«Всеобуч»
Можа, гэта зусім не задача настаўніка – «всеобуч»? Зазірнем у «Палажэнне аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі». І што ж мы бачым у Раздзеле 1 п. 5: «Улік дзяцей ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы праз аддзелы (кіравання) адукацыі». Настаўнікі ні пры чым!




- Навінка байнэту – «Блог настаўнікаў Беларусі»;
Круглы стол «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця» адбыўся 10 сакавіка 2012 г. і сабраў вакол сябе як даследнікаў педагагічнай думкі, так і практыкаў сучаснага адукацыйнага працэсу: настаўнікаў і рэпетытараў, нефармальных адукатараў і супрацоўнікаў навукова-метадычных устаноў, дасведчаных экспертаў і пачаткоўцаў. Мэтай сустрэчы сталася гутарка «не пра хібы, а пра магчымасці» – пра тое, якія шляхі і крокі даюць плён у пераадоленні праблемаў нашай адукацыі ў цяперашніх умовах.
Гэты нумар — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.
Тэма гэтага нумару была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?
Вядома, працы настаўніка («педагагічнага работніка», паводле азначэння новага Кодэкса аб адукацыі) не пазайздросціш.
Склад.: А.І. Калістратава, А.У. Радзевіч; ДУА «Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі».