Архіў навін
Тры цытаты.
Перад пачаткам новага навучальнага года традыцыйна расце ўвага медыяў да настаўніка. Прапануем Вам некалькі цытатаў з інтэрв'ю знаных беларускіх педагогаў, якія яны давалі Радыё Свабода.
Тацяна Севярынец, маці вядомага палітыка, настаўніца рускай мовы вышэйшай катэгорыі з амаль 35-гадовым працоўным стажам. Яе звольнілі з сярэдняй школы №40 г Віцебска, нібыта, за прагулы.
«У нашай краіне не дзейнічаюць законы... менавіта палітычныя прычыны не дазволілі суддзям прыняць правільнае рашэнне наконт майго звальнення.»
Матэрыял цалкам знаходзіцца тут.
Міхась Булавацкі: «Я скончыў зараз дапаможнік па трыганаметрыі для тых дзетак, якія вырашылі вучыцца па-беларуску. У нас ёсць такія дзеткі, якім не даюць магчымасці вучыцца па-беларуску, дый класаў няма ў нейкіх маленькіх раённых гарадах, і яны абіраюць навучанне дома. Дык вось для іх мне хочацца ствараць найлепшыя вучэбна-дыдактычныя матэрыялы. Я гэтым і займаюся». Падручнік «Цалкам зразумелая трыганаметрыя» можна спампаваць з нашага сайта. А інтэрв'ю з Міхасём Булавацкім чытайце тут.
Лявон Баршчэўскі: «У сэнсе кадыфікацыі і стварэння мноства нарматыўных дакумэнтаў беларуская школа перасягнула ўсе патрэбныя межы. За апошнія 10 год створаная такая колькасць дакументаў міністэрствамі, падначаленымі структурамі, што ў іх ужо цяжка разабрацца. Што да зместу і ўзроўню адукацыі, то, на жаль, мушу канстатаваць, што ён падае. Вучні сярэдняй школы слаба арыентуюцца ў элементарных рэчах, на выпускных экзаменах у школах ідзе суцэльнае спісванне і карыстанне шпаргалкамі... Гэта проста вяртанне да савецкага часу, калі ясна было, што не адукацыя вызначае будучыню чалавека, а тое, якія ў яго сувязі, наколькі ён блізкі да ўлады... Адсюль ідзе дэградацыя. Няма адкрытасці, свабоднай прэсы, якая пісала б пра гэтыя недахопы, а калі так, то хвароба заўжды разрастаецца... Ужо некаторыя матэрыялы міністэрства адукацыі ідуць пад грыфам «для службовага карыстання»...
Інтэрв'ю цалкам знаходзіцца тут .
'НАШЫЯ ДЗЕТКІ' прапануюць вам правесці апошні выходны дзень лета разам
26 жніўня ў нядзелю аб 11-ай гадзіне
запрашаем вас на Сьвяточны велазаезд!
У праграме: гонкі на чатырох-, трох- і двухколавых роварах і самакатах,
конкурс на найлепшы дызайн ровара і самаката, сямейныя заезды і
майстаркласы.
Удзел бяруць усе жадаючыя!
Пераможцаў і ўдзельнікаў чакаюць прызы і сюрпрызы!
Сустракаемся ў скверы на Чырвонаармейскай вуліцы (ст. м. Першамайская)
Пытанні можна задаць па тэл. 8029 632 27 43 (Крысціна)
“Традыцыі ліцэю не дазваляюць вучню стаць дрэннай асобай”
У інтэрв'ю Радыё Свабода дырэктар гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Уладзімір Колас распавёў пра гісторыю і цяперашняе жыццё ліцэю.
>>>
Семінар па дыстанцыйным навучанні
27–28 жніўня (15:00 – 18:00) у Інтэрнэт-цэнтры Рэспубліканскай
навукова-тэхнічнай бібліятэкі (прасп. Пераможцаў, 7–506, Мінск) адбудзецца семінар «Дыстанцыйнае навучанне: распрацоўка онлайн-курсаў у Moodle».
>>>
Адукацыйны семінар, прысвечаны Еўрасаюзу
6–8 верасня 2007 г. грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» праводзіць трохдзённы адукацыйны семінар «Еўрапейскі Саюз: гісторыя, каштоўнасці, механізмы, далягляды развіцця».
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца настаўнікі дысцыплін гуманітарнага цыклу сярэдніх вучэбных устаноў г. Мінска.
>>>
Што год наступны нам рыхтуе?
Да пачатку новага навучальнага года засталося 2 тыдні. Якія змены нас чакаюць? Што прынясе гэты год у школы? Nastaunik.info інфармуе, аналізуе і робіць свае прагнозы. >>>
Скароціцца колькасць беларускіх школ, а папулярнасць беларускай мовы сярод вучняў будзе расці.
Кітайскаая мова будзе выкладацца ў школах усіх абласцей Беларусі.
З'явяцца новыя падручнікі добрыя... і розныя: арыгінальны падручнік-трансформер распрацаваны па загадзе прэзідэнта.
За ЦТ давядзецца плаціць.
Узмоцніцца ідэалагічны ціск.
Будуць пашырацца альтэрнатыўныя крыніцы адукацыі.
Беларускі настаўнік значна памаладзее.
>>>
Сцэнар «Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!»
Сцэнар экскурсіі па мясцінах Дуніна-Марцінкевіча на Пяршайшчыне. Складзены ў школе вёскі Пяршай Валожынскага раёна. Дасланы Сяргеем Сівым.
Сцэнар экскурсіі па мясцінах Дуніна-Марцінкевіча на Пяршайшчыне. Складзены ў школе вёскі Пяршаі Валожынскага раёна. Дасланы Сяргеем Сівым.