Дайэн Равіч
Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT "Адукацыя для дэмакратыі". . Гэты артыкул – толькі першая частка цэлай серыі, падрыхтаванай Амерыканскай федэрацыяй настаўнікаў.
Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае.
Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве. Кожнае грамадства мае тую школьную сістэму, якая падыходзіць яго палітычнай сістэме. У аўтарытарнай сістэме школы вучаць паслушэнству і павазе да ўлады. У дэмакратычнай палітычнай сістэме школы вучаць дзяцей прымаць рашэнні, развівать лідэрства, талерантна ставіцца да розных поглядаў, супрацоўнічаць з іншымі, паважаць правы іншых: гэта некаторыя з набольш важных каштоўнасцей, адносін і паводзін, якія патрэбны ў дэмакратычным грамадстве.
Што такое Дэмакратыя?
Для таго, каб вучыць дэмакратычным каштоўнасцям і паводзінам, самі настаўнікі павінны спачатку ўсвядоміць значэнне дэмакратычнага грамадства. Як функцыянуе дэмакратычнае грамадства? Што такое дэмакратычнае грамадства?
Словам «дэмакратыя» артыкулююць рэжымы, якія не з'яўляюцца дэмакратычнымі ні ў якім сэнсе. Шмат урадаў называюць сябе «народнымі дэмакратыямі", нават калі ўся ўлада манапалізавана групай кіруючай эліты, якая кіруе год за годам без правядзення свабодных і адкрытых выбараў.
Што такое дэмакратыя?
Дэмакратыя з'яўляецца формай кіравання, ў якой грамадзяне прымаюць палітычныя рашэнні большасцю галасоў. Гэта называецца прамой дэмакратыяй, і можа быць скарыстана толькі ў параўнальна невялікай колькасці выпадкаў. Напрыклад, рэгіянальная суполка прафсаюза будзе дзейнічаць дэмакратычна, калі на сходзе выбары кіраўнікоў і іншыя рашэнні прымаюцца большасцю галасоў.
Але больш распаўсюджанай, чым прамая дэмакратыя, з'яўляецца прадстаўнічая дэмакратыя. Горад з насельніцтвам у 100 000 людзей або краіна, у якой жыве 50 мільёнаў людзей, не могуць збірацца адначасова, пагэтаму грамадзяне павінны абраць сваіх прадстаўнікоў для прыняцця палітычных рашэнняў. Калі прадстаўнічая дэмакратыя дзейнічае ў адпаведнасці з канстытуцыяй, якая абмяжоўвае ўладу ўрада і гарантуе асноўныя правы ўсім грамадзянам, гэтая форма кіравання з'яўляецца канстытуцыйнай дэмакратыяй. У такім грамадстве, прынцып большасці, і правы меншасці абаронены законам і праз пераўтварэнне закона ў сістэму.
Дэмакратычнае грамадства з'яўляецца ладам жыцця, які пранізвае ўсе грамадскія ўстановы, або тыя, якія з'яўляюцца часткай фармальнага ўрада. У дэмакратычным грамадстве ўрад – гэта ўсяго толькі адна са шматлікіх устаноў, што суіснуюць у плюралістычнай грамадскай структуры. У дэмакратычным грамадстве ўрад не трымае ў сваіх руках усю ўладу; на самой справе, улада ўрада выразна акрэслена і абмежавана законам. У дэмакратычным грамадстве правы асобы надзейна абгрунтаваны ў законе, у перакананнях людзей, і ў штодзённым жыцці людзей.
