Архіў навін
Дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў (да факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы») даслала Валянціна Сцяпурка, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска».
«Падарожжа ў горад Майстроў»: Дапаможнік да факультатыўных заняткаў
Дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў (да факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы») даслала Валянціна Сцяпурка, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Структура кніжкі: слоўнікі – тлумачальны і беларуска-рускі; апавяданні – пра майстэрню, майстра і яго вырабы; займальны матэрыял – вершы, скорагаворкі, прыказкі, загадкі, крыжаванкі; заданні для самаправеркі і для пошуку новых ведаў.
Бацькоўскі сход і сумесная класная гадзіна для вучняў і бацькоў 6 – 7 класаў
Даслала Эла Якубоўская, ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Жодзiна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння шмат бацькаў жаляцца, што іх дзеці цэлымі днямі сядзяць за камп’ютарам. Што ў іх гады яны бегалі па вуліцы, гулялі ў футбол і г.д.
«Камп’ютар забараніць нельга дазволіць!»
Бацькоўскі сход і сумесную класную гадзіну для вучняў і бацькоў 6 – 7 класаў даслала Эла Якубоўская, ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Жодзiна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння шмат бацькаў жаляцца, што іх дзеці цэлымі днямі сядзяць за камп’ютарам. Што ў іх гады яны бегалі па вуліцы, гулялі ў футбол і г.д. Ці часта задумваюцца бацькі пра тое, што дзецям прыйдзецца жыць у свеце камп’ютараў: інтэрнэт, банкаматы, тэрміналы, смартфоны, камп’ютарная дыягностыка – усё гэта ўжо ёсць цяпер. І нашы дзеці павінны быць на «ты» з гэтымі сістэмамі. А мы, вяртаючы іх у мінулае, наша мінулае, магчыма, перашкаджаем ім вучыцца. У нас было адно жыццё, у дзяцей будзе зусім іншае. Гэта ўсё адно, што прымусіць нас хадзіць на балі і насіць гарсэты.
Педагагічны праект
Даслалі Аляксандр Плятнёў, Сяргей Гусеў, Аляксандр Сугакевіч (Ліцей ДУВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння надзвычай важным з’яўляецца не толькі набыццё вучнямі пэўнай сумы канкрэтных ведаў, але і развіццё ў іх ключавых кампетэнцый, якія неабходны чалавеку для паспяховай самарэалізацыі.
«Клуб юных фізікаў»: Педагагічны праект
Даслалі Аляксандр Плятнёў, Сяргей Гусеў, Аляксандр Сугакевіч (Ліцей ДУВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння надзвычай важным з’яўляецца не толькі набыццё вучнямі пэўнай сумы канкрэтных ведаў, але і развіццё ў іх ключавых кампетэнцый, якія неабходны чалавеку для паспяховай самарэалізацыі. Таму пры планаванні адукацыйнага працэсу прыярытэт трэба аддаваць тым відам дзейнасці, якія прадугледжваюць развіццё базавых кампетэнцый ў навуцы, камп’ютарных (інфармацыйных), сацыяльных, грамадзянскіх і іншых ключавых кампетэнцый вучняў.
Педагагічны праект «Клуб юных фізікаў» можа быць рэалізаваны ў любой агульнаадукацыйнай установе на сярэдняй і старэйшай ступені навучання.
Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна.
«Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада» (pdf)
Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае «Гродназнаўства» – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, вядомых дойлідаў Пятра Міланега і Джузепе Сака, рэфарматара Антонія Тызенгаўза і славутых літаратараў Элізы.
Аўтары тэксту: Алесь Госцеў, Аляксандр Дабрыян, Віталь Карнялюк (рэдактар), Святлана Марозава, Андрэй Чарнякевіч, Вячаслаў Швед (рэдактар).
Дапаможнік для настаўнікаў, дасланы Міколам Жуковічам (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бярозы»), прапануецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.
«Актыўныя адукацыйныя тэхналогіі па фарміраванні свабоднай асобы вучня на ўроках беларускай мовы, літаратуры і пазакласных мерапрыемствах»
Дапаможнік для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры даслаў Мікола Жуковіч, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бярозы», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Практычна ўсе раздзелы гэтай кнігі напісаны з досведу працы аўтара ў сярэдняй школе і надрукаваны ў асобных нумарах рэспубліканскіх навукова-метадычных часопісаў «Беларуская мова і літаратура» і «Роднае слова».