Архіў навін
Дзякуючы вучням, якія вырашылі навучыцца пісаць беларускай лацінкай, Юрась Каласоўскі стаў выкладаць курсы «Мова нанова – Магілёў». А ў пачатку 2015-га туды пачалі хадзіць і яго пяцікласнікі.
«Дыя@блог. Пра мову»: Ганна Уласень выкладае школьную фізіку па-беларуску ўжо другі год і кажа, што праблемаў з беларускай тэрміналогіяй у яе няма.
– А я чуў, што ў Францыі гісторыю выкладаюць па-французску.
– Га, так это ж Франция!
– А ў нас што?
– У нас Беларусь.
Ніводная міністэрская камісія не здольная вызначыць, як лепш навучаць і навучацца, гэта не ўласцівыя чыноўнікам функцыі. Артыкул Сяргея Квіта, міністра адукацыі і навукі Украіны.
Частка вучняў 11 класа мінскай беларускамоўнай гімназіі № 23 выказала ідэю прыйсці на выпускныя ўрачыстасці ў вышыванках. Меркаванне Вінцука Вячоркі.
У Беларусі збіраюцца вярнуцца да выкладання геаграфіі і гісторыі Беларусі на беларускай мове. Ці здольны гэты крок палепшыць рэальнае становішча роднай мовы ў школе? Інфаграфіка ад TUT.BY.
Больш чым 100-гадовая гісторыя стаўпецкай гімназіі №1 стваралася талентам яе вучняў, кіраўнікоў і настаўнікаў. У лютым адзначае 90-гадовы юбілей настаўніца біялогіі Анастасія Максімаўна Сіткевіч.
Удзел у міжнародным даследаванні ацэнкі адукацыйных дасягненняў РІSА дасць беларусам магчымасць убачыць сябе на фоне дасягненняў сістэм адукацыі іншых краін.
Рэцэнзія Анатоля Трафімчыка на выданні «ІП Уладзімір Сіўчыкаў»: Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту; Залатая яблынька. Казкі, легенды, паданні. Хрэстаматыя дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
У 13 адукацыйных установах дзейнічае інавацыйны праект па ўкараненні мадэлі медыяадукацыі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу пры дапамозе развіцця крытычнага мыслення. Гутарка з Аленай Радзевіч.