Архіў навін
Беластоцкае «Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА"» выпусціла песні для 1–3 класаў пачатковай школы. На трох дысках размешчаны самі песні, а таксама мінусоўкі да іх.
Меркаванні ў межах грамадскай дыскусіі па праблемах адукацыі: пра перапоўненасць дзіцячых садкоў, «кантралёрскія» абавязкі настаўнікаў, сітуацыю з беларускай мовай, цяжар школьных партфеляў.
Знайсці для свайго дзіцяці месца ў беларускамоўным класе – складаная задача. Але на гэтым бацькоўскія нягоды не заканчваюцца. Няма падручнікаў і дапаможнікаў на мове.
Чаму пра пераможцаў, хто заняў першае месца і атрымаў ганаровае званне «Настаўнік года», не чуваць потым у прафесійным асяродку? Разважае Тамара Мацкевіч.
Анлайн-рэсурс dobrapis.info правярае афіцыйны і класічны правапіс, падказвае варыянты, асвойвае іншамоўныя імёны па-беларуску.
«Intex-press»: З 1 студзеня больш грошай атрымаюць тыя ўстановы адукацыі, у якіх больш вучняў. У эксперыменце прымуць удзел усе школы горада.
А ў Брагін едзе гісторык-платнік з «шасцёркай», які акрамя гісторыі будзе выкладаць літаратуру і грамадазнаўства.
Каб зразумець, як нам трэба мадэрнізаваць адукацыю, найперш трэба адказаць на больш глабальнае пытанне. Для якіх мэтаў мы яе будзем мадэрнізаваць?
Педагог-рэпетытар Яўген Лівянт выклаў на сваім сайце разгорнутыя развагі, прысвечаныя неабходным рэформам, школьным іспытам і ўступнай кампаніі, а таксама адметнасцям і недахопам сістэмы ЦТ.
Развівальны мультфільм-лічылка дапаможа дзецям запомніць лічбы, іх колькасць і значэнне. Другая частка роліка паспрыяе замацаванню.