Архіў навін
На партале Adu.by з'явіліся тэксты да аўдыёзапісаў да падручніка «Английский язык. 9 класс» (I, II раздзелы) аўтараў Л.М. Лапіцкай і інш.
Спампаваць тут
Якія існуюць прававыя нормы, якія законы рэгулююць час працы і адпачынку педагагічных работнікаў? Ці існуюць межы аплочваемай работы настаўніка? Ці законна прымушаць настаўніка на працягу працоўнага дня выконваць працу, якія не пазначана ў яго кантракце і не прадугледжаная заканадаўчымі актамі? У якіх выпадках ведамасныя інструкцыі і калектыўныя дамовы не з'яўляюцца абавязковымі для выканання? Што рабіць, калі парушаюцца правы настаўніка?..
Агляд адукацыйных навін
- «Мастацтва на валізках» – музейны праект для вучняў школ >>>
- Украінцы прымусілі міністра адукацыі Маскевіча размаўляць па-беларуску >>>
- Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Мінску будзе бясплатна вучыць школьнікаў рускай мове >>>
- На тэрыторыі школы ў Пінску адбыўся выкід хлору >>>
- Адзін супрацоўнік банку зарабляе як два з паловай настаўнікі >>>
- Міністэрствы адукацыі Беларусі і Ўкраіны актывізуюць супрацоўніцтва >>>
- Піянеры будуць збіраць макулатуру на кнігу пра піянерскую арганізацыю >>>
Традыцыйны Талькаўскі фестываль сёлета адбудзецца 2 кастрычніка у вёсцы Талька Пухавіцкага раёна.
Збор у 12 гадзін ля клуба.
Запрашаем бардаў, паэтаў, аматараў народных песень і танцаў.
Падрабязнасці на сайце http://talka.info
Даехаць можна з Мінска электрычкай на Асіповічы ў 9.20 ці на Тальку ў 10.03.*
Даведкі па тэлефоне 8–029–3779959.
Тыдзень нефармальнай адукацыі – 2011 “Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё” адбудзецца з 24.09 па 2.10.2011. Арганізатары 6-га
Праграма мерапрыемстваў Тыдня знаходзіцца тут.
З пошты Nastaunika.info
Паважаныя Калегі,
Паведамляю вам, што Смаргонская гімназія абыйшла каля 500 еўрапейскіх навучальных устаноў, для ўдзелу ў міжнародным праекце па вывучэнні правоў чалавека ў школе. Делегаты гімназіі і навучэнцы былі запрошаныя ў Берлін для прэзентацыі і абароны праекта перад экспертамі Еўропы. Там жа мы сустрэліся і са школай-пабрацімам з Франкфурта на Майне, куды мы адпраўляемся ў Кастрычніку. Затым чакаем іх да сябе ў госці, для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, дзе ўдзельнікі падзеляцца сваімі даследаваннямі, відэафільмамі, наведаюць ўрокі. Так выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій дапамагло нам рэалізаваць цікавыя праекты са сваімі аднагодкамі з Еўропы. Інфармацыйны цэнтр гімназіі па навучанні правам дзіцяці напісаў некалькі дапаможнікаў для педагогаў і навучэнцаў па імплементацыі Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці ў школе і соцыуме (адно з якіх заняло 1 месца ў рэспубліцы, падчас правядзення міністэрствам адукацыі конкурсу метадычных матэрыялаў сярод устаноў адукацыі рэспублікі).
Кіраўнік праекта Уладзімір Калінін
Пра гэта паведаміла «Наша Ніва». Хто не прынясе даведкі, таго да дзявятай вечара не выпусцяць са школы. Ідэалагічны маразм набірае абароты: напярэдадні Маўклівых пратэстаў 21 верасня ў мінскіх школах збіраюць распіскі. Дзяцей абавязалі заўтра прынесці ад бацькоў даведкі наступнага зместу: «Мой сын… 21.09 з 16.00 да 21.00 будзе знаходзіцца разам з бацькамі дома». Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў бацька чацверакласніка адной са школ. Дзяцей пры гэтым напалохалі: хто не прынясе даведкі, таго да дзявятай вечара не выпусцяць са школы. «Вось такі ў нас цяпер круглы стол на дварэ», — сказаў нам гэты вясёлы тата.
Cітуацыю каментуе Вінцук Вячорка:
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі УА «Дзяржаўная гімназія №5 г.Віцебска», член клуба «Крыштальны журавель» Галіна Анатольеўна Сухава дзеліцца эфектыўнымі метады і прыёмамі з практыкі работы.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі УА”Дзяржаўная гімназія №5г.Віцебска”, член клуба “Крыштальны журавель” Галіна Анатольеўна Сухава дзеліцца эфектыўнымі метады і прыёмамі з практыкі работы.
Спампаваць Канструктар урока (Doc, 106 Kb)
Спампаваць дапаможную прэзентацыю (PowerPoint, 718 Kb)