Вельмі важна памятаць, што дэмакратыя – гэта працэс, спосаб сумеснага жыцця і працы. Яна ўвесь час развіваецца, гэта значыць, яна не статычная з'ява. Яна патрабуе ад ўсіх грамадзян супрацоўніцтва, кампрамісу і талерантнасці. Усё гэта робіць яе працу не лёгкай, а цяжкай. Свабода азначае адказнасць, а не свабода ад адказнасці. Калі людзі самі кіруюць, яны робяць шмат памылак. Але дэмакратычны працэс гарантуе, што памылкі могуць быць выяўлены, што можна ўнесці адпаведныя змены, і што людзі вольныя абіраць новы ўрад. Ні дэмакратыя, ні любая іншая сістэма кіравання не можа стварыць выдатнае грамадства. Але абяцанне дэмакратыі ў тым, што «Мы Людзі" можам кіраваць самі і можам палепшыць наш ўзровень жыцця, супрацоўнічаючы адзін з адным ў межах закона і ўстаноў, які абараняюць культурную і палітычную свабоду.
Канстытуцыйная Дэмакратыя: Дэмакратычная Этыка
Дэмакратычныя грамадствы працуюць, маючы на ўвазе, што ніхто – ні ўрад, ні палітычныя ідэалогіі, ні група экспертаў – не мае манаполіі на праўду. Дэмакратычная філасофія прагматычная. Аргументаванасць тэорыі можна даказаць наступствамі ў рэальным жыцці. Рашэнні, якія былі правільнымі ўчора, могуць стаць няправільнымі сёння або заўтра. Тыя, хто жыве ў дэмакратычных грамадствах, вераць, што добра час ад часу змяняць лідэраў. Што карысна паказваць рознагалоссі ў грамадстве. Мы сумняваемся ў палітычных догмах. Нам падабаеца важдацца з ідэямі і партыямі, тэорыямі і метадамі. Калі яны працуюць, мы прадаўжаем важдацца. Калі яны церпяць няўдачу, мы адмаўляемся ад іх і ідзем далей.
У палітыцы істотная характарыстыка дэмакратычнага ўрада ў тым, што ўлада ўрада бярэ пачатак са згоды кіраўніка. Урад існуе, каб задавальняць патрабы людзей; а не людзі існуюць, каб служыць ураду. Людзі – грамадзяне ўрада, а не яго прадмет.
Адзін з найбольш важных момантаў, што грамадзяне даюць сваю згоду ўраду – гэта ўдзел ў выбарах. Дэмакратыя патрабуе сістэмы шматпартыйнасці, каб выбаршчыкі мелі выбар сярод кандыдатаў і палітычных праграм. Звычайна галасаванне праводзіцца шляхам тайнага галасавання, каб абараніць выбаршчыка ад прымусу з боку ўладнай групоўкі. Права голасу належыць усім грамадзянам, толькі з некаторымі нязначнымі выключэннямі, як, напрыклад, дзеці.
У канстытуцыйнай дэмакратыі грамадзяне падзяляюць прыхільніцтва да дэмакратычнай этыкі. Дэмакратычная этыка – гэта шэраг каштоўнасцей і адносін, якія неабходныя для самакіравання. Можа быць таксама патлумачана як пачуццё талерантнасці і супрацоўніцтва, прыстойных паводзін і сумленнай гульні. Гэта дух, які патрабуе сумленных выбараў, у якіх усе кандыдаты прытрымліваюцца аднолькавых правіл. Дэмакратычная этыка садзейнічае таму, каб кандыдаты спрачаліся і не згаджаліся ў духу ветласці. Калі выбары завершаны, прайграўшыя прымаюць рашэнне выбаршчыкаў. Калі прайграе кіруючая партыя, яна перадае паўнамоцтвы мірна. Няма значэння хто выйграе, абодва бакі згаджаюцца супрацоўнічаць, каб вырашаць агульныя праблемы грамадства. Прайграўшыя ведаюць, што яны не страцяць сваё жыццё або будуць кінутыя ў турму, яны ведаюць, што ў іх яшчэ будзе шанец паканкураваць на наступных выбарах. Няма здрады ў тым, калі ты не згаджаешся з урадам. Дэмакратычная этыка прызнае, што людзі могуць мець розныя погляды, і што карысна выказваць нязгоду адкрыта, каб разглядзець усе магчымыя кірункі дзеянняў, каб інфармаваць грамадства, спрыяць фармаванню грамадскай думкі.
