Даследаванне “Механізмы ажыццяўлення правоў студэнтаў і выкладчыкаў падчас эпідэміі”

Гомельскім прадстаўніцтвам праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінкскі камітэт” у чэрвені гэтага года было праведзена даследаванне “Механізмы ажыццяўлення правоў студэнтаў і выкладчыкаў падчас эпідэміі”.

Апытана 120 студэнтаў і 36 выкладчыкаў. Мэтавая група невялікая, але адказы адлюстроўваюць рэальнае становішча. Высвятлялася, як успрымаюць студэнты і выкладчыкі Гомеля тыя меры, якія прымаюцца ў іх вну ў сувязі з эпідэміяй. Там самым аналізавалася, наколькі ўлічаны іх правы на атрыманне якаснай адукацыі і годныя ўмовы працы.

Апытанне рабілася на рускай мове.
Прапануем прэзентацыю даследавання і артыкул з высновамі экспертаў. 

Агульныя высновы 

1.  Было праведзена невялікае апытанне мэтавых груп рэспандэнтаў, але яго вынікі паказваюць рэальнае становішча.
2.  Аналізавалася толькі стаўленне выкладчыкаў і студэнтаў да захадаў, якія рабіліся ў вну ў сувязі з эпідэміалагічнай сітуацыяй, якая склалася, а таксама механізмы выканання іх правоў.
3.  У цэлым сітуацыя ўспрымаецца пазітыўна.
4.  Выкладчыкі і студэнты падтрымліваюць тыя захады, якія былі прыняты.
5.  Таксама ёсць згода ў тым, што найлепшым спосабам навучання з’яўляецца традыцыйны.
6.  Зафіксаваны высокі ўзровень даверу студэнтаў (упэўнены, што сэсія будзе праведзена (праводзіцца) з улікам той сітуацыі, якая склалася). На гэтае ж арыентаваны і выкладчыкі.
7.  Большасць студэнтаў лічыць, што пры прыняцці захадаў, якія звязаны з COVID 19, улічаны іх інтарэсы.
8.  Выкладчыкі настроеныя больш крытычна, чым студэнты (пытанне 3), паколькі менавіта ім прыйшлося ажыццяўляць пераход на дыстанцыйнае навучанне.

Можна параўнаць, як адказалі выкладчыкі і студэнты на аднолькавыя пытанні

 

Віктар Адзіночанка