнасці вучняў: 1) адзін вучань прадстаўляе аўтара твора, а ўвесь клас задае яму пытанні; 2) групавая праца, пры якой некаторыя групы выступаюць ад імя аўтара, а іншыя задаюць пытанні; 3) работа ў парах.
Апошні прыём можа быць выкарыстаны і для работы з дзвюмя карцінамі, сюжэты якіх прысвечаны адной гістарычнай падзеі.
Напрыклад, тэма карцін Я.Матэйкі і К. Брулова - падзеі заключнага этапу Лівонскай вайны - аблога войскамі Рэчы Паспалітай Пскова. На прыкладзе гэтых карцін можна паказаць, якія заданні мэтазгодна выкарыстоўваць у гэтым выпадку.
Напрыклад, вызначаюцца группы вучняў, якія выконваюць заданні, працуючы з прапанаванай ім карцінай і дадатковай інфармацыяй, падрыхтаванай настаўнікам альбо вучнямі, якія выконвалі апяраджальнае індывідуальнае заданне.
Пасля размеркавання заданняў у групах, вучням даецца час на іх выкананне.
Прыклады заданняў:
Варыянт 1.
- Вызначыце, якія рэальныя гістарычныя персанажы прысутнічаюць на карціне. Як яны намаляваны, што робяць, якія эмоцыі выказваюць?
- Даведайцеся, хто з'яўляецца аўтарам карціны, і вызначце, ці з’яўляўся ён сведкам падзеі. Падумайце, з якой мэтай аўтар стварыў карціну.
- Падумайце, як вы можаце выкарыстаць інфармацыю, атрыманую з дапамогай карціны пры апісанні вывучаемай гістарычнай падзеі.
- Раскажыце пра вывучаемую гістарычную падзею з пункту гледжання аднаго з персанажаў, намаляваных на карціне.
- Выкажыце сваё асабістае стаўленне: наколькі карціна дапамагла вам зразумець вывучаемую гістарычную падзею.
Варыянт 2.
Усведамленне мэтавых установак аўтара карціны
- Хто з'яўляецца аўтарам карціны? Калі і дзе яна была створана? У сувязі з чым?
- Якое стаўленне аўтара да адлюстраваных ім падзей? Якія дэталі выявы дапамагаюць гэта зразумець?
- Якую мэту ставіў аўтар, ствараючы карціну?
- Якія дэталі выявы пацвярджаюць ваша меркавання?
- Якія прыёмы выкарыстаў аўтар, каб дасягнуць сваёй мэты? Наколькі яму гэта ўдалося?
Ацэнка крыніцы
- Ці быў аўтар выявы сведкам адлюстраваных падзей? Што дапамагае адказаць на гэтае пытанне?
- На якія пытанні дапамагае адказаць выява?
- На якія пытанні выява не можа даць адказ? Чаму?
- Ацаніце ступень гістарычнай дакладнасці крыніцы?
- Наколькі карысна для гісторыка дадзеная выява?
Пасля завяршэння работы прадстаўнікі группы могуць прадставіць вынікі сваёй работы усяму класу. Таксама могуць быць створаны новыя групы, якія будуць складзены з вучняў, якія працавалі з рознымі карцінамі. Абавязкова павінен быць прадугледжаны час на абмеркаванне.
Таксама можа быць выкарыстаны прыём крытычнага аналізу карціны на аснове перакрыжаваных пытанняў.
Спачатку вучні разглядаюць рэпрадукцыі карцін, у выніку сумеснай працы фармулююць і запісваюць пытанні, якія ўзніклі ў іх. Пасля групы (пары, асобныя вучні) абменьваюцца спісамі пытанняў і вывучаюць іх. У гэты час вучні могуць адзначыць загадзя абумоўленымі знакамі пытанні, якія здаліся ім найбольш цікавымі і змястоўнымі, а таксама тыя, фармулёўкі якіх ім не зусім зразумелыя.На другім этапе пытанні вяртаюцца ў групу, якая іх склала. Настаўнік адводзіць час на ўдакладненне і карэкціроўку пытанняў і дапаўнення іх спісу.На трэцім этапе адбываецца калектыўнае абмеркаванне усіх пытанняў і пошук адказаў на іх.
Выкарыстоўваючы дадзены алгарытм і інтэрпрэтуючы яго для розных візуальных крыніц, мы зможам нацэліць вучняў не толькі на эмацыйна-вобразнае ўспрыманне, але і на ўсебаковы аналіз прадстаўляемай выявы. Такая методыка дазволіць фарміраваць уменне «чытаць» візуальную крыніцу як адну з разнавіднасцяў гістарычнага тэксту і выкарыстоўваць як крыніцу гістарычных ведаў. Вучэбна-пазнавальная дзейнасць вучняў па аналізу візуальных гісторыка-мастацкіх крыніц будзе садзейнічаць фарміраванню ўменняў адрозніваць гістарычны факт ад гістарычнага міфа; лакалізаваць падзеі ў часе; інтэрпрэтаваць іх з пункту гледжання гісторыка ці мастака. Гэта будзе спрыяць развіццю гістарычнага мыслення вучняў, прывучаць іх ўспрымаць мастацкія творы ў кантэксце пэўнага часу, а таксама як гісторыка-культурную спадчыну.