Абмежаванні ўрада.
Усе канстытуцыйныя дэмакратыі падзяляюць адну важную характарыстыку: улада ўрада абмежавана, і людзі маюць правы, якія абвяшчае Канстытуцыя, і якія не можа забраць урад. У Злучаных Штатах Амерыкі, напрыклад, Канстытуцыя абвяшчае такія правы, як свабода веравызвання, свабода сходаў і права на справядлівы суд. Нацыянальнаму заканадаўству – Кангрэсу Злучаных Штатаў – забараняецца Канстытуцыяй выдаваць закон, які адмаўляе або паслабляе асноўныя свабоды грамадзян. Не ўрад надзяліў гэтымі асноўнымі правамі людзей; гэтыя правы належаць людзям і гарантаваны Канстытуцыяй.
Урад у канстытуцыйных дэмакратыях функцыянуе такім чынам, што ні адзін чалавек ці інстытут не можа сканцэнтраваць усю ўладу ў сваіх руках. Напрыклад, вельмі важна мець незалежнае правасуддзе, каб суддзі мелі паўнамоцтвы прадухіліць парушэнні правоў чалавека з боку выканаўчай і заканадаўчай улады. Адным з асноўных прынцыпаў Амерыканскай дэмакратычнай сістэмы з’яўляецца моцная падазронасць да сканцэнтраванай палітычнай улады; заснавальнікі Амерыканскага ўрада лічылі, што кожны, хто прыбярэ ў свае рукі занадта шмат улады, стане тыранам. Яны заснавалі такі ўрад, які будзе дастаткова моцным, каб кіраваць, але не настолькі моцным, каб узурпіраваць правы людзей. Заснавальнікі хацелі, каб розныя галіны ўрада “правяралі і ўраўнаважвалі” адна адну, і каб ні адна не магла сканцэнтраваць у сваіх руках занадта шмат улады.
Дэмакратыі могуць пацярпець паразу, калі ў руках урада будзе занадта шмат улады; але дэмакратыі могуць таксама разваліцца, калі ўрад не мае дастаткова ўлады, каб кіраваць. Дэмакратычны працэс ёсць формула справядлівасці, а не анархіі і бяздзейнасці. Лідэрства і прыняцце рашэнняў – неабходныя складнікі для поспеху дэмакратычнага ўрада. Кожны дэмакратычны парламент выконвае правілы парадку, што робіць магчымым абмяркоўваць справы грунтоўна, даводзіць дэбаты на канца, а затым галасаваць.
Дэмакратыя, Культура і Грамадства.
У дэмакратычным грамадстве дзяржава не кантралюе і не кіруе культурным жыццём. Культурная дзейнасць, у асноўным, арганізуецца прыватнымі асацыяцыямі. Кожны можа прыняць удзел у культурным жыцці, далучыўшыся да валанцёрскіх арганізацый, маладзёвых груповак ці суседніх груповак, да спартыўных каманд, гандлёвых саюзаў, рэлігійных асацыяцый і іншай дзейнасці, якую можна свабодна выбраць. Урад падтрымлівае культурную дзейнасць шляхам субсідзіравання музеяў і іншых важных культурных інстытутаў, але мастакі, акторы, танцоры, і музыканты не працуюць на ўрад.
У дэмакратычным грамадстве ўрад не цэнзуруе прэсу, урад не можа выбіраць ці змяшчаць галоўных рэдактараў газэт. Свабодная прэса забяспечвае карысную праверку ўлады ўрада. Журналісты і гісторыкі не павінны баяцца выказваць свой пункт гледжання. Калі ўрад валодае сродкамі масавай інфармацыі, незалежная думка друкарняў і выдавецтваў знаходзіцца ў небяспецы. Такім чынам, свабода СМІ, свабода слова і думкі вельмі істотныя не толькі таму, што свабода думкі і яе выяўленне ёсць добрая сама па сабе, але таму што такія свабоды прапаноўваюць лепшыя сродкі для дэталёвага разгляду дзеянняў урада, для інфармавання грамадства, і для таго, каб змяніць дрэнную палітыку праз грамадскае абмеркаванне.
