Архіў навін
Падведзеныя вынікі конкурсу «Вецер свабоды»
На пачатку 2006 году «Блізкая гісторыя» абвесціла сярод старшакласнікаў конкурс «Вецер свабоды». Пакуль доўжыўся тэрмін конкурсу, шмат што адбылося ў Беларусі. Краіна прайшла сапраўднае выпрабаванне ветрам свабоды. Арганізатары атрымалі больш за 200 эсэ з розных куткоў Беларусі.
ТБМ патрабуе адмяніць выкладанне гісторыі па-руску.
Pашэнне Мінадукацыі парушае адладжаную сістэму беларускамоўнага выкладання гісторыі і геаграфіі, патрабуе ад настаўнікаў дадатковых намаганняў па падрыхтоўцы лексікі і метадычных распрацовак. Старшыня ТБМ Алег Трусаў звяртае ўвагу на тое, што вымаўленне і напісанне ўласных імёнаў у рускай і беларускай мовах мае пэўныя адрозненні, што пры выкладанні на рускай мове «адлучыць школьнікаў ад адвечных беларускіх імёнаў".
Канцэрты беларускіх гуртоў у кастрычніку
- 13 кастрычніка. Фольк/pagan fest «Пятніца. 13" з удзелам гуртоў GUDA, ZNICH, ЛІТВІН ТРОЛЬ,ONCAVAROT, КАМАЕДЗІЦА і інш. Клуб Step (Прытыцкага, 62, ст.м. Кунцаўшчына). Пачатак: 18:00. Кошт: 10 000. Продаж квіткоў: пераход Я.Коласа. 1.
- 5 кастрычніка. Вялікі сольны канцэрт барда і актора Віктара Шалкевіча з прэзэнтацыяй новага альбома «Гарадзенец прызямліўся у Менску». Малая заля к/з Менск. Пачатак а 19:00.
Укладальнік тэсту – настаўнік матэматыкі Іван Сяргеевіч Храпавіцкі,
СШ №3 г.Глыбокае.
Гатовая раздрукоўка ўтрымлівае 50 заданняў, у тым ліку нестандартных. Тэст можна выкарыстоўваць не толькі дзеля кантроля і падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставання, але дзеля развіцця.
Спампаваць тэст
Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў на ўроку матэматыкі, шляхам выкарыстання лікавых матэрыялаў з беларускай гісторыі.
Вадзім ЛАБАНОК, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова
Аспірант кафедры методыкі выкладання матэматыкі
Гаворачы пра беларускую нацыянальную школу, мы маем на ўвазе не толькі выкладанне прадметаў на беларускай мове. Фарміраванне асобы чалавека і грамадзяніна ёсць цэласны педагагічны працэс, які паступова ідзе праз выкладанне розных школьных прадметаў.
http://annik-bgpu.km.ru/— Аўтарскі сайт выкладчыка матэматыкі БДПУ імя М.Танка Анатолія Шчыракова. Тут можна знайсці матэрыялы для выкладчыкаў і студэнтаў па матэматыцы. Найбольш матэрыялаў прысвечаны пачатковай школе.
Іван Сяргеевіч Храпавіцкі,
настаўнік г.Глыбокае, выкладае матэматыку на паглыбленым узроўні
Артыкул разглядае магчымасці і перавагі эўрыстычнага навучання матэматыцы ў школе. Артыкул утрымлівае эўрыстычны практыкум з 10 задачаў. Надрукваны ў часопісе “Репетитор”, №5, 2005 г.
Аўтар зацікаўлены ва ўсталяванні кантактаў паміж калегамі Пішыце: janka_x@tut.by
Артыкул цалкам
Праект складае дзесяць візітаў да Польшчы па 3 дні, груп па 22–25 маладых людзей з Беларусі ва ўзросце 18–28 гадоў (цалкам удзел у праграме прымуць 220–250 чалавек). Праграма працягваецца да канца года 2006. Больш інфармацыі пра праграму і фармуляр-анкету шукайце тут.
Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса.
Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці.
Да ўвагі настаўнікаў ЧГД: лепшы падручнік і метадычны дапаможнік для настаўнікаў 10-х класаў «Права на кожны дзень».
Навучальна-метадычны комлекс распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса. Кніга заняла першае месца сярод выданняў на Фестывалі нефармальнай адукацыі ў 2006 г. Электронная версія кнігі змешчана на нашым сайце ў раздзеле «Карысная інфармацыя || Выданні".