Сіўчыкаў: кнігі – дзецям!
Рэцэнзія Анатоля Трафімчыка на выданні «ІП Уладзімір Сіўчыкаў»: Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту; Залатая яблынька. Казкі, легенды, паданні. Хрэстаматыя дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Рэцэнзія Анатоля Трафімчыка на выданні «ІП Уладзімір Сіўчыкаў»: Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту; Залатая яблынька. Казкі, легенды, паданні. Хрэстаматыя дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Музыка – Леанід Бэкман. Словы – Раіса Кудашава. Пераклад – Янка Купала. Апрацоўка – Генадзь Будкоўскі.
Новая кніга адрасуецца бацькам, выхавальнікам, удзельнікам дзіцячых тэатральных гурткоў. Першая частка задумвалася як сцэнар мультфільма. Другая – п’есы паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак.
Развівальны мультфільм-лічылка дапаможа дзецям запомніць лічбы, іх колькасць і значэнне. Другая частка роліка паспрыяе замацаванню.
Ранняе (у два гады і нават раней) навучанне чытанню пры дапамозе адмысловага набору картак – бадай, найбольш распаўсюджанае прымяненне методык Глена Дамана.
На сайце aljaksandra.com выкладзены дзіцячыя песні гурта «Агатка», прысвечаныя жывёлам, раслінам, насякомым і птушкам. Разам са звыклымі інструментамі выканаўцы выкарыстоўваюць цацкі, званочкі ды бразготкі.
Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту / уклад. Р. І. Шастак. Мастак А. А. Карповіч. – Мн. : «Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў», 2013. – 304 с.: іл.
У гэтай чытанцы сабраныя песенькі і пацешкі, прыгаворкі і загадкі, прыказкі і прымаўкі, лічылкі і гульні, беларускія і рускія народныя казкі, а таксама лепшыя творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў.
Першая беларуская азбука для платформы IOS. Створанае пры ўжыванні прафесійнай інтэрактыўнай анімацыі дастасаванне мае некалькі персанажаў на выбар. Адмыслова для іх буквар быў агучаны прафесійнымі акцёрамі – Ганнай Хітрык і Паўлам Харланчуком, якія прачыталі літары беларускага алфавіту а таксама простыя вершы, якія дапамогуць запамінанню.
Марыя Верціхоўская. Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік. Мінск: Пачатковая школа, 2009.
Гэты дапаможнік стане сапраўдным сябрам для вучняў пры вывучэнні беларускай мовы, патлумачыць незразумелыя словы i нават праілюструе ix прыкладамі выкарыстання ў творах беларускіх аўтараў.
Новы год у садку – сцэнар для ясельнай групы. Калядкі маляткам – кароткі сцэнар для першага класа. Школьныя калядкі – сцэнар для другога класа. Школьныя калядкі – сцэнар для трэцяга класа.