Архіў навін
Моладзевы летнік па традыцыйных рамёствах
Напрыканцы ліпеня ў вёсцы Дунаева адбудзецца міжнародны моладзевы намётавы летнік, падчас якога удзельнікі будуць супольна будаваць печку, праходзіць майстар-класы па рамёствах, дзяліцца сваімі ведамі ці набываць новыя ў галіне традыцыйных рамёстваў разам з моладдзю з Польшчы і Германіі.
Мова летніку англійская, але валоданне польскай ці нямецкай вітаецца.
Падрыхтоўчы семінар для беларускіх удзельнікаў пройдзе ў адукацыйным цэнтры ў Дунаева 5–6 чэрвеня 2010 году.
Праезд і харчаванне будуць забяспечаныя арганізатарамі.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь з Беларусі, якую цікавіць тэма традыцыяў і рамесніцтва.
Школа правоў чалавека для дасведчаных адукатараў
Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека «Крок наперад» (чэрвень-кастрычнік 2010 года). Курс будзе складацца з чатырох навучальных семінараў, а таксама выканання ўдзельнікамі індывідуальных заданняў паміж семінарамі.
Мэта Курса: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы, праз правядзенне цыклу адукацыйных мерапрыемстваў.
Мэтавая група Курса: настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых.
Канцэпцыя Курса базуецца на наступных прынцыпах:
– актыўная стратэгія навучання;
– абмен досведам паміж удзельнікамі;
– узаемнае навучанне;
– планаванне навучання сыходзячы з патрэбаў удзельнікаў.
Фармат Курса: чатыры трохдзённыя семінары (пятніца-субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі (да 3 гадзін у тыдзень).
Тэрміны і месцы правядзення семінараў: 4–6 чэрвеня (Гродна), 2–4 ліпеня (Гродна), 10–12 верасня (Вільня), 15–17 кастрычніка (Вільня) 2010 года.
Удзельнікі Курса: колькасць – 20 чалавек, узрост – не абмежаваны.
Трэнерская група: Заняткі ў рамках Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).
Уводны семінар у рамках Курса адбудзецца 4–6 чэрвеня 2010 года ў г. Гродна.
шая інфармацыя размешчаная тут.
Навукова-практычная канферэнцыя для краязнаўцаў
14 мая 2010 г. адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Ліпнішкі – 500 гадоў гісторыі (1510–2010 гг.)”, прысвечаная 500-годдзю рымска-каталіцкага прыхода Ліпнішкі і 400-годдзю надання мястэчку магдэбургскага права.
На канферэнцыі будуць разгледжаны пытанні гістарычнага мінулага і сучаснага развіцця мястэчка Ліпнішкі.
Арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і Ліпнішскі раённы выканаўчы камітэт.
Удзел у канферэнцыі прымуць мясцовыя краязнаўцы, навукоўцы з Беларусі і бліжняга замежжа.
Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 14 мая ў 10 гадзін у Ліпнішскай сярэдняй школе.
Навучанне ад Фонда «Адукацыя для Дэмакратыі"
Мэта навучання – авалоданне ўменнямі і рост матывацыі да стварэння эфектыўных партнерстваў пры дапамозе ІТ-тэхналогіі.
Навучанне ладзіцца ў тры этапы:
1.Навучанне e-learning: 1–30 чэрвеня.
2.Стацыянарнае навучаньне ў адзін з тэрмінаў:
– у Глівіцах (Польшча): 2–4 ліпеня;
– у Львове: 12–14 ліпеня;
– у Львове: 16–18 ліпеня
3. Навучанне e-learning: 1–31 жніўня.
Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаваньне падчас стацыянарнага курса і кампенсуюць выдаткі на дарогу.
Заяўкі дасылайце на эл.адрас: witek@kana.gliwice.pl.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 мая.
Паводле adukacyja.info
Свята выцінанкі ў Дудутках
15 траўня 2010 года Беларускі саюз майстроў народнай творчасці і музейны комплекс “Дудуткі” запрашаюць усіх жадаючых наведаць свята-конкурс выцінанкі “Чароўныя нажніцы”. Свята праводзіцца ўжо другі раз у такім фармаце. Музей прымае каля 30 майстроў з усёй Беларусі. Асноўны склад удзельнікаў – чальцы Саюза майстроў і рэкамендаваныя майстрамі вучні.
шая інфармацыя – тут
"Ноч Музеяў" у Доме Коласа
Сёлета Беларусь ужо шосты раз запар далучыцца да “Ночы музеяў” — штогадовага свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня музеяў.
15 мая з 18.00 да 23.00 гасцінны Дом Коласа будзе шчыра вітаць гасцей, сярод якіх прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Літвы, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый, творчай моладзі.
У праграме свята:
• Выстаўка-кірмаш народных рамёстваў пад адкрытым небам “Горад майстроў” (сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці).
• Абрадавае свята “Добры дзень, лета!” (сумесна з кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў)
• Выстаўка-продаж непаўторных аўтарскіх лялек “Каруся, Палуся, Цацэля, Марцэля...”
• Тэатралізаваныя пастаноўкі па творах Якуба Коласа
• Майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў
• Магічны рытуал запісу запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта
• “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”: выступленне экстравагантных, непаўторных паэтаў і музыкаў А. Ячкоўскага, В. Лупасіна, А. Трафімчыка, Л. Тарасенка, Ю. Нератка, А. Краснабаева і інш.
• А таксама Джазавая феерыя на “Ночы музеяў — 2010”. Канцэрт знакамітага беларускага джаз-гурта “The Outsiders” & Паўла Аракеляна.
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу.
Праблемна-модульны падыход пры вывучэнні творчасці Кандрата Крапівы
Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 300 КБ)
Інтэрнэт-алімпіяда для малодшых школьнікаў
З 1 мая па 15 мая – на сайце, створаным настаўнікамі мінскай гімназіі №14, Разумнікі.by праходзіць 2 тур Інтэрнет-алімпіяды па матэматыцы для малодшых школьнікаў «Птушаня-2010». Запрашаем заахвочваць вучняў да ўдзелу!
Летнік для моладзі “Круглае возера-2010”
Беларускае моладзевае грамадcкае аб’яднанне “Розныя-роўныя” з 10 да 20 ліпеня ладзіць на беразе Плешчаніцкага водасховішча ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці намётавы летнік “Круглае возера-2010”.
Удзельнікі летніка – моладзь ад 18 да 30 гадоў, каля паловы з іх – моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у тым ліку інваліды на вазках.
Цягам 10 дзён моладзь будзе ўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама вясёла і з карысцю адпачыць.
Удзельнікі летніка навучацца працаваць у камандзе, атрымаюць навыкі эфектыўнай камунікацыі, навучацца вырашаць канфліктныя сітуацыі і адстойваць сваю думку.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 25 чэрвеня.