Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.08.2007

“Традыцыі ліцэю не дазваляюць вучню стаць дрэннай асобай”

У інтэрв'ю Радыё Свабода дырэктар гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Уладзімір Колас распавёў пра гісторыю і цяперашняе жыццё ліцэю.

>>>

21.08.2007

Семінар па дыстанцыйным навучанні
27–28 жніўня (15:00 – 18:00) у Інтэрнэт-цэнтры Рэспубліканскай
навукова-тэхнічнай бібліятэкі (прасп. Пераможцаў, 7–506, Мінск) адбудзецца семінар «Дыстанцыйнае навучанне: распрацоўка онлайн-курсаў у Moodle».

>>>

20.08.2007

Адукацыйны семінар, прысвечаны Еўрасаюзу
6–8 верасня 2007 г. грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» праводзіць трохдзённы адукацыйны семінар «Еўрапейскі Саюз: гісторыя, каштоўнасці, механізмы, далягляды развіцця».

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца настаўнікі дысцыплін гуманітарнага цыклу сярэдніх вучэбных устаноў г. Мінска.

>>>

17.08.2007


Што год наступны нам рыхтуе?
Да пачатку новага навучальнага года засталося 2 тыдні. Якія змены нас чакаюць? Што прынясе гэты год у школы? Nastaunik.info інфармуе, аналізуе і робіць свае прагнозы. >>>
Скароціцца колькасць беларускіх школ, а папулярнасць беларускай мовы сярод вучняў будзе расці.
Кітайскаая мова будзе выкладацца ў школах усіх абласцей Беларусі.
З'явяцца новыя падручнікі добрыя... і розныя: арыгінальны падручнік-трансформер распрацаваны па загадзе прэзідэнта.
За ЦТ давядзецца плаціць.
Узмоцніцца ідэалагічны ціск.
Будуць пашырацца альтэрнатыўныя крыніцы адукацыі.
Беларускі настаўнік значна памаладзее.
>>>

17.08.2007

Сцэнар навагодняй імпрэзы для 3–4 класаў
Дасланы Сяргеем Сівым.



Спампаваць сцэнар

17.08.2007

Сцэнар «Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!»
Сцэнар экскурсіі па мясцінах Дуніна-Марцінкевіча на Пяршайшчыне. Складзены ў школе вёскі Пяршай Валожынскага раёна. Дасланы Сяргеем Сівым.



Спампаваць сцэнар

17.08.2007


Сцэнар экскурсіі па мясцінах Дуніна-Марцінкевіча на Пяршайшчыне. Складзены ў школе вёскі Пяршаі Валожынскага раёна. Дасланы Сяргеем Сівым.


Спампаваць сцэнар



17.08.2007

Для каго працуе сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь?
Сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь мае 2 версіі: рускамоўную і англамоўную. Версіі на дзяржаўнай беларускай мове пакуль няма. У раздзеле для карыстальнікаў на старонцы «География посещений» можна пацікавіцца, каму найбольш патрэбная нашая адукацыйная інфармацыя. У лідэрах наведвальнікаў Злучаныя Штаты Амерыкі – 60 254 наведвальнікаў.

16.08.2007

Запрашаем на сустрэчу 'Бацькі і дзеці'
Паважаныя калегі і сябры!
Вашае жыццё звязанае з выхаваннем і развіцьцём дзіцяці?
Вы хочаце болей пра гэта даведацца, альбо падзяліцца сваім досведам, альбо знайсці аднадумцаў?
Мы запрашаем вас на сустрэчу 'Бацькі і дзеці'.
Мы – гэта Рэсурсная праграма навучальных гурткоў. А сустрэча наша будзе прысвечаная таму, як праз навучальны гурток для дарослых можна распавесці і даведацца нешта новае пра выхаванне дзяцей, пра развіццё дзіцяці, пра зносіны паміж бацькамі і дзецьмі і шмат пра што іншае.
У праграме нашай сустрэчы:
-майстар-класы, ў якіх лідэры, якія праводзілі навучальныя гурткі па адпаведных тэмах, падзеляцца сваім досведам, уражаннямі і вынікамі працы.
-прадстаўленне новых тэмаў гурткоў, якія плануюцца.
-абмеркаванне магчымасці і перспектываў працы навучальных гурткоў з тэмаю 'Бацькі і дзеці'.
Сустрэча адбудзецца 30 жніўня а 18.00
Калі вы маеце жаданне ўзяць у ёй удзел – паведамце нам праз тэл. (8–029) 645–06–12, 388–25–64 або праз e -mail: hurtki.team@gmail.com. Падрабязную інфармацыю пра навучальныя гурткі для дарослых вы можаце знайсці на сайце http://www.adukatar.net/
 Каманда Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў

Старонкі