Архіў навін
Вядзецца праца па папаўненні сайта. Дадзены новыя матэрыялы ў раздзелы Замежны досвед, Грамадзянская адукацыя, Метадычны дапаможнік
Грамадзянская адукацыя – самы важны школьны прадмет. Грамадзянская адукацыя – гэта і ёсць усім вядомыя Веды+Уменні+Навыкі+Каштоўнасці, якія патрэбныя для жыцця, а не для здачы іспытаў, ці паступлення. Розніца толькі ў тым, што грамадзянская адукацыя не выкладаецца як асобны прадмет. Яна з'яўляецца складовай часткай без выключэння ўсіх школьных прадметаў ад матэматыкі да грамадазнаўства, ад фізкультуры да спеваў. Толькі той педагогог, які гэта ўсвядоміў, адчуў сваю місію, можа называцца Настаўнікам. Хто не – застаецца ў разрадзе ўрокадавальнікаў і пажыццева носіць справядлівую мянушку кшталту "вучылкі", "хімозы" ці «спеўніка».
Гэты раздзел для тых, хто здольны стаць Настаўнікам.
Што такое грамадзянская адукацыя ў сучасным разуменні, навошта яна патрэбна? Што закладзена ў змест грамадзянскай адукацыі? Чым адрозніваецца грамадзянская адукацыя ад патрыятычнага выхавання? Што важней: рыхтаваць зараз маладых беларусаў для дэмакратычнага грамадства,ці лепш вучыць прыстасоўвацца?...
Нарэшцэ распачаў сваю працу сапраўдны беларускі адукацыйны партал. Спадзяемся, што кожны выкладчык, неабыякавы да сваёй прафесійнай дзейнасці, зможа знайсці для сябе тут нешта цікавае, а таксама падзяліцца асабістым досведам і вынікамі. падрабязней
Сцэнары можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння мясцовых канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, розных аспектаў крытычнага мыслення. Аўтар - польская метадыстка Уршуля Малек.
Паводле прынцыпу веды як сума і веды як сістэма можна выдзеліць два памежныя тыпы тэхналогіяў навучання: традыцыйныя (веданакапляльныя) і інавацыйныя (інтэлектаразвіццёвыя).
У межах традыцыйных тэхналогіяў назапашванне канкрэтных ведаў зяўляецца мэтай навучання. Для развіццёвых тэхналогій канкрэтныя веды з’яўляюцца толькі сродкам дасягнення галоўнай мэты – развіцця інтэлектуальных магчымасцяў і асобы вучня.