У дэмакратычным грамадстве газеты, часопісы, кнігавыданне і радыёстанцыі з’яўляюцца незалежнымі; яны не кантралююцца ўрадам. У Злучаных Штатах тэлебачанне знаходзіцца ў прыватным уладанні. У тых выпадках, калі ўрад усё ж такі валодае дзяржаўным тэлебачаннем (як, напрыклад, Бі-Бі-Сі ў Вялікабрытаніі), урадавае тэлебачанне захоўвае нейтралітэт ва ўнутранай палітыцы. Яно не прымае нічый бок. Яно не з’яўляецца голасам кіруючай партыі.
Яшчэ адзін элемент культуры дэмакратычнага грамадства – гэта рэлігійнае жыццё. Пры дэмакратыі людзі могуць выбіраць веравызванне без якога-небудзь умешвання з боку дзяржавы. Царква і рэлігійныя групоўкі поўнасцю незалежныя ад урада. У Злучаных Штатах Канстытуцыя папярэджвае ўсталяванне адной рэлігіі ў дзяржаве, таму ўсе рэлігійныя суполкі свабодныя ад любога прымусу з боку ўрада. Розныя цэрквы, сінагогі і іншыя храмы свабодна суіснуюць.
Адукацыя – істотны кампанент ў культурным жыцці ўсіх грамадстваў. Магчымасць для адукацыі ў дэмакратычным грамадстве павінна быць аднолькавай для ўсіх. У дэмакратычным грамадстве суіснуюць усе віды школ. Некаторыя з’яўляюца агульнаадукацыйнымі школамі, арганізаванымі ўрадам, некаторыя – рэлігійныя школы, арганізаваныя царквой, а некаторыя – незалежныя школы, арганізаваныя грамадзянамі, якія не жадаюць, каб іх дзеці наведвалі агульнаадукацыйную ці рэлігійную школу. Такая разнастайнасць кантролю вельмі добрая для культурнага здароўя дэмакратычнага грамадства.
У дэмакратычным грамадстве школы не з’яўляюцца палітычным інструментам урада. Чакаецца, што яны будуць вучыць дзяцей таму, як працуе дэмакратыя і як стаць актыўнымі грамадзянінамі, але яны не распавядаюць ім як галасаваць ці якія думкі палітычна правільныя. Чакаецца, што яны вучаць дзяцей таму, як задаваць пытанні, як думаць, як рознабакова разглядаць пытанне, і як прыйсці да ўласных высноваў.
Дэмакратыя і Закон
Яшчэ адзін важны аспект дэмакратычнага грамадства – гэта закон. Законы пішуцца выбранымі заканадаўчымі органамі. Закон – гэта сродак, пры дапамозе якога кіруецца дэмакратычнае грамадства. У дэмакратычным грамадстве лічыцца, што закон ставіцца да кожнага грамадзяніна аднолькава, незалежна ад расы, веравызнання, продкаў ці палітычнай думкі. Тут не павінна быць ніякіх прывілей для выбраных чыноўнікаў, багатых, ці каго-небудзь яшчэ. Таму што дэмакратыя – гэта ў большай ступені працэс, чым канчатковы прадукт, дэмакратычныя грамадствы пастаянна відазмяняюць закон, каб выправіць несправядлівасць і гарантаваць роўныя адносіны да кожнага чалавека.
Закон гарантуе грамадзянскія правы і палітычныя свабоды. Ён ахоўвае грамадзян ад арышту і пераследу без слуханняў і без адваката, ён ахоўвае грамадзян ад прымусу даваць паказання супраць каго-небудзь. Ён забараняе бессэнсоўны пошук і захоп сілай. Правы грамадзяніна дэталёва вызначаны законам, паліцыя і ўрадавыя служачыя таксама падпарадкоўваюцца закону, як і кожны іншы.
