Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.10.2012

«ForteE»: Блог настаўніка замежнай мовы

На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіла Таццяна Глушакова, ДУА «Урыцкая сярэдняя школа». 
Мару пра школу, у якой дзеці вучацца з задавальненнем. У якой не трэба баяцца атрымаць дрэнную адзнаку, бо іх, адзнак, наогул няма. І няма страху, калі дзіця нешта забылася ці не ведае. Не калоціцца яно, выходзячы да дошкі. Бо настаўнік і вучань супрацоўнічаюць. У школе маёй мары вучань самастойна выбірае для сябе тэмп навучання і аб'ём навучальнага матэрыялу. Ён вучыцца думаць.
Але пакуль такой школы няма. Настаўнік выступае больш як кантралёр, а не як дарадчык. Сучасная школа выхоўвае парадак і дысцыпліну. Яна ставіць паслухмянае дзіця ў рамкі, якія наўрад ці спрыяюць выхаванню свабоднай асобы. Ці разумныя гэтыя рамкі?
У сваёй навучальнай дзейнасці я спрабую стварыць такую прастору, хоць нейкую частку яе, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі. Я пішу для настаўнікаў і вучняў як дарадчык, каб яны мелі выбар. І пішу для свайго ўласнага развіцця... 

18.10.2012

Урок для вучняў 7 класа. Даслала Святлана Ляшонак, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012».

18.10.2012

«Seasonal Holidays»: Урок англійскай мовы для вучняў 7 класа

Даслала Святлана Ляшонак, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Падручнік разлічаны на меншую колькасць гадзін, чым прадугледжана вучэбным планам, таму на ўроках я выкарыстоўваю разнастайныя дадатковыя матэрыялы. Гэты ўрок не першы па дадзенай тэме, вучні ўжо валодалі звесткамі пра святы ў Вялікабрытаніі, а таксама працавалі з тэкстамі пра некаторыя святы ў Беларусі. Хацелася, каб вучні паўтарылі матэрыял, звязаны з святамі ў Вялікабрытаніі і на аснове гэта паспрабавалі расказаць пра святы ў Беларусі... 

18.10.2012

Газета для вучняў старэйшых класаў

Даслала Наталля Пракаповіч, СШ №2 г. Паставы, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
У нумары:
• Сем ключоў да поспеху.

18.10.2012

«Поспех»: Газета для вучняў старэйшых класаў

Даслала Наталля Пракаповіч, СШ №2 г. Паставы, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
У нумары: 
• Сем ключоў да поспеху. Меркаванні адзінаццацікласнікаў
• Тэст «Хто ты такі?»
• «Як стаць паспяховым» ад Стыва Джобса
• Спроба параўнання беларусаў і амерыканцаў у артыкуле Наталлі Пракаповіч
• Зыгмунт Чаховіч – паўстанец, пакутнік, духоўны бацька Янкі Купалы ў артыкуле Ігара Пракаповіча  

18.10.2012

Сцэнар пасяджэння клуба «Спадчына»

Даслала Алена Казлова, Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Калі вы чулі падобную фармулёўку? Камп’ютар для …, французская мова для … Правільна – для чайнікаў! Толькі імбрычак – гэта не проста чайнік, а чайнічак, у якім заварваюць гарбатку.

18.10.2012

«Этнаграфія для імбрычкаў»: Сцэнар пасяджэння клуба «Спадчына»

Даслала Алена Казлова, Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Калі вы чулі падобную фармулёўку? Камп’ютар для …, французская мова для … Правільна – для чайнікаў! Толькі імбрычак – гэта не проста чайнік, а чайнічак, у якім заварваюць гарбатку. Ён утрымлівае сутнасць чаю, яго смак і пах, усю яго адметнасць.
Так, як і вы. Кожны з вас ведае вельмі многа па сваёй тэме, сваёй справе...

17.10.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 кастрычніка

Тэма сёлетняга фестываля, які адбудзецца 3 – 4 лістапада на базе гімназіі №1 Гродна, – талерантнасць.
У праграме: майстар-класы, творчая вечарына, ролевыя гульні, пляцоўкі па абмене досведам, акцыя «У імя жыцця без ВІЧ», канцэрт і ўручэнне сэртыфікатаў.
Да ўдзелу запрашаюцца дэлегацыі клубаў ЮНЕСКА і госці (дэлегацыі з 3 – 4 вучняў і 1 куратара).
Арганізатары могуць даслаць, пры патрэбе, палажэнне з пячаткамі ў сканаваным выглядзе ці праз факс, а таксама дапамагчы з жытлом.

17.10.2012

Апошні тэрмін прыёму дакументаў – 11 студзеня 2013 г.

Пасольства Дзяржавы Ізраіль у РФ, Міністэрства Замежных спраў Дзяржавы Ізраіль, Цэнтр міжнароднай супрацы «МАШАВ» ладзяць міжнародны сімпозіум «Творчае мысленне ў спецыяльнай адукацыі» з 3 па 27 лютага 2013 г. 
Патрабаванні да кандыдатаў: кіраўнікі дзяржаўных адукацыйных устаноў і няўрадавых арганізацый; спецыялісты і эксперты ў сферы адукацыі; кіраўнікі бізнесу; адміністрацыя прыватных навучальных устаноў.
У праграме курсу: распрацоўка інавацыйных і творчых мерапрыемстваў у сферы спецыяльнай адукацыі ды інтэграцыі дзяцей з асаблівымі патрэбамі; распрацоўка падыходаў, метадаў і арганізацыйных мадэляў аб’яднання сістэмы адукацыі.

17.10.2012

Апошні тэрмін падачы дакументаў – 1 лістапада 2012 г.

Вы хацелі б прыняць удзел у семінары павышэння кваліфікацыі ў Германіі? Удасканаліць свае веды ў галіне мовы, методыкі і краіназнаўства, а таксама пазнаёміцца з Германіяй і ейнай культурай? У такім разе Вы можаце падаць дакументы на атрыманне стыпендыі для павышэння кваліфікацыі ў Германіі ў 2013 г. 
Вы можаце падаць заяўку на стыпендыю, калі Вы:
• з’яўляецеся настаўнікам нямецкай мовы альбо рыхтуеце будучых настаўнікаў нямецкай мовы, альбо займаецеся іх перападрыхтоўкай
• у бліжэйшыя некалькі гадоў будзеце працаваць настаўнікам нямецкай мовы альбо рыхтаваць настаўнікаў нямецкай мовы, альбо займацца іх перападрыхтоўкай
• гатовы перадаваць здабытыя на семінары веды калегам у Вашай навучальнай установе
• стала ўдзельнічаеце ў адукацыйных праграмах Інстытута імя Гётэ ў Беларусі, а таксама ў падрыхтоўчых ці паслякантактных семінарах, калі яны прапануюцца Інстытутам імя Гётэ
• належыце да мэтавай групы абранага семінара
• гатовы ўдзельнічаць у семінары ўключна з яго рамкавай культурнай праграмай
• маеце добрыя веды нямецкай мовы, г. зн. у стане ўдзельнічаць у гутарках і дыскусіях на нямецкай мове (выключэннем зяўляюцца семінары тыпу PL і DL „Sprache lernen“)

Старонкі