Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.07.2007

Веласіпедны прабег па Гомельскай вобласці
15 – 20 жніўня адбудзецца турысцкі прабег на веласіпедах маршрутам: Гомель – Жлобін – Парычы – Акцябрскі (Рудабелка) – Петрыкаў – Тураў – Жыткавічы. Вяртанне з Жыткавічаў на цягніках. Кіраўнік прабегу – Анатоль Іллінчык, заслужаны геолаг Беларусі. У праграму падарожжа ўваходзяць сустрэчы з цікавымі людзьмі, наведванне памятных мясцінаў, адпачынак у намётавым летніку, спевы і шчырыя гутаркі каля вогнішча. У велапрабег запрашаецца моладзь.

11.07.2007

Адпачыць і пазнаёміцца запрашаюць у Люблін
Фундацыя «Шчаслівае дзяцінства» з Любліна (Польшча) запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце Еўрапейская тоеснасць моладзі і культура рэгіёнаў.
Тэрмін: 29.07- 05.08.2007
Узрост: 16 – 25 год
Краіны-ўдзельніцы: Чэхія, Польшча, Украіна, Беларусь Колькасць удзельнікаў ад кожнай краіны: 10 чалавек >>>

11.07.2007

Адукацыйныя стажыроўкі ў Кракаве
Арганiзацыя “Agency for international initiatives” запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме (тэмы: Еўрапейскi звяз, правы чалавека, НДА), якая пройдзе ў горадзе Кракаў (Польшча).
Стажыроўкi адбудуцца ў тры этапы: з 10 па 19 верасня 2007г., з 17 па 26 кастрычнiка 2007г., з 07 па 16 лiстапада 2007г.,
Вы можаце вылучыць зручны для вас час удзелу, паведамiўшы аб гэтым у анкету . Аформiць заяўку можна толькi на адну з стажыровак прапанаваных вышэй. >>>

09.07.2007

Метадычны летнік настаўнікаў фізікі
Адбыўся чарговы метадычны летнiк настаунiкау фiзiкi, якi праводзiцца у вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна. Як кажуць фізікі, гэта сапраўдная фiзiчная Мекка, якая прыцягвае да сябе мацней, чым прыцягваюцца пратоны да нейтронаў у ядры атама. Гэта месца, якое пранiзана паветрам творчасцi, генерацыi i рэалiзацыi самых свежых педагагiчных iдэй.

09.07.2007

Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
- БДУ ў Топ-3000 найлепш прэзентаваных у Сеціве ўніверсітэтаў свету — на 1663 месцы. Ніводзін іншы беларускі ўніверсітэт нават не трапіў у спіс 3000. Бліжэйшыя па рэйтынгу беларускія ВНУ — Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт займаюць толькі 3161 і 4514 месцы адпаведна. >>>
- Нягледзячы на перавод выкладання гiсторыі на рускую мову, здаваць цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі на беларускай мове пажадала 73 працэнты абітурыентаў.

28.06.2007

Каб атрымаць 100 балаў на тэсце, трэба чытаць Быкава і слухаць NRM
Паводле Нашай Нівы
Еўрарадыё паразмаўляла з выпускнікамі, якія здалі тэсты на 100 балаў і зрабілі гэта без дапамогі рэпетытараў. >>>

27.06.2007

ХІI моладзёвая археалагічная экспедыцыя
(Светлагорск, Гомельская вобласць)
30 ліпеня – 12 жніўня 2007 г. ў г. Светлагорску арганізуецца чарговая маладзёвая археалагічная экспедыцыя. Месца археалагічных раскопак: каля вёскі Адрубы Кабанаўскага сельскага Савета Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Экспедыцыю наладжвае грамадскае аб’яднаньне “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”. Раскопкамі кіруе навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (г. Мінск). Прыём заявак на ўдзел у экспедыцыі – да 15 ліпеня.

27.06.2007

Міхась Булавацкі, настаўнік вышэйшай катэгорыі Магілёў
bulavacki@mail.ru
Неяк пачаў гаварыць з заслужанай настаўніцай Беларусі Дз.Алейнікавай пра недахопы дзейных падручнікаў геаметрыі. Дзіна Канстанцінаўна ўсміхнулася і сказала: “А я не бядую, што падручнікі няўдалыя. Калі я навучу сваіх чытаць няўдалыя падручнікі, то яны змогуць разбірацца з іншымі матэматычнымі тэкстамі. А матэматыкі рэдка пішуць прыгожа і даступна.” Што ж, калі стаць на яе пазіцыю, то добраўспрымальныя падручнікі для матэматычных класаў і не патрэбныя.

27.06.2007

Міхась Булавацкі, настаўнік вышэйшай катэгорыі Магілёў
bulavacki@mail.ru
Неяк пачаў гаварыць з заслужанай настаўніцай Беларусі Дз.Алейнікавай пра недахопы дзейных падручнікаў геаметрыі. Дзіна Канстанцінаўна ўсміхнулася і сказала: “А я не бядую, што падручнікі няўдалыя. Калі я навучу сваіх чытаць няўдалыя падручнікі, то яны змогуць разбірацца з іншымі матэматычнымі тэкстамі. А матэматыкі рэдка пішуць прыгожа і даступна.” Што ж, калі стаць на яе пазіцыю, то добраўспрымальныя падручнікі для матэматычных класаў і не патрэбныя.

27.06.2007

Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс «Свабода – гэта…".
Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе павінны даць сваё ўнікальнае азначэнне СВАБОДЫ, працягнуўшы фразу «Свабода – гэта…". Дзесяць лепшых вызначэнняў СВАБОДЫ будуць нанесеныя ў будучым у якасці надпісаў на кашулькі, а дзесяць аўтараў – пераможцаў атрымаюць каштоўныя падарункі.
Мэта конкурсу даць магчымасць кожнаму задумацца над тым, што такое СВАБОДА, як мы яе разумеем і ці варта баяцца свабоды. Усе вызначэнні Свабоды будуць апублікаваныя на сайце www.mlinkevich.org.

Старонкі