Законы дыктуюць манеру паводзін, і іх можна змяніць. Калі некаторыя людзі лічаць, што закон няправільны, грамадзяне могуць падаць ў суд для яго адмены, або яны могуць паспрабаваць пераўпэўніць сваіх прадстаўнікоў у Кангрэсе змяніць закон.
Эканоміка ў свабодным грамадстве.
У дэмакратычным грамадстве ўлада ўрада абмежавана не толькі ў палітычных справах, але таксама і ў эканамічным жыцці.
Давайце абмяркуем некаторыя аспекты свабоднай рыначнай эканомікі. Эканоміка Злучаных Штатаў не з’яўляецца чыстай свабоднарыначнай сістэмай. Яна ўключае ў сябе ўдзел урада і прыватныя рынкі.
Урад забяспечвае паслугі; ён не валодае прамысловасцю, фермамі, ці бізнесам. Большая частка эканомікі Злучаных Штатаў у прыватнай уласнасці. Большасць крамаў, рэстаранаў і невялікіх фірм належаць прыватнікам. Большасць буйных прадпрыемстваў і аб’ктаў прамысловасці належаць карпарацыям, якія, у сваю чаргу, належаць многім тысячам і мільёнам акцыянераў.
Згодна прынцыпам прапановы і попыту прадпрыемствы альбо працвітаюць, альбо становяцца банкрутамі. І ўсё па прычыне таго, ці прапаноўваюць яны паслугу ці прадукт, які хоча спажывец. Калі рэстаран праноўвае дрэнную ежу, то людзі пойдуць у іншае месца, і рэстаран абанкруціцца. Добрыя прадпрыемствы будуць працвітаць, а дрэнныя – наадварот. Сярэдні амерыканскі спажывец мае вялікі выбар розных тавараў і паслуг, якія ён можа сабе дазволіць.
Умяшальніцтва ўрада дапамагае відазмяняць рыначную сістэму шматлікімі спосабамі. Федэральны ўрад гарантуе страхаванне па беспрацоўю для тых працаўнікоў, якія страцілі працу; тэхнічную дапамогу прадпрыемствам, якім неабходна дапамога; пазыкі невялікім прадпрыемствам; рэзервовыя фонды для фермераў, якія страцілі свой ураджай з-за дрэннага надвор’я; страхаванне для банкаўскіх дэпазітаў; сацыяльныя выплаты і медыцынскае страхаванне для людзей састарэлага ўзросту; фінансавую падтрымку бедным. Урад выкарыстоўвае палітыку зніжэння падаткаў, каб падтрымаць эканамічнае развіццё ці бюджэтнае жыллёвае будаўніцтва, ці іншыя каштоўныя сацыяльныя задачы.
Федаральны ўрад нясе адказнасць за захаванне эканомікі стабільнай і здаровай, а таксама за гарантыю прыстойнага ўзроўня жыцця людзей. Ён робіць гэта праз падаткавую палітыку, бюджэтную палітыку і праз рэгуляванне ставак па крэдыту. Гэта называецца макраэканамічнай палітыкай. Шляхам рэгулявання падаткаў, працэнтных ставак і выдаткаў, федэральны ўрад можа змяніць інфляцыю, узровень беспрацоўя і выдаткі спажыўцоў.
Дзяржаўныя і мясцовыя ўрады нясуць адказнасць за паліцыю, пажарную службу, дарогі, масты, школы, санітарыю і іншыя прамыя паслугі.
