Архіў навін
Для каго працуе сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь?
Сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь мае 2 версіі: рускамоўную і англамоўную. Версіі на дзяржаўнай беларускай мове пакуль няма. У раздзеле для карыстальнікаў на старонцы «География посещений» можна пацікавіцца, каму найбольш патрэбная нашая адукацыйная інфармацыя. У лідэрах наведвальнікаў Злучаныя Штаты Амерыкі – 60 254 наведвальнікаў.
Запрашаем на сустрэчу 'Бацькі і дзеці'
Паважаныя калегі і сябры!
Вашае жыццё звязанае з выхаваннем і развіцьцём дзіцяці?
Вы хочаце болей пра гэта даведацца, альбо падзяліцца сваім досведам, альбо знайсці аднадумцаў?
Мы запрашаем вас на сустрэчу 'Бацькі і дзеці'.
Мы – гэта Рэсурсная праграма навучальных гурткоў. А сустрэча наша будзе прысвечаная таму, як праз навучальны гурток для дарослых можна распавесці і даведацца нешта новае пра выхаванне дзяцей, пра развіццё дзіцяці, пра зносіны паміж бацькамі і дзецьмі і шмат пра што іншае.
У праграме нашай сустрэчы:
-майстар-класы, ў якіх лідэры, якія праводзілі навучальныя гурткі па адпаведных тэмах, падзеляцца сваім досведам, уражаннямі і вынікамі працы.
-прадстаўленне новых тэмаў гурткоў, якія плануюцца.
-абмеркаванне магчымасці і перспектываў працы навучальных гурткоў з тэмаю 'Бацькі і дзеці'.
Сустрэча адбудзецца 30 жніўня а 18.00
Калі вы маеце жаданне ўзяць у ёй удзел – паведамце нам праз тэл. (8–029) 645–06–12, 388–25–64 або праз e -mail: hurtki.team@gmail.com. Падрабязную інфармацыю пра навучальныя гурткі для дарослых вы можаце знайсці на сайце http://www.adukatar.net/
Каманда Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў
Цалкам зразумелая трыганаметрыя
Навучальны дапаможнік Міхася Булавацкага
Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў для шырокаахопнага разумення і запамінання, у форме разнастайных практыкаванняў з парадамі па іх выкананні для трэнажу ў выкарыстанні атрыманых ведаў.
Міхась Булавацкі, настаўнік вышэйшай катэгорыі Магілёў
bulavacki@mail.ru
Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў для шырокаахопнага разумення і запамінання, у форме разнастайных практыкаванняў з парадамі па іх выкананні для трэнажу ў выкарыстанні атрыманых ведаў.<
Ці варта вучыцца за мяжою?
Ці гарантуе дыплём унівэрсытэту эўрапейскай краіны працу ў Беларусі? Выпускнікі замежных ВНУ часта сутыкаюцца з тым, што іх адукацыю прызнаюць “недастатковай” і нават прапануюць давучыцца ў Беларусі, каб “падцягнуць” дыплём да беларускага ўзроўню. Ці ёсьць сэнс выпраўляцца ў замежжа па адукацыю?
– на старонцы Радыё Свабода.
Навіны ўступнай кампаніі
- Сёлета сярэдні конкурс на дзённы бюджэт па ўсёй краіне склаў 2,6 чалавекі на месца. Цікава, што летась конкурс быў дакладна такім сама ж – 2,6 чалавекі. Адпаведна, конкурсы ў ВНУ пераважна захаваліся на тым жа ўзроўні. Неспадзяванка атрымалася з прахадным балам. >>>
- У ПТВ Гомельскай вобласці недабор навучэнцаў.
У сувязі з гэтым тэрмін прыёму дакументаў у шэрагу з іх працягнуты да сярэдзіны верасня. >>>
- Больш чым 10 чалавек прэтэндуюць на кожнае бюджэтнае месца ў юрыдычным каледжы Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта >>>
Новыя правілы беларускага правапісу даступныя ў Інтэрнэце
Адпаведны законапраект “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” выкладзены на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Пачытаць новыя правілы можна тут.
Паводле Радыё Рацыя
Руска-беларускі фізічны слоўнік
Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі,
тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя
тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі.
Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і
настаўнікаў сярэдніх школ, навукоўцаў і інжынераў.
Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі,
тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя
тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі.
Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і
настаўнікаў сярэдніх школ, навукоўцаў і інжынераў.
Аўтары – Уладзімір Самайлюкевіч, Уладзімір Пазняк,
Аляксандр Сабалеўскі.
Спампаваць pdf-файл (12 MБ)
Табліца асноўных фізічных канстант
У табліцы прыведзеныя значэнні асноўных фізічных пастаянных.
Складзеная Петуховым Юрыем Аляксандравічам.
Спампаваць pdf-файл (53 KБ)
Спампаваць архіў з зыходным tex-файлам і стылевым пакетам для LaTeX (3 KБ)