Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
23.07.2007

Выйшлі зборнікі з заданнямі сёлетняга цэнтралізаванага тэставання
Паводле БЕЛТА
У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў выдадзеныя першыя тры зборнікі серыі «Цэнтралізаванае тэставанне-2007». Пра гэта паведаміў дырэктар інстытута Мікалай Фяськоў. Падрыхтаваныя зборнікі па беларускай і рускай мовах, а таксама па матэматыцы. Усе тэставыя заданні ў зборніках тыя самыя, што былі на сёлетнім тэставанні. Плануецца, што астатнія кнігі па 11 прадметах, паступяць у гандль у канцы тыдня.

23.07.2007

Выдадзены новы метадычны дапаможнік
Метадычны дапаможнік «Выберы жыццё» па прафілактыцы ВІЧ/СНІД сярод моладзі аб'ёмам 49 старонак фармату А4 выдала грамадскае аб'яднанне «Фокус-група» у гэтым месяцы. Метадычны дапаможнік утрымоўвае тэарэтычны блок па тэме «ВІЧ/СНІД», тэарэтычны блок па тэме «Арганізацыя інфармацыйнага занятку», сцэнар інтэрактыўнага занятку па прафілактыцы ВІЧ/СНІД. У дадатку да дапаможніка размешчаныя ілюстрацыі, тэксты і інш.

23.07.2007

Твая кар'ера ў тваіх руках
Інстытут рынку працы" Фонду «Новы Стаў» (Польшча) арганізуе праграму для беларускай, польскай і ўкраінскай моладзі і, адпаведна, для людзей, што працуюць з ёй.  Беларускія ўдзельнікі (студэнты, школьная і навучальная моладзь) маюць магчымасць прыняць удзел у пяці адукацыйных мерапрыемствах, якія будуць арганізаваныя на тэрыторыі Рэспублікі  Польшча ў верасні-лістападзе 2007 г. 
З графікам  рэалізацыі праекта «Трансмежны цэнтр падтрымкі рынку працы» можна азнаёміцца тут. Першы трэнінг для школьнай моладзі «Твая кар'ера ў тваіх руках» будзе праходзіць у п. Насутув (Польшча) 16–19 верасня 2007г. Праграма трэнінга знаходзіцца  тут.
Кантактная асоба з якой можна звязацца па пытаннях удзелу ў праграме – супрацоўніца "Інстытута рынку працы" Фонда «Новы Стаў» Іванна Шубіна:  Ivanna Shubina <i.shubina@irp-fundacja.pl>

18.07.2007

ЕГУ абвясціў другі этап прыёмнай кампаніі ў магістратуру
З 15 па 22 верасня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс) пройдзе другі этап прыёму дакументаў на магістарскую праграму «Культурныя даследаванні» (спецыялізацыі: «візуальныя і культурныя даследаванні» і «гендэрныя даследаванні»). на сайце ЕГУ

18.07.2007

Навіны ўступнай кампаніі: Настаўнікі будуць здаваць ЦТ.
За ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні будуць браць грошы.

Праводле naviny.by
У капеечку можа ўляцець будучым абітурыентам удзел у цэнтралізаваным тэставанні. Дзяржава прыйшла да высновы, што сістэма тэставання патрабуе  ўдасканалення, а неабходныя для гэтага немалыя сродкі можна  выцягнуць з кашалькоў абітурыентаў і іх бацькоў. За ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні будуць браць грошы. Цягнуць намерваюцца нямала. Такса можа скласці парадку 15 долараў з чалавека. Такую лічбу агучыў першы намеснік аддзела Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў, які ўзначальвае Дзяржкамісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў.
 Але для тых, хто плануе паступаць у ВНУ налета, ёсць і добрая навіна. Складанасць тэстаў, верагодна, будзе паніжаная. А тэсты будуць выпрабоўваць на настаўніках – іх прымусяць выступіць ў ролі паддоследных трусікаў.
«Навошта такія тэсты, на якія нельга адказаць?», — задаецца пытаннем Анатоль Рубінаў. У пацверджанне сваіх словаў ён  прывёў дадзеныя статыст ыкі — з 195 тысяч чалавек, якія прайшлі тэставанне сёлета, толькі 18 чалавек змаглі набраць максімальную суму (100) балаў. На нездавальняльную адзнаку, а гэта 15 і меней балаў, было выканана каля 8% ад агульнай колькасці тэстаў. Такім чынам, на стадыі тэставання адсеялася да 25% абітурыентаў.
Артыкулы па тэме:
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта: «Каму патрэбныя тэсты, якія ніхто ня можа здаць?» 
Летась падчас уступнай кампаніі ў Беларусі было заведзена 14 крымінальных справаў
Міністэрства адукацы прагназуе сярэдні конкурс тры чалавекі на месца
Самы высокі конкурс сярод ВНУ першагй плыні ў Камандна-інжынернам інстытуце МНС


