Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.06.2009

Ток-шоў «ФОРУМ» Тэма: Куды пайсці вучыцца?
Вы яшчэ не ведаеце, што існуе якаснае беларускае ток-шоў, дзе ўзнімаюцца надзённыя пытанні, палемізуюць звычайныя людзі і спецыялісты (а не муміі з БТ), няма закрытых пытанняў, цэнзуры і прыхаваных фактаў? -Значыць вы яшчэ не назбіралі 250 тысяч каб усталяваць спадарожнік і глядзець адзінае незалежнае беларускае тэлебачанне БЕЛСАТ і яшчэ каля тысячы бясплатных каналаў з усяго свету.  Калі ж вы зрабілі свой выбар паміж чарговымі пантофлямі і доступам да інфармацыі, не прапусціце праграму, прысвечанцую адукацыі.
Наколькі даступная ў Беларусі вышэйшая асвета? Ці адпавядае нашая адукацыя сучасным патрабаванням? Адукацыйная сістэма краіны – ідэалагізаваная, не мае развітай даведачнай базы, тэхнічна адсталая. У нас не стае падручнікаў і ўласных навучальных праграмаў – дагэтуль выкарыстоўваюцца савецкія ці ў найлепшым выпадку маскоўскія. Шараговая сярэдняя школа практычна не здольная падрыхтаваць свайго выпускніка да паступлення ва універсітэт, што спараджае развіццё шэрага рынку рэпетытарства. Аднак, нягледзячы на ўсё пералічанае, дзяржава захоўвае фактычную манаполію на сярэднюю і вышэйшую адукацыю.
Глядзіце праграму «Форум» на тэлеканале БЕЛСАТ у гэтую нядзелю 14 чэрвеня ў 20:10
Відэаанонс на сайце «Нашай Нівы»

11.06.2009

Акцыя для школьнікаў і студэнтаў
З 28-га мая па 28-га чэрвеня інтэрнэт-супольнасць Moladz.org і кампанія “Будзьма” праводзяць грандыёзны розыгрыш падарункаў для студэнтаў ды школьнікаў. Стаць удзельнікам акцыі здольны любы малады чалавек, які атрымлівае адукацыю ў беларускіх ВНУ (школах\ каледжах і г.д.), а таксама вучні беларускамоўных класаў, створаных па-за межамі Рэспублікі Беларусь.
Падарунак зможа атрымаць толькі той, хто мае ў 2008–2009 навучальным годзе 10 (дзесяць) балаў па прадмеце беларуская мова або беларуская літаратура.
Да 28-га чэрвеня ўдзельнікі павінны даслаць сваё імя ды кантактны тэлефон на электронную скрыню арганізатараў, а 29-га чэрвеня адбудзецца розыгрыш падарункаў.
Кантактная інфармацыя
 321 48 76 (Velcom)
www.moladz.org
http://vkontakte.ru/club3353897
vkonkurs@gmail.com

Паводле www.moladz.org


09.06.2009

Ці стануць тэсты прасцейшымі?

Завяршаюцца выпускныя экзамены. Праз некалькі дзён пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне, па выніках якога будуць залічваць студэнтаў у ВНУ.


Сёлета адбудуцца два выпускі: проста 11-я клясы, якія апошнімі вучыліся па 11-гадовай праграме, і 11-я “штрых”, якія меліся першымі вучыцца па праграме 12-годкі, але вымушаныя праходзіць год за два. Праўда, Міністэрства адукацыі сцвярджае, што выпускнікоў будзе не ўдвая, а ўсяго на 10% больш.


У лідэрах на цэнтралізаваным тэставанні сёлета матэматыка — яе будуць здаваць 116 тысяч. На тэст па рускай мове зарэгістравалася 110 тысяч (летась яе здавалі 107 тысяч). А вось колькасьць ахвотных здаваць беларускую сёлета зменшылася — 65 тысяч супраць 68 тысяч летась.


