Дашкольнаму педагогу
Дзіцячы часопіс Жэўжык выходзіць у сеціва.
У гэтым забаўляльным выданні вы зможаце знайсці разнастайныя займальныя заданні (галаваломкі, лабірынты, рэбусы і г.д.), файныя коміксы, арыгінальныя майстар-класы. У свет ужо выйшла 3 тэматычныя нумары "Жэўжыка" ("Вясна і птушкі", "Вялікдзень", "Дрэвы"). Іх усе можна спампаваць.
Нататкі таткі. Песні і мінусоўкі для дзяцей на вершы Андрэя Хадановіча
Дзеці з тэатральнага гуртка "Гульня ў тэатр"запісалі дыск дзіцячых песен на вершы Андрэя Хадановіча. Музыку напісала Ганна Бабік, аранжыроўку зрабіў Павал Васькоўскі. Гэты дыск мае як запіс песен, так і фанаграмы.
Выйшла кніжка вершаў Уладзіміра Сіўчыкава для маленькіх
У выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніжка вершаў для маленькіх "Багоўка". Аўтар - дзіцячы пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў з задавальненнем адгукнецца на запрашэнне ў школу і правядзе прэзентацыю для дзетак. Звяртайцеся: siuchykau@gmail.com .
Да ўвагі настаўнікаў пачатковых класаў і беларускай мовы! Кніга Алены Церашковай "Чароўныя пацеркі" даступная тут
Калядны падарунак ад "Мова Нанова" для настаўнікаў, бацькоў і ўсіх, хто цікавіцца беларускамоўнай адукацыяй для дзяцей: кніга Алены Церашковай «Чароўныя пацеркі» пад рэдакцыяй Алесі Літвіноўскай.
Медыя ў дапамогу настаўніку
Нагадваем настаўнікам пра існаванне цудоўнага праекта «Народныя казкі для дзетак» — ініцыятыва ЮНІСЕФ у Беларусі.
Дашкольная адукацыя ў статыстыцы і інфаграфіцы
На сайце Міністэрства адукацыі з'явіліся статыстычныя звесткі ў выглядзе інфаграфікі, якія тычацца дашкольнай адукацыі ў Беларусі. Праўда, працэнт выхаванцаў, якія навучаюцца на роднай мове, не адлюстраваны.
«Свінка Пэпа»: новыя серыі!
Спроба павесіць фотаздымак можа скончыцца рамонтам усяго дома. Пэпа і яе сям'я выбраліся на мора. Сорак шэсць серый ужо даступныя да прагляду.
Навагодняя песня
Словы Сержука Сокалава-Воюша, музыка Таццяны Грыневіч. Выконвае Адась Матафонаў. Дзе пушчы і балоты, між елак і бяроз, на іртах па сумётах шыбуе Дзед Мароз...
Серыя чытанак-маляванак (гартаць, спампаваць тэатр ценяў)
Адзінаццаць кніг выдавецтва «Аверсэв» дапамогуць дашкольнікам і малодшым школьнікам пазнаёміцца з найцікавейшымі літаратурнымі творамі, а таксама стварыць свой каляровы свет.