Для працоўных прафсаюзны рух заўсёды быў крыніцай сілы ў Амерыканскай эканамічнай сістэме. Без прафсаюза працоўныя могуць быць нанятыя на работу і звольнены тады, калі ўладальнік пажадае. Прафсаюз дамаўляецца з наймальнікамі ад імя працаўнікоў наконт заработнай платы, умоў працы і ўдзелу ў працоўным працэсе. Прафсаюзы абараняюць сваіх членаў ад самавольнага звальнення з боку ўладальніка. Прафсаюзы з’яўляюцца свабоднымі і незалежнымі ад урада. Гэта валанцёрскія асацыяцыі працоўных, якія, праз дэмакратычныя сродкі, вызначаюць палітыку і накірункі дзейнасці прафсаюза. Яны не праяўляюць лаяльнасць ні да наймальнікаў, ні да ўрада.
На амерыканскім прыкладзе гэта спалучэнне стрымак і супрацьвагаў добра спрацавала. Матыў атрымання прыбытку стымулюе ўладальнікаў і акцыянераў вырабляць тое, што хочуць спажыўцы, урад рэгулюе эканамічныя ўмовы, каб папярэдзіць надзвычайныя ваганні, а прафсаюзы абараняюць правы працоўных.
Як вывучаць Дэмакратыю
Тут прыведзены некаторыя з прынцыпаў і метадаў, якія з’яўляюцца характарыстыкай жыцця ў дэмакратычным грамадстве на сённяшні дзень. Як могуць выкладчыкі навучаць дэмакратыі ў школах? І як могуць вучні прымяняць на практыцы дэмакратычныя прынцыпы, якія падрыхтуюць іх да актыўнага ўдзелу ў дэмакратычным грамадстве?
Першы і самы важны ўрок па асновам грамадзянскасці для ўсіх вучнях заключаецца ў тым, каб вывучыць свой урад. Яны павінны разумець як урад функцыянуе. Ім неабходна ведаць як выбіраюцца лідэры, фарміруецца палітыка, і як грамадзяне могуць уплываць на нацыянальны і мясцовы ўрады. Яны павінны быць праінфармаваны наконт палітычнай сітуацыі і мець магчымасць абмяркоўваць тое, што адбываецца, і выказваць сваю думку. Калі вы чакаеце, што яны будуць выконваць ролю грамадзяніна ўсур’ёз, то вы павінны даць ім магчымасць даведацца, якія іх правы і абавязкі. Вы павінны паказаць вашым вучням, як яны, у якасці грамадзян, могуць уносіць змены ў будаўнітва дэмакратыі і гарантаваць яе працяг.
Адным з вельмі карысных спосабаў, як даць веды вучням аб урадзе, з’яўляецца запрашэнне мясцовых і дзяржаўных чыноўнікаў на заняткі ў школу і іх адказы на пытанні вучняў. Такія інтэрв’ю даюць вучням паняцце аб тым, як сапраўды працуе ўрад, і як прымаюцца рашэнні. Члены парламента і кандыдаты, якія кіруюць кабінетам, павінны запрашацца на сустрэчы з вучнямі і прадстаўляць свае погляды. Гэта дапамагае вучням даведацца пра палітыку дэмакратычных выбараў.
Дзейнасць у школе павінна быць спланавана такім чынам, каб вучні напрамую атрымоўвалі вопыт пра тактыку ўзаемных саступак дэмакратычнага працэса. Адным з найбольш эфектыўных сродкаў вывучэння дэмакратычнага працэсу з’яўляецца стварэнне вучнёўскай Рады. Звычайна вучнёўская Рада складаецца з аднага прадстаўніка ад кожнага класа. У дадатак кожны клас павінен выбіраць прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, якія таксама прымаюць удзел у вучнёўскай Радзе, якая сустракаецца рэгулярна, мажліва кожны тыдзень. Члены праўлення павінны выбірацца ўсімі вучнямі. Прыкладна адзін раз у месяц вучнёўская Рада павінна даваць справаздачу школьнай Радзе, даваць ёй інфармацыю аб тым, што вучнёўская Рада робіць і адстойваць свае погляды. Вучнёўская Рада павінна несці адказнасць за дзейнасць вучняў. Звычайна яна не мае паўнамоцтваў вырашаць пытанні наконт вучэбнага плана. Але яго прадстаўнікі павінны рэгулярна сустракацца з адміністрацыяй школы, каб абмеркаваць пытанні і праблемы, якія тычацца вучняў.