У мінулым годзе вынікі тэставання былі, мякка кажучы, не вельмі паспяховыя. Амаль палова выпускнікоў напісала матэматыку і траціна — рускую мову менш чым на 20 балаў.


Чытайце далей на старонцы Радыё Свабода





09.06.2009

Семінар па арганізацыі вэб-кампаніяў

Моладзевыя актывісты (НЕ IT-спецыялісты), якія жадаюць пазнаёміцца з сучаснымі сродкамі вэб-камунікацыі і пачаць выкарыстоўваць новыя магчымасці ў сваёй штодзённай дейнасці, запрашаюцца да ўдзелу ў семінары па арганізацыі вэб-кампаніяў.


Семінар адбудзецца ў Вільні з 13 па 15 ліпеня 2009 году. Арганізатары забяспечваюць праезд, візы, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.


Каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца тут, і даслаць яе на адрас: seminar.webcampaigns@gmail.com


Апошні тэрмін падачы заявак: 21 чэрвеня 2009 году. Аб выніках адбору будзе паведамлена 22 чэрвеня.


З пытаннямі звяртайцеся на тэл. +375 29 6616440

Паводле рассылкі belngo.info




08.06.2009

Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі, жадае паглыбіць свае веды і падзяліцца ўласным досведам, да удзелу ў двух цыклах семінараў-практыкумаў. Кожны цыкл будзе складацца з семінараў па наступных тэмах:
Тэма І
-
Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца».
Тэма ІІ
-
Найноўшыя метады выкладання па тэмах актыўнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні: прынцып супрацоўніцтва, праца над праектамі, інш.
Тэма ІІІ
- Сацыяльныя навыкі вучня
У кожным з двух цыклаў прымуць удзел да дваццаці слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны удзел у азнаямленчай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.
Арганізатары забяспечваюць:
Выкладанне дасведчаных інструктараў з лепшых навучальных цэнтраў Польшчы
Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі
Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара
Магчымасць усталявання супрацоўніцтва па адукацыйных пытаннях ў адной з беларускіх газет
Сертыфікат аб заканчэнні курсу
Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў
Даты семінараў:
Першы цыкл
Семінар І 4–5 ліпеня
Семінар II 11–12 ліпеня
Семінар III 18–19 ліпеня
Азнаямленчая вандроўка кастрычнік 2009 года
Другі цыкл
Семінар І 1 – 2 жніўня
Семінар II 8 – 9 жніўня
Семінар III 15 -16 жніўня
Азнаямленчая вандроўка лістапад 2009
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 25 чэрвеня ўключна па адрасе metodyka2009@gmail.com.
Падрабязная абвестка і анкета знаходзяцца тут
 


06.06.2009

Замежныя стыпендыі і стажыроўкі для беларусаў

Славацкая арганізацыя Pontis Foundation традыцыйна прапануе інфармацыю пра навуковыя і адукацыйныя праграмы за мяжой, у якіх могуць удзельнічаць беларусы.
Славацкія калегі спадзяюцца, што беларускія студэнты, навукоўцы і супрацоўнікі выкарыстаюць магчымасьць стаць часткай міжнароднай акадэмічнай супольнасці і актыўна фармаваць дыскусію пра новы погляд на будучыню краіны.

Прапануем пазнаёміцца з бюлетэнем Фонда Понтыса на англійскай мове, змешчаным па адрасе http://arche.by/by/14/300/592/.

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




06.06.2009

Навучальныя візіты ў Польшчу

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд „Барусiя”, Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага і Фонд «Асвета для дэмакратыі» запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны і некаторых рэгіёнаў Расіі на навучальныя візіты ў Польшчу.

Падчас візітыў удзельнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з універсытэцкімі асяродкамі і няўрадавымі арганізацыямі, сустрэцца з лідэрамі грамадскага жыцьця Польшчы, удзельнічаць у лекцыях, трэнінгах, семінарах і культурных мерапрыемствах.

