Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.04.2011

«Рукатворная спадчына» – міжнародны летнік маладых людзей, зацікаўленых традыцыямі і культурай сваіх і суседніх краін. Падчас тыднёвага спаткання на базе МГА «Адукацыя без межаў" у Дунаева (Капыльскі раён) удзельнікі разам пабудавалі цагляную печку і правялі майстар-класы па традыцыйных армёствах Беларусі.


12.04.2011

Факультатыўныя заняткі па гісторыі Беларусі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій
Даслаў Андрэй Кузьмін (СШ №1 г. Крычава) на конкурс «Адукацыя для свабоды.

12.04.2011

Слайд-шоў «Рукатворная спадчына-2010»  
«Рукатворная спадчына» – міжнародны летнік маладых людзей, зацікаўленых традыцыямі і культурай сваіх і суседніх краін. Падчас тыднёвага спаткання на базе МГА «Адукацыя без межаў" у Дунаева (Капыльскі раён) удзельнікі разам пабудавалі цагляную печку і правялі майстар-класы па традыцыйных рамёствах Беларусі.


12.04.2011

“Незалежнасць. Выпрабаванні”
Даслаў Андрэй Кузьмін (СШ №1 г. Крычава) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Серыя факультатыўных заняткаў (два заняткі па 90 хвілін кожны) па гісторыі Беларусі для вучняў 11 класаў, з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, скіраваных на фармаванне ў навучэнцаў уменняў і навыкаў самастойнага засваення вучэбнага матэрыялу, садзейнічанне падвышэнню матывацыі навучання шляхам падання вучэбнага матэрыялу ў цікавай, даступнай, інтэрактыўнай форме, разуменне неабходнасці свабоды беларускага грамадства.

11.04.2011

Навучальны фільм па выніках моладзевага летніка «Рукатворная спадчына» паказвае, як зрабіць летнік карысным і цікавым. Удзельнікі пабудавалі традыцыйную цагляную печку і правялі майстар-класы па рамёствах Беларусі і Польшчы.
ГА «Адукацыя без межаў", вёска Дунаева, Капыльскі раён.

11.04.2011

Навучальны фільм «Печка»
Як зрабіць летнік карысным і цікавым? Удзельнікі міжнароднага моладзевага летніка «Рукатворная спадчына» пабудавалі традыцыйную цагляную печку і правялі майстар-класы па рамёствах Беларусі і Польшчы.


07.04.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 мая
Міністэрства адукацыі Польшчы абвяшчае адкрыты конкурс прапаноў «Пазнаёмся са сваім суседам: Польска-беларускія сустрэчы дзяцей і моладзі".
Да разгляду прымаюцца прапановы, датычныя адукацыйных абменаў дзяцей і моладзі з Польшчы і Беларусі, працягласцю 10 – 14 дзён, на тэрыторыі Польшчы.
Беларускімі партнёрамі ў праекце могуць быць школы, адукацыйныя ўстановы, няўрадавыя арганізацыі, рэлігійныя ўстановы, нефармальныя моладзевыя групы.

06.04.2011

Слыннаму беларускаму асветніку і навукоўцу Барысу Кіту споўнілася сёння 101 год.
Спадар Кіт – колішні дырэктар Віленскай і Наваградскай беларускіх гімназіяў, спецыяліст у галінах астранаўтыкі, матэматыкі, фізікі, хіміі, ганаровы прафесар Мерылендскага ўніверсітэта ў ЗША, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі.
Дзякуючы даследаванням нашага суайчынніка стаў мажлівы, напрыклад, палёт чалавека на Месяц.
Рэцэптам свайго доўгажыхарства лічыць вучыцельства і навуку.

06.04.2011

Абвешчана наўпростая тэлефонная лінія з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам.
Педагогі, вучні і бацькі змогуць задаць свае пытанні міністру 20 красавіка з 14 да 15 гадзін, праз нумар (+375 17) 292–27–98.
Таксама можна папярэдне даслаць пытанні на паштовы адрас «Настаўніцкай газеты» (220013 Мiнск, пр. Незалежнасці, 77) альбо на электронную пошту public@nastgaz.by з пазнакай “Наўпростая лінія з міністрам адукацыі”.

05.04.2011

Алена Спасюк, Naviny.by
У польскім горадзе Гданьск рыхтуецца да адкрыцця ліцэй, дзе ўсе прадметы будуць выкладацца на беларускай мове.
Класы з беларускай мовай навучання, якія адпавядаюць 8–11 класам беларускай сярэдняй школы, пачнуць сваю працу з 1 верасня гэтага года. На пачатку будуць спалучацца формы стацыянарнага і хатняга навучання, у залежнасці ад жадання бацькоў. У выніку вучні будуць атрымліваць адукацыю ў адпаведнасці з прызнанымі ў Польшчы і Еўрапейскім саюзе стандартамі.
Ліцэй будзе існаваць за кошт польскага бюджэту, паведаміў  Уладзімір Колас, заснавальнік Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, які быў зачынены ў 2003-м годзе і пасля фактычна апынуўся ў падполлі.

Старонкі