 

18.07.2007

Інавацыйныя методыкі ў беларускай школе. Зборнік артыкулаў настаўнікаў.
Гэты зборнік складаецца з артыкулаў беларускіх настаўнікаў-удзельнікаў праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадства”, якія асвоілі і пачалі карыстацца актыўнымі метадамі навучання, адаптавалі гэтыя метады да беларускай рэчаіснасці і атрымалі добрыя вынікі. Ён будзе карысны настаўнікам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў паляпшэнні адукацыі ў краіне. Распрацоўкі заняткаў, прыведзеныя ў артыкулах можна выкарыстаць у навучальнай і пазакласнай працы.
Мн.: ГГА «Цэнтар Супольнасьць», 2006. – 144 с.
Зборнік у электроннай версіі  даступны для карыстання ў раздзеле «Выданні" сайта Настаўнік.інфо.
Змест
Спампаваць зборнік PDF, 670 KB

18.07.2007

Гэты зборнік складаецца з артыкулаў беларускіх настаўнікаў-удзельнікаў праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадства”, якія асвоілі і пачалі карыстацца актыўнымі метадамі навучання, адаптавалі гэтыя метады да беларускай рэчаіснасці і атрымалі добрыя вынікі. Ён будзе карысны ўсім тым, хто зацікаўлены ў паляпшэнні адукацыі ў краіне. Распрацоўкі заняткаў, прыведзеныя ў артыкулах можна выкарыстаць у навучальнай і пазакласнай працы.
Мн.: ГГА «Цэнтар Супольнасьць», 2006.

17.07.2007

Як сёння выкладаць гісторыю?
У межах перадачы расійскай службы Радыё Свабода адбыўся круглы стол на тэму “Як сёння выкладаць гісторыю”. Удзельніца абмеркавання Ірына Ясіна, расійская журналістка, віцэ-прэзідэнт фонда «Ліберальная місія» аналізавала падручнікі гісторыі ў постсавецкіх краінах. Пра наш падручнік яна сказала “Беларускі падручнік гісторыі падобны на кароткі курс гісторыі ВКП(б)... 90 працэнтаў тэксту – гэта пералічэнне прозвішчаў супрацоўнікаў абкамаў, райкамаў, гаркамаў, з усімі рэгаліямі, з усімі подзвігамі і гэтак далей.

17.07.2007

Праграма стыпэндый Рэйгана-Фассэла, Вашынгтон, ЗША, запрашае прыняць удзел аплікантаў з краін Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы і Еўразіі на атрыманне стыпэндыі ў 2008–2009 гг.
Заснаваная ў 2001 годзе праграма прыцягвае дэмакратычных актывістаў, навукоўцаў, журналістаў з усяго свету для таго, каб яны маглі паглыбіць сваё разуменне дэмакратыі і ўзмацніць свае здольнасці па прасоўванні дэмакратычных пераменаў.

17.07.2007

Хельсінскі Фонд па Правах Чалавека ў Варшаве абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме «ВЫШЭЙШЫ СПЕЦЫЯЛІЗАВАНЫ МІЖНАРОДНЫ ТРЭНІНГ ПА АБАРОНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА»
(2007 – 2008 навучальны год)
Запланаваныя тэрміны правядзення сесій:
• 22 лістапада – 1 снежня 2007 г. – першая сесія;
• 7 – 16 лютага 2008 г. – другая сесія;
• 11 – 24 мая 2008 г. – трэцяя сесія;
• 8 – 21 верасня 2008 г.

Старонкі