Зборнік «НАША адукацыя» – вынік грамадскай дыскусіі, ініцыяванай Таварыствам беларускай школы, «Цэнтрам "Супольнасьць"» і рэсурсам Nastaunik.info. Гэта не першы досвед публічнага абмеркавання вострых праблем адукацыі: на сайце Nastaunik.info падобная дыскусія ўжо адбывалася і была падсумавана ў зборніку «Альтэрнатывы ў адукацыі» (Мінск, 2012).
Сёння адукацыя ў Беларусі сутыкаецца з новымі выклікамі: прафесіяналы сыходзяць са школы, моладзь імкнецца з’ехаць за мяжу, адукаваныя разумныя людзі – не каштоўнасць для дзяржавы... Але шмат таленавітых і самаадданых асобаў застаюцца ў педагагічных шэрагах, шукаюць і знаходзяць шляхі вырашэння адукацыйных праблемаў, будуюць сваю – і нашую з вамі – будучыню.
Некалькі месяцаў на старонках Nastaunik.info неабыякавыя беларусы (навукоўцы, настаўнікі, рэпетытары, бацькі, журналісты, юрысты) агучвалі важныя тэмы, абмяркоўвалі перспектыўныя кірункі, дзяліліся паспяховымі рашэннямі і практыкамі ў сферы адукацыі. У красавіку 2014 года адбыўся выніковы круглы стол «НАША адукацыя», матэрыялы якога вы і знойдзеце ў гэтым зборніку.
Зборнік адрасуецца шырокаму колу педагогаў, усіх, хто цікавіцца адукацыйнымі праблемамі, а таксама адміністрацыі навучальных установаў і органам кіравання адукацыяй.
Спампаваць (pdf 1,64 Mb)
ЗМЕСТ
ПРАДМОВА
АДУКАЦЫЙНЫЯ СТРАТЭГІІ
- Алесь Лозка. Як кіруюць адукацыяй у Беларусі
- Мікалай Запрудскі. Інавацыі ў агульнай сярэдняй адукацыі: змены і тэндэнцыі
- Аляксей Рагуля. Шляхам самасцвярджэння
АДУКАТАРЫ ГЛЯДЗЯЦЬ НА СВЕТ
- Тамара Мацкевіч, Ала Орса-Рамана. Фактары ўплыву на эфектыўнасць навучання. Паводле „Бачнага навучання“ Джона Гэці (John Hattie)
- Ягор Сурскі. Беларуская сярэдняя адукацыя на фоне міжнародных стандартаў
- Што робіць школы паспяховымі: даследаванні PISA 2012. Агляд Nastaunik.info
АСОБА НАСТАЎНІКА І КАШТОЎНАСЦІ
- Аляксандр Сядзяка. Роля грамадзянскай пазіцыі настаўніка ў выхаванні патрыятызму
- Пётра Садоўскі. Сучаснае нацыянальнае самаўсведамленне ў Беларусі і Еўропе: паліткарэктнасць і рэальнае жыццё
- Валянціна Быстрык. Чаму „алігарх“ Сапега хацеў, каб Статут ВКЛ быў даступны як мага большаму колу жыхароў?
ВЫКЛІКІ ДЛЯ ГУМАНІТАРНАЙ АДУКАЦЫІ
- Алена Палейка. Што такое медыяадукацыя і навошта яна патрэбная? Ці „The Medium is the Message“, або „Сродак перадачы паведамлення і ёсць змест паведамлення“?
- Яўген Бяласін. Парадоксы гуманітарнага кампанента беларускай адукацыі ды іх пераадоленне
- Вінцук Вячорка. Дапытлівы юнак спытаў
ПРАКТЫЧНЫЯ ПАРАДЫ
- Тамара Сідарэнка. Усе на суботнік? Парады настаўніку
ПРА АЎТАРАЎ