Архіў навін
Праграма падтрымкі структур дапамогі інвалідам
Нямецкі фонд дапамогі інвалідам “Акцыя – Чалавек” ладзіць праграму падтрымкі стварэння і развіцця базавых структур у Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе.
Мэта праграмы: падтрымка праектаў, накіраваных на рэальнае паляпшэнне умоваў жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі і асаблівымі сацыяльнымі складанасцямі.
Заяўкі прымаюцца ад недзяржаўных арганізацый Нямеччыны ў партнэрстве з арганізацыямі ці групамі з іншых краін, у тым ліку Беларусі.
Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра
29 студзеня 2008 году ў 16.00 адбудзецца «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: праекты, магчымасці, кірункі дзейнасці" па адрасе пр. Незалежнасці 169 (былы пр. Ф. Скарыны), каб. 512 (паўднёвае крыло). Калі ласка, пацвердзіце свой удзел па тэлефоне 218–12–64 або электроннай пошце advising@amcenter.by
Лаўрэатамі конкурсу па Мінску і Мінскай вобласці сталі 6 настаўнікаў:
Юрый Міхайлавіч Бандарэнка, дырэктар Мінскай беларускай нацыянальнай гімназіі №4, настаўнік фізікі, аўтар дапаможнікаў для школы;
Уладзімір Кірылавіч Мартысюк, настаўнік матэматыкі СШ №168 г. Мінска;
Міхась Аляксандравіч Тычына, выкладчык літаратуры Беларускага гуманітарнага ліцэя імя. Я.
Чарговы выпуск бюлетэня «Куток настаўніка»
Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» прапануе вам новы выпуск электроннага інфармацыйна-метадычнага бюлетэня. У новым нумары разглядаюцца пытанні выхавання грамадзянскасці ў школьнікаў, методыка вывучэння гісторыі і структуры Еўрапейскага Саюза, і іншая карысная інфармацыя.
Спампаваць бюлетэнь (pdf, 662 КБ)
Беларускае пяціборства-VII – прыемнае і сумнае…
Міхась Булавацкі
На пачатку года ў Магілёве праведзена “Беларускае пяціборства-VII” – спаборніцтва для старшакласнікаў, схільных да матэматыкі, на веданне імі гісторыі сваёй краіны, яе мовы і літаратуры. Тым самым найбольш здольныя навучэнцы могуць вызначыць (найперш для сябе!) узровень іх агульнай адукацыі, адукацыі, якая не толькі дазволіць ім засвоіць тую ці іншую спецыяльнасць, але й дапаможа стаць гарманічна развітым чалавекам, свядомым грамадзянінам сваёй краіны. Апошняму школьная сістэма сучаснай Беларусі не надае дастатковай увагі, што сведчыць аб неразумнасці сённяшняга дзяржаўнага ўладкавання.
Чарговы нумар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня для настаўнікаў
студзень 2008
Кароткі змест бюлетэня:
- «Што было? Што будзе?..»; навагодні роздум пра асноўныя адукацыйныя падзеі мінулага года;
- Як праводзілі рэформу адукацыі ў былой ГДР – інтэрв'ю з доктарам Гельмутам Габэрлантам;
- За што судзяць настаўніцу, якую намінавалі на званне «Беларускі настаўнік года»
- Адукацыйныя і метадычныя навіны.
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 352 KB)
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №3
студзень 2008
Кароткі змест бюлетэня:
- «Што было? Што будзе?»; навагодні роздум пра асноўныя адукацыйныя падзеі мінулага года;
- Як праводзілі рэформу адукацыі ў былой ГДР – інтэрв'ю з доктарам Гельмутам Габэрлантам;
- За што судзяць настаўніцу, якую намінавалі на званне «Беларускі настаўнік года»
- адукацыйныя і метадычныя навіны.
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 352 KB)
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №2
лістапад 2007
Кароткі змест бюлетэня:
- праблемны артыкул «Ці заменіць ідэалогія грамадзянскую адукацыю»;
- нарыс Міхася Булавацкага,
- адукацыйныя і метадычныя навіны.
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 358 kB).
«Беларусь, Расія, СССР у 1917–1939 гг.»
Інтэграваны ўрок па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі (9 клас), распрацавны настаўніцай талькаўскай школы Наталляй Ільініч.
Cпампаваць матэрыял (doc, 26 КБ)
Інтэграваны ўрок па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі (9 клас), распрацавны настаўніцай талькаўскай школы Наталляй Ільініч.
Cпампаваць матэрыял (doc, 26 КБ)