Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.03.2008


Самастойныя і кантрольныя работы па фізіцы для 7 класа

Перакладзеныя са «Зборніка кантрольных і самастойных работ» (выдавецтва «Белы вецер») Іванам Копасем Тамарай Мацкевіч

Кантрольная работа па тэме «Інерцыя. Шчыльнасць цела» (zip, 28 КБ)

Кантрольная работа па тэме «Механічны рух» (zip, 41 КБ)

Кантрольная работа па тэме «Рух і сілы» (zip, 49 КБ)

05.03.2008

«Правам дзіцяці – наш удзел»

У розных краінах свету існуюць самыя розныя праграмы, мэтай якіх з'яўляецца асвета грамадскасці ў галіне права і розных прававых праблем.

З усёй шматстайнасці падобных праграм варта вылучыць праект, які паўстаў у ЗША пад імем Street Law і атрымаў шырокае распаўсюджванне ў іншых дзяржавах пад такімі мясцовымі назовамі як, напрыклад, «Жывое права» у Польшчы і Расійскай Федэрацыі, «Права на кожны дзень» у Беларусі, «Практычнае права» на Ўкраіне.



Паводле wgcre.net

03.03.2008

Магістарская праграма ў Варшаве

Інстытут палітычнай навукі і Факультэт журналістыкі Варшаўскага універсітэту (Польшча) запрашаюць на навучанне па магістарскай праграме па Еўрапейскіх даследаваннях.

Праграма разлічаная на замежнікаў, будзе адбывацца на працягу 2-х гадоў у другой палове дня па працоўных днях. Праграма прадугледжвае навучанне па прававых, эканамічных і палітычных аспектах Еўрапейскай інтэграцыі і ЕС. Навучаньне платнае, на англійскай мове. Магчымае частковае пакрыццё выдаткаў.

Апошні тэрмін падачы заяваў – лета 2008 году.

я інфармацыя – на вэб-старонцы па адрасе:
http://www.inp.uw.edu.pl/mdpies/index.html

Паводле рассылкі belngo.info

03.03.2008

Семінар па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў

Семінар па падрыхтоўцы новых лідэраў навучальных гурткоў для дарослых мае адбыцца 15–16 сакавіка ў Брэсце.

Апошні тэрмін фармаваньня групы – 1 сакавіка.

Усіх ахвотных да ўдзелу просім звяртацца на эл. адрас: prysak2000@mail.ru альбо па тэлефоне 029 288 28 22 (Ігар).

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны.

28.02.2008

Фрагмент рэкамендацый Парламента і Савета Еўропы, датычны асноўных кампетэнцый для навучання на працягу ўсяго жыцця, па-беларуску і па-англійску.

28.02.2008


Ключавыя кампетэнцыі для навучання на працягу ўсяго жыцця

На фоне паўсюдных, але звычайна ня вельмі ясных сцверджанняў аб ролі ідэалогіі ў выхаванні «правільнага чалавека» ўзнікае пытанне, «А як гэтыя арыентыры стасуюцца з рэальным становішчам і сучаснымі патрэбамі чалавека?». Для параўнання прапануем вам фрагмент рэкамендацый Парламента і Савета Еўропы, датычны асноўных кампетэнцый для навучання на працягу ўсяго жыцця, па-беларуску і па-англійску.

28.02.2008

Міжнародная студэнцкая канферэнцыя ў Вінніцы

17 – 19 красавіка 2008 г. ў г. Вінніца (Украіна) адбудзецца VII міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Мір моладзі – моладзь свету».

Мэты канферэнцыі: асвятліць досвед і праблемы маладзёвага руху розных
рэгіёнаў свету, абмеркаваць праблемы падрыхтоўкі будучых спецыялістаў,
абмеркаваць накірункі эканамічнага, прававога, культурнага і сацыяльнага
супрацоўніцтва моладзі.


Тэматычны накірунак канферэнцыі 2008 г.: кіраванне бяспекай інфармацыйных
рэсурсаў. Праца канферэнцыі будзе праводзіцца па 4-ох секцыях. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 сакавіка 2008 г.
Падрабязная аб'ява – на svetlahorsk.belarda.org

26.02.2008

Інфармацыйны дзень ў Мінску

Беларускае моладзевае грамадзкае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае прыняць удзел у інфармацыйным дні «Дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі". Мерапрыемства адбудзецца 15 сакавіка 2008 году па адрасе: вул. Гікалы, 22, Менск. Пачатак у 10:00.


Запрашаецца моладзь з абмежаванымі магчымасцямі і іх сваякі з Мінску й Мінскай вобласці, а таксама зацікаўленыя арганізацыі.


Каб прыняць удзел у семінары, неабходна да 10 сакавіка 2008 году даслаць анкету-заяўку, якую вы знойдзеце тут, па адрасе зав. Калініна, 16–348, Мінск, 220012, альбо па факсе: 8–017-280–77–27; альбо па эл. пошце different@nsys.by.


Дадатковая інфармацыя па тэл. (8–017) 2873817, (8–029) 5556838. Звяртайцеся да Галіны Крот, Паліны Галавусавай.
Паводле рассылкі belngo.info

26.02.2008

Усходнееўрапейская канферэнцыя «Свабода і ўлада: імперыя, дзяржава і нацыя на Усходзе ад 18 да 21-га стагоддзя»

Канферэнцыя адбудзецца ў Варшаве 15–18 ліпеня 2008 году. Мова: англійская.


Галоўнай тэмай канферэнцыі будзе пытанне свабоды і ўлады ва Усходне-Цэнтральнай, Паўднёва-Усходней і Усходней Эўропе, Расіі, Сярэдней Азіі і Каўказе з 18-га стагоддзя. А таксама актуальныя палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя, нацыянальныя і культурныя праблемы, якія тычацца галоўнай тэматыцы. Спецыальная ўвага будзе нададзеная праблемам камуністычнага і посткамуністычнага свету.


Апошні тэрмін рэгістрацыі: 15 сакавіка 2008 году.


Кантактная інфармацыя: Jan Malicki – Conference Director, The Centre for East European Studies, The Conference Department, Obo.na 7/55, PL 00–927 Warszawa

E-mail: conf.studium@uw.edu.pl


Падрабязнасці глядзіце на сайтах:
http://www.studium.uw.edu.pl/weec/,
http://www.afpwebfolio.org/
Паводле рассылкі belngo.info

Старонкі