Архіў навін
«Рэгіянальная газета»: Дамовіцца аб сустрэчы з пераможцам конкурсу «Настаўнік года Беларусі – 2014» было няпроста не таму, што маладзечанец Віктар не хацеў сустракацца, а таму, што ў яго ўрокі.
Універсальны комплекс падтрымкі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі webshkola.iam.by. Аўтар – настаўнік фізікі Кірыл Дземусёў.
Зборнік «НАША адукацыя» – вынік грамадскай дыскусіі, ініцыяванай Таварыствам беларускай школы, «Цэнтрам "Супольнасьць"» і рэсурсам Nastaunik.info.
У аснове гульні – матэрыялы гродзенскага Дома-музея Максіма Багдановіча, біяграфічныя звесткі, творчасць паэта. У гульнявой форме школьнікі атрымліваюць інфармацыю пра дзяцінства і гродзенскі перыяд жыцця паэта, яго атачэнне, гарадское асяроддзе таго часу.
Шаноўныя калегі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні ад таго, хто вас цэніць больш за міністэрства, шануе больш за вашых вучняў, клапоціцца больш за адміністрацыю школы – і пры тым нічога не патрабуе ўзамен.
Урокі для вучняў 9 класа, распрацаваныя Ганнай Піскуновіч. 1 урок тэмы – «Рамантызм як літаратурны напрамак». 2 урок тэмы – «Прайсці праз вернасць» (урок па паэме Адама Міцкевіча «Гражына»).
Настаўнікі вясковых агульнаадукацыйных школ могуць атрымаць зніжку 25% на карыстанне паслугай byfly да канца навучальнага года.
Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. Аўтары Н. Антонава, Г. Галяш
На другім (з трох) дыску, выпушчаным беластоцкім таварствам «АБ-БА» для пачатковай школы, размешчаны песні і мінусоўкі для 2 класа.
Бясплатныя заняткі «Мова Нанова Дзеткам» у Галерэі Ў. Выкладаць будзе Алена Церашкова. Прымаюцца дашкольнікі ад 4 да 7 год.