Архіў навін
Нарматыўная база; Метадычныя рэкамендацыі; Метадычны матэрыял; Беларуская мова; Беларуская літаратура; Бібліятэка; Для вучня; Каталог сайтаў; Галерэя; Гасцёўня - цяпер на belkabinet.by! Аўтар сайта – настаўніца мінскай СШ №182 Ганна Квасюк.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 кастрычніка
Да ўдзелу запрашаюцца: маладыя даследчыкі і навукоўцы; студэнты і магістранты з базавымі ведамі аб федэралізме, шматузроўневым кіраванні, агульнай праблематыцы і транспамежным супрацоўніцтве; супрацоўнікі міжнародных арганізацый альбо няўрадавых арганізацый, завязаныя з транспамежным супрацоўніцтвам. Для ўдзельнікаў есць магчымаць атрымаць стыпендыю, як частковую (пражыванне), так і поўную (пражыванне і транспартныя выдаткі).
Чытаць болей /
Аўтарка Таццяна Сівец: «Без ведання беларускай мовы не абысціся, калі вы бываеце ў Беларусі або цікавіцеся беларускай літаратурай і культурай. Нашыя ўрокі не будуць абмяжоўвацца толькі вывучэннем лексіка-граматычнага матэрыялу. Разам з гэтым, Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і абрадамі, пачуць урыўкі з выбітных твораў беларускай літаратуры і многае іншае…"
Аўтарка Таццяна Сівец: «Без ведання беларускай мовы не абысціся, калі вы бываеце ў Беларусі або цікавіцеся беларускай літаратурай і культурай. Нашыя ўрокі не будуць абмяжоўвацца толькі вывучэннем лексіка-граматычнага матэрыялу. Разам з гэтым, Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і абрадамі, пачуць урыўкі з выбітных твораў беларускай літаратуры і многае іншае…"
Прадмет: біялогія
Тэма: рэдкія расліны Беларусі
Выканалі: сябры турклуба «Чарапашкі", кіраўнік Міхаіл Петух
28–30 кастрычніка 2009 г. сябры турклуба “Чарапашкі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Петуха здейснілі падарожжа на Блакітныя азёры. У часе вандроўкі яны ўбачылі, што ў ландшафтным заказніку Блакітныя азёры ідзе праца па афармленні тэрыторыі заказніка ўказальнікамі на беларускай мове.
Інфармацыйныя карткі «Блакітныя шыльды»
Прадмет: біялогія
Тэма: рэдкія расліны Беларусі
Выканалі: сябры турклуба "Чарапашкі", кіраўнік Міхаіл Петух
28–30 кастрычніка 2009 г. сябры турклуба “Чарапашкі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Петуха здейснілі падарожжа на Блакітныя азёры. У часе вандроўкі яны ўбачылі, што ў ландшафтным заказніку Блакітныя азёры ідзе праца па афармленні тэрыторыі заказніка ўказальнікамі на беларускай мове. Сіламі старшакласнікаў была знойдзена інфармацыя аб рэдкіх раслінах і аформлена ў выглядзе картак.
Спампаваць /
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 снежня
У межах праграмы па падтрымцы навучання замежных студэнтаў з развіваных краінаў урад Чэхіі дае магчымасць паспрабаваць сябе ў тамэйшых універсітэтах. Першы год – абавязковае вывучэнне чэскай мовы, а пасля бакалаўрыят ці дактарантура. Магчыма навучанне на ангельскай мове па наступных кірунках: эканоміка, інфарматыка, сельская гаспадарка.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 кастрычніка
Міжнародная праграма Акадэміі Schloss Solitude у Штутгардзе абвесціла конкурс на прыём заявак на 2011–2013 гг.
Solitude – гэта стыпендыя для творчых асобаў, якіх ад 6 да 12 месяцаў забяспечваюць жытлом і сродкамі для рэалізацыі ўласных праектаў (1000 еўра ў месяц).
Акадэмія імкнецца да інтэнсіўнага абмену ведамі і досведам паміж мастацкімі і навуковым дысціплінамі дзеля таго, каб стварыць новыя магчымасці для творчасці, вынаходніцтваў і кіравання.
28 кастрычніка
Шаноўныя сябры! Запрашаем вас на прэзентацыю дыска “Постаці”, падрыхтаванага ГА «Цэнтр «Трэці сектар». Дыск змяшчае інтэрв’ю з выдатнымі асобамі Гарадзеншчыны ды Берасцейшчыны і адрасаваны ўсім, хто цікавіцца культурай і гісторыяй свайго рэгіёну, краіны, захаваннем нацыянальнай спадчыны беларускага народа.
Першыя 50 наведнікаў атрымаюць дыск у падарунак.
Дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе”
27 – 29 кастычніка
27 кастрычніка стартуе дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе”, прымеркаваная да адкрыцця беларускай нядзельнай школы імя Ул.Караткевіча ў Таліне.
А 13.00 ля кругласуткавага намёта ля ГУМа распачнецца збор беларускіх кніг і пройдуць літаратурныя чытанні, у якіх возмуць удзел Уладзімір Някляеў, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Фядута, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Сяргей Законнікаў, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Міхась Башура, Валярына і іншыя пісьменнікі, якія прэзентуюць свае кнігі ў фонд беларускай школы ў Эстоніі.