Удзел у вучнёўскім самакіраванні вельмі важны як трэніровачная аснова для дэмакратычнага працэса. Гэта дапамагае развіваць лідэраў сярод вучняў. Гэта вучыць лідэраў прыслуховацца да розных думак. Гэта вучыць іх важнасці мець аб’ктыўныя правілы і захоўваць запісы сваіх абмеркаванняў. Гэта вучыць іх перамагаць не будучы саманадзейнымі, не паводзіць сябе як дыктатары, і атрымоўваць паразу, не баючыся, што яны будуць знішчаны ці разбіты. Гэта вучыць іх быць адчувальнымі да патрэб іншых. Гэта вучыць іх як працаваць з іншымі для дасягнення мэтаў. Праз гэту мадэль яны вучацца кампрамісу, супрацоўніцтву і талерантнасці, кожны з якіх важны для поспеху дэмакратыі ў палітычным жыцці.
Яшчэ адзін спосаб выкладання дэмакратыі вучням – праз пазашкольную дзейнасць, якая аргазоўваецца вакол інтарэсаў вучня. Ці збіраюцца клубы, каманды, маладзёвыя групоўкі ў час школы, ці пасля, яны павінны праводзіцца вучнямі з усёй адказнасцю, павінны выбіраць сваіх лідэраў і прымаць важныя рашэнні. Напрыклад, вучням неабходна выбраць сваіх лідэраў і выдаваць вучнёўскую газету, вучнёўскі штогоднік, мець тэатральны гурток, скауцкі гурток для хлопчыкаў і дзяўчынак, фотагурток, камп’ютэрны клуб або іншыя клубы, якія падтрымліваюць інтарэсы вучняў. Настаўнікі павінны быць задзейнічаны ў якасці дарадчыкаў, павінны дапамагаць, а не кантраляваць.
Вывучаць дэмакратычныя метады можна таксама шляхам стварэння мадэлі дэмакратычнага працэса ў дзеянні. Напрыклад, вучні многіх школ з усёй краіны могуць прымаць удзел у мадэлі Аб’яднаных Нацый, абмяркоўваць пытанні, якія паўстаюць перад гэтым органам. Вучні ў любым горадзе ці рэгіёне могуць удзельнічаць у мадэлі парламента, абмяркоўваючы палітычныя пытанні. Кожны дэмакратычны ўрадавы інстытут можа быць узноўлены ў школе, у які будуць выбірацца вучні на прадстаўнічых выбарах. Гэта дасць вучням веды аб тым, як гэтыя інстытуты працуюць і як удзельнічаць у іх. Пытанні, якія абмяркоўваюцца і па якім выносяцца рашэнні ў ілжэ-парламенце, павінны быць рэальнымі і вельмі важнымі. Яны павінны сапраўды стаяць перад урадам. Такім чынам вучні дазнаюцца пра розныя думкі, якія фарміруюць палітычнае жыццё.
На сваіх занятках вучні павінны рэгулярна ўдзельнічаць у выбарах, для таго каб вырашаць большасць звычайных пытанняў класа, такіх як, напрыклад, ці паедзе клас на экскурсію, ці як адсвяткаваць свята. Яны павінны выбіраць лідэраў для пэўных відаў дзейнасці. Вучні павінны ведаць, што іх пункт гледжання мае значэнне. Яны павінны вучыцца думаць пра альтэрнатыўныя шляхі дзеяння. Тыя, у каго розныя погляды на пытанне, павінны іх выкласці, а клас павінен прагаласаваць. Настаўнікі ў сваю чаргу павінны прыняць рашэнне класа.
Настаўнікі могуць падтрымліваць дэмакратычныя паводзіны пры дапамозе сваіх метадаў выкладання. Пяць гадоў таму назад я наведала школы і універсітэты ва Усходняй Еўропе і размаўляла пра амерыканскую адукацыю. Я была здзіўлена тым, што вучні неахвотна задавалі пытанні; яны думалі, што гэта няправільна; іх вучылі слухаць, а не задаваць пытанні.
Вучні павінны вучыцца таму, што задаваць пытанні – гэта добра. Гэта цудоўны спосаб атрымаць інфармацыю ці высвятліць непаразуменне. Настаўнікі павінны падтрымаць вучняў у іх жаданні задаваць пытанні. Настаўнікі ніколі не павінны быць аўтарытарнымі ці дагматычнымі. Зразумелая справа, што настаўнікам трэба камбінаваць свае ўрокі с пытаннямі да вучняў: “Як ты лічыш?”, “Чаму так здарылася?”, “Што гэта азначае?”, “Хто-небудзь мае іншае тлумачэнне?”, “Ці ёсць яшчэ пункт гледжання, які мы павінны абмеркаваць?”. У адукацыі задаванне пытанняў – гэта пачатак мудрасці.
Настаўнікі павінны вучыць сваіх вучняў таму, што падручнікі ненадзейныя, што эксперты могуць мець розныя меркаванні, што вядучыя гісторыкі, навукоўцы і літаратурныя крытыкі пастаянна спрачаюцца над тлумачэннямі і значэннямі. Адзнака добрага выкладання – здольнасць настаўніка ўцягнуць вучняў у абмеркаванні, прымусіць іх думаць. Вучням не трэба баяцца задаваць пытанні і выказваць свае думкі. Іх павінны падштурхоўваць да гэтага. У класных абмеркаваннях вучні вучацца арганізоўваць свае думкі, паважаць іншыя пункты гледжання і ўзважваць доказы. Але ў той жа час як вучні вучацца пераканаўча адстойваць свае погляды, яны павінны таксама вучыцца слухаць, быць аб’ектыўнымі і вучыцца ў іншых.
Яшчэ адна карысная педагагічная тэхніка навучання дэмакратычным паводзінам і навыкам – праводзіць дэбаты на ўроках. Вучні павінны дыскутаваць па надзённай тэме, якая з’яўляецца важнай у нацыянальным ці мясцовым маштабе. Пры дапамозе дэбатаў вучні вучацца цікавіцца грамадскімі справамі, выражаць свае думкі, па-сяброўску паціскаць рукі, калі дэбаты закончыліся.
Яшчэ адзін спосаб навучаць дэмакратыі – арганізаваць курс гісторыка-сацыяльных заняткаў вакол тэмы ўсталявання дэмакратычных ідэй у заходнім свеце. Вучні павінны даследаваць развіццё паняццяў, такіх як абмежаванне ўлады, індывідуальныя правы, свабода, роўнасць і сравядлівасць. Гэтыя ідэі неабходна вывучаць праз такія падзеі, як Англійская Магна Карта і агульны закон, эпоха Асветніцтва, амерыканская і французская рэвалюцыя, адмена рабства, з’яўленне агульнага выбарчага права, эвалюцыя дэмакратычных урадаў у апошнім стагоддзі.
Але таксама важна для вучняў мець веды пра ганенні дэмакратыі і свабоды на працягу ўсёй гісторыі іх краіны. Яны павінны разумець умовы, якія разбурылі надзеі дэмакратыі ў мінулым. Вучням неабходна ведаць, што нягледзячы на неаднаразовыя спробы разбурыць дэмакратычны і нацыянальны дух, патрыёты працягвалі змагацца за незалежнасць і дэмакратыю. Вучням патрэбна таксама разумець, як прыходзяць да ўлады таталітарныя ўрады. Яны павінны ведаць, што адсутнасць дэмакратыі азначала і ўсё яшчэ можа азначаць, што здараецца, калі палітычная ці эканамічная ўлада сканцэнтравана ў руках некалькіх чалавек.