Патрабаванні да кандыдатаў:

-студэнты ад 18 да 21 году ўключна, якія вылучацца дасягненнямі ў навуковай і грамадскай дзейнасці ў сваім асяроддзі.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 1 ліпеня.

Заяўкі дасылаць на эл.адрас nabor2009@studytours.pl.

шая інфармацыя размешчаная на вэб-пляцоўцы http://www.studytours.pl/

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




06.06.2009

Хто паедзе ў Літву?

Віктарыну для замежнікаў ладзіць Міністэрства замежных спраў Літвы да тысячагоддзя краіны.

Удзельнікам віктарыны прапануюцца 15 пытанняў з варыянтамі адказаў, з якіх трэба абраць правільны.

Знаўцы гісторыі Беларусі змогуць лёгка адказаць на пытанні, сярод якіх такія: Хто быў першым каралём Літвы? У якой бітве змагаўся Вялікі князь Вітаўт? Чым знакамітая Канстытуцыя 3 мая 1791 года ды інш.

Найлепшага знаўцу гісторыі, культуры, сучаснай палітыкі Літвы, чакае чатырохдзённая вандроўка ў гэтую краіну на дваіх.

Яшчэ дзесяць удзельнікаў, якія правільна адкажуць на ўсе пытаньні віктарыны, атрымаюць прызы ад Міністэрства замежных спраў.

Апошні тэрмін – 15 ліпеня.

Пытаньні віктарыны і ўмовы ўдзелу разьмешчаны на вэб-пляцоўцы http://quiz.mfa.lt

Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны




06.06.2009

Права на беларускую мову: юрыдычная школа ў Мінску

Таварыства беларускай мовы пачынае юрыдычную школу «Ведаем свае правы». Яна прызначаная для тых грамадзянаў, якiя хочуць адстойваць сваё права паўнавартасна выкарыстоўваць у жыццi беларускую мову, але не ведаюць, як гэта рабiць найбольш правільна, у адпаведнасцi з дзейсным заканадаўствам. Напрыклад, як дамагчыся выхавання дзiцяцi ў беларускамоўным садку i школцы, цi як атрымаць адказ ад чыноўнiкаў па-беларуску.


Юрыдычная школа будзе складацца з двух этапаў — тэарэтычнага, падчас якога юрысты распавядуць тонкасцi заканадаўства ў сферы рэгулявання моваў, i практычнага, на якiм будуць прааналiзаваныя жыцьцёвыя сытуацыi. Слухачоў курсаў навучаць, як правiльна пiсаць звароты, лiсты і скаргi ў абарону сваiх моўных правоў. Прыканцы арганiзатары плануюць правесцi «круглы стол» на тэму «Нашыя прапановы па паляпшэннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь адносна функцыянавання дзяржаўнай беларускай мовы».

Усе семiнары i навучанне — цалкам бясплатныя і будуць праходзіць штоаўторак на сядзiбе «Таварыства беларускай мовы» (Мінск, вул. Румянцава, 13). Тэарэтычныя заняткі пройдуць да пачатку лiпеня, практычныя — да верасня.
Паводле рассылкі belngo.info




06.06.2009


Старшыня Аб’яднання Бацькоў, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову – АБ-БА Барбара Пякарская і настаўніца беларускай мовы – Аліна Ваўранюк – узнагароджаныя сёння медалямі “Заслужаны дзяяч польскай культуры”.
Узнагарода прызнана за вялікія дасягненні ў развіцці польскай культуры, асабліва ў спрыянні развіцця шматкультурнага дыялогу на Падляшшы. Медалі ад імя міністра культуры і нацыянальнай спадчыны – Богдана Здраеўскага уручыў чалец управы маршалкоўскай управы Падляскага ваяводства – Мячыслаў Казімеж Башко.
Зараз у Ваяводскім Асяродку Анімацыі Культуры праходзіць прэзентацыя творчасці дзяцей і моладзі якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку.
Паводле Радыё Рацыя.


Старонкі