Архіў навін
9 кл. Тэма: Эканамічная сістэма дзяржавы. Рыначная і дзяржаўная формы ўласнасці.
Туболец Святлана Рыгораўна,
выкладчык кафедры сацыяльна-педагагічнай работы, ВДУ імя П.М.Машэрава
Нацыянальная адукацыйная сістэма заклікана адрадзіць страчаныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Беларусы павінны ганарыцца сваёй мовай, звычаямі, традыцыямі, дасягненнямі. Таму мы лічым неабходным звярнуцца да каштоўнасцей, захаваных беларускай народнай педагогікай. Мудрасць народа зафіксавана, у прыватнасці, у прымаўках і прыказках, свайго роду скарбонках жыццёвага вопыту пакаленняў. Яны з даўніх часоў прысутнічаюць ў практыцы перадавых педагогаў, што карысталіся дыяментамі народнага розуму, уключалі іх ў свае кнігі.
Андрэй АЛЯХНОВІЧ, СШ № 1 г. Крупкі
Наша харугва была створана 17 студзеня 2000 году на базе сярэдняй школы № 1 г. Крупкі і ў той час налічвала 39 вучняў-краязнаўцаў. Мы зьяўляемся тэрытарыяльнай адзінкай РГА “Аб`яднаньне беларускіх скаўтаў” (РГА “ АБС “). Вырасьлі мы з краязнаўчага таварыства “Малое Палесьсе“, што дзейнічае на Крупшчыне з 1989 году. Асноўны кірунак нашай дзейнасьці – краязнаўства Крупскага й памежных раёнаў .
Артукул цалкам
Падтрыманне беларускамоўнага навучання і выхавання ў адукацыйных установах
Сумесна з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі РГА «Таварыства беларускай школы» правяло:
Конкурс творчых вучнёўскіх прац «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…». 1999 г. (35 пераможцаў атрымалі льготныя пуцёўкі ў лагеры адпачынку, 15 з іх – у Балгарыю і Чэхію. Больш за 600 вучняў ганараваны падарункамі і граматамі).
Конкурс на лепшую беларускую вясковую школу “Захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны” (узнагароджана 50 школ рэспублікі), 2000 г. Сумесна з ТБМ.