Архіў навін
Абмяркоўваем матэрыялы конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка»
Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіўся па пяці намінацыях. Мы атрымалі больш за 30 аўтарскіх распрацовак. Прапануем пазнаёміцца з матэрыяламі, дасланымі на конкурс, на адмысловай старонцы нашага сайта. Матэрыялы будуць ацэненыя кампетэнтным журы, якое складаецца з экспертаў у галіне адукацыі, грамадскіх дзеячоў, педагогаў. Кожны наведвальнік сайта самастойна можа ацаніць якасць матэрыялаў і выставіць свае адзнакі, а таксама даслаць свае заўвагі і каментары да журы праз e-mail info@nastaunik.eu. На форуме створаны адмысловы раздзел для абмеркавання матэрыялаў. Там Вы можаце пакінуць і падзяку аўтарам, якія даслалі свае працы для агульнага карыстання. Запрашаем!
Польская гімназія шукае партнёра з Беларусі.
Польская гімназія, якая месціцца ў Кшэціне, хацела б навязаць кантакт з беларускай школай. Гімназія мае школьны еўрапейскі клуб, выкладчыкі і дзеці могуць весці перапіску на англійскай, польскай ці рускай мовах. Звяртацца да пані Барбары Бесяды barbara_biesiada@vp.pl
Свята для маленькіх беларусаў
Супольнасць «Нашыя дзеткі" (www.dzietki.org) звяртаецца з просьбай дапамагчы ў арганізацыі штогадовай Беларускай Ялінкі:
План урока біялогіі (7 клас), распрацаванага настаўніцай Радунскай гімназіі (Воранаўскі раён, Гарадзенская вобл.) Геленай Белязюн.
Урок "Фактары, якія ўплываюць на раслінныя супольнасці"
План урока біялогіі (7 клас), распрацаванага настаўніцай Радунскай гімназіі (Воранаўскі раён, Гарадзенская вобл.) Геленай Белязюн.
Урок па тэме In the Lesson
Урок англійскай мовы (2 клас, па падручніку “Цудоўная шкатулка” пад рэдакцыяй Седуновай Н. М.) Распрацаваны настаўніцай слонімскай гімназіі №1 Ірынай Валынец.
Спампаваць матэрыял (doc, 131 КБ)
Урок англійскай мовы (2 клас, па падручніку “Цудоўная шкатулка” пад рэдакцыяй Седуновай Н. М.) Распрацаваны настаўніцай слонімскай гімназіі №1 Ірынай Валынец.
Спампаваць матэрыял (doc, 131 КБ)
Распрацоўка ўрока на тэму «Станаўленне Вялікага княства Літоўскага», падрыхтаваны з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогіяў (праграма прэзентацый). Складзены Таццянай Лабанавай, настаўніцай ліцэя г. Барані (Віцебская вобл.)
Спампаваць план урока і прэзентацыю (zip, 69 КБ)
За што расстралялі Сцяпана Некрашэвіча?
70 гадоў таму назад беларуская навука панесла значную страту. 20 снежня 1937 года ў Мінску быў расстраляны першы кіраўнік Інстытута беларускай культуры, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР, ураджэнец сучаснага Светлагорскага раёна Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч.
Артыкул Віктара Раманцова аб жыцці і дзейнасці слаўнага беларускага навукоўца чытайце на старонцы Рэгіянальнага партала Светлагорск.