Інфарматыка

«Стварэнне сайта “Дзень беларускага пісьменства”»

Даследчую працу вучня Уладзіслава Лаўцэвіча на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» даслала навуковы кіраўнік, Лідзія Раманчук, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія».
Пазакласная работа па прадмеце «інфарматыка» патрэбна не толькі дзецям, але і настаўніку. Навучальных гадзін на інфарматыку адводзіцца мала, а праграма становіцца ўсё больш насычанай, бо інфарматыка – гэта навука, якая хутка развіваецца.

Што такое – Інтэрнэт?

Ігар Сасімовіч

Прайшлі заняткі ў 10-ых класах па тэме «Камп’ютарныя камунікацыі і Інтэрнэт». У нашай школе на ўроку інфарматыкі пытанне «Які сэнс мае паняцце ‘Інтэрнэт’?» было зададзена больш чым шасці дзясяткам вучняў.
Мяне вельмі здзівіла, што больш-менш блізкі да чаканага мною адказ змаглі даць толькі некалькі вучняў (не больш за пяць). Насцярожвае і тое, што нават тыя юнакі і дзяўчаты, якія вывучаюць англійскую мову, не змаглі прааналізаваць паходжанне назвы «InterNet».

«Прыгоды Супер-Піфа»: Онлайн-бяспека для імбрыкаў

superpeif.com
Знаёмцеся з сям’ёй Каліноўскіх – звычайнай сям’ёй, якая жыве недзе ў Цэнтральнай Еўропе. Як і многія з нас, старэйшыя і малодшыя Каліноўскія процьму часу праводзяць у інтэрнэце – размаўляюць ў сацыяльных сетках, гуляюць у онлайн-гульні, пампуюць музыку, глядзяць спартыўныя трансляцыі, робяць онлайн-пакупкі, знаёмяцца на сайтах знаёмстваў.
Сямейны комікс-серыял «Прыгоды Супер-Піфа» раскажа пра тое, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце.

Распрацоўка тэмы «Камп'ютэрныя прэзентацыі"


Сучасныя вучні маюць шмат магчымастей для набыцця разнастойных ведаў, але часта задаюць пытанне «а навошта?», не разумеюць, чаму яны павінны вывучаць менавіта ГЭТА, і менавіта такім чынам. Адсюль узнікаюць непаразуменні, канфлікты, стрэсавыя сітуацыі як для вучняў, так і для выкладчыкаў. Але ёсць пэўныя аб'ектыўныя фактары, карыстаючыся якімі можна зрабіць вучэбны працэс не руцінаю, а творчасцю. Гэта фактары, якія ўлічваюць і асабовыя здольнасьці кожнага, і псіхалагічныя асаблівасці, і патрэбы, і г. д.


Улічыць гэтыя фактары праз выкарыстанне элементаў модульнай, інтегральнай і лічбава-арыентаванай тэхналогій на ўроках інфарматыкі прапануе настаўніца мінскай школы №17 Людміла Марціна


Спампаваць распрацоўку тэмы «Камп’ютэрныя прэзентацыі» (7 клас) (doc, 59 КБ)




«Займальная інфарматыка»


Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, крыжаванак, рэбусаў, прэзентацый, складзены настаўніцай Глыбоцкай школы №3 Лідзіяй Раманчук, сабраных у адно выданне.

Гэты матэрыял дапаможа настаўнікам у арганізацыі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, а вучням – у развіцці логікі, уяўлення, творчасці.


Спампаваць матэрыял (doc, 1,5 МБ)

Прэзентацыя «Гульня па інфарматыцы «Шчаслівы выпадак» (ppt, 250 КБ)

Крытычнае ацэньванне сайтаў малодшымі і сярэднімі школьнікамі


Раней на nastaunik.eu мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў украінскай кнігі Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаны саманавучанню настаўнікаў пры ацэнцы інтэрнэт-рэсурсаў. Зараз прапануем вам распрацоўкі практыкаванняў па навучанні крытычнаму ацэньванню вэб-старонак для вучняў малодшай і сярэдняй школы з гэтай жа кнігі.

Спампаваць пераклад(pdf, 132 КБ